Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 57
Перейти на страницу:
ВЫДЫХ
Дзень параіць небасхілу вырасці. Прыцемак адскібіць хмары скрыль. Вырвецца з грудзей самотнай шчырасці Выдых — Выбух роспачы: Васіль...
ДЗЯКАВАЦЬ...
Бог, Мама, Васіль — Трыкірый, Трохзор'е, Тры ксты Жагнаюцца й душою шчырай Нябёсам дзякуюць За воблачка мілаты...
НЕ ЗАЗЕЛЯНЕЮЦЬ...
Не стомяцца маладыя вякі Трымаць нябыт У жыцця ў палоне. Ніколі не зазелянеюць цвікі, Якія ўпіліся ў Хрыстовы далоні...
ЗАСТАЛАСЯ...
Нечысць на зямлю бяду наклікала. Перагарадзіла белы дзень гара. Засталася Беларусь без Быкава Беднай хатай Без гаспадара...
КАБ ЦЯПЛЕЙ БЫЛО...
Цень Волі I ў пячоры на сцяне Хацеў акрэсліцца й дрыжэў азябла. Агонь няволі тлеў у зяпе д'ябла. . Гнеў ласкавеў яшчэ пры Перуне.
Цень Волі Крылы птушак прымяраў, Каб асланіць бег часу несупынны. I горы гора прагіналі спіны. I хворы змрок паціху паміраў.
Цень Волі Днеў і запрашаў святло Даверыць людству Позірк свой і подзіў.
Дзень Волі Рос як пасынак стагоддзяў, Каб на зямлі Жыццю цяплей было...
ЯШЧЭ...
Туды вярнуцца, Дзе снам нямулка, Дзе высакосна цёплым залевам, Дзе спіну не разгінае вулка, Дзе вуж дагэтуль Жыве пад хлевам.
Пад неба Над мамінай хатай выйсці, У жаўталісці Згубіўшы крокі. Бо, як сказаў Караткевіч Калісьці: Зямля чакае I вечар яшчэ далёкі...
КОЦЯ-БРАЦЕ
Вокам яшчэ не патухлым Зірнуў на мяне, Перш чымся яго патушыць, Міроне! Магу паскардзіцца Толькі сваёй віне, Што я зрабіўся самотнікам Сёння…
Ты пайшоў, Каб спяваць Васілю курню Па-вушацку стрымана й прачула. Коця-браце, Адведай усю радню, Што ў вушацкай зямлі заснула. Там твой цёзка Мірон, Што на хутары пасвіў кароў, Бацькаў Вурдаль, Маміна Каця. А мяне ты пакінуў Без успомненых вечароў, Дзе сон з каптура Мякка скакаў на палаці… Зніякавеласць найшла, нібыта Запрошаная самой зімой… Дзякуй за тое, што быў ты, Апошні спагадца мой!
САМ
Сам ворага свайго ствары, Зляпі яго з калянай гліны. Вазьмі яго сабе ў сябры І да апошняе хвіліны З ім шчыры будзь І не хітры.
Мець ворага свайго лацвей. І на самоце, і ў застоллі Ён твой крумкач і салавей. Цябе ён не прадасць ніколі, Ты лагадней і суравей.
Сябры, вядома, да пары. Наноў не выдумаеш порах. Усе бабры сабе дабры. Калі ты сам сабе не вораг – Дык ворага свайго ствары!
ПРАШЭННЕ
Калі я адыду, пастаўце мне Валун сівы і крыж на валуне. Засведчыць крыж, Што адышоў з імшой Паганец кшчоны, Уніят душой.
Крумкач, як чорны плач, На валуне Спачне і, значыць, Памяне мяне.
І стрыж, як крыж здранцвелы, Прамільгне, Цень студзячы ў труне На самым дне.
Калі я замаўчу, пастаўце мне Валун сівы і крыж на валуне…
ДОЛЯ
Мамінае паданне Здарожаны Бог ішоў палыном, З сабою ўзяўшы зямную стому. Бачыць, А баба белым бліном Выцірае срачку малому. А ў тыя часіны ад самай зямлі На кожнай цыбатай сцябліне Багатыя каласы раслі І па чарназёме, й па гліне. І ў жменю сціснуў сцябліну Бог, І ўгору павёў рукою. І долу за коласам колас лёг, І неспакойна стала спакою.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)