Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Муштук i папка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Муштук i папка

Электронная книга - «Муштук i папка». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 75
Перейти на страницу:

— Пляменніца мая, Анюта, сястрына дачка, у вайну была ў Германіі. Вывезлі ix, усю сям'ю... Потым амерыканцы ix аслабанілі. I Анюта ледзь не выйшла, кажа, за аднаго француза. Таксама вывезены быў, толькі што з Францыі... Цяпер ужо Анюта замужам. I чалавек, здаецца, нішто сабе, i дзеткі харошыя. А яна ўсё шкадуе, што за таго свайго Жана не выйшла. Ніхто, кажа, не ўмее так хораша ўхаджваць, як французы... Можа быць.

* * *

Вусаты салідны дзядзька, калгаснік, хваліцца прыезджаму інжынеру:

— Мой пляменнік таксама ў Мінску вялікі чалавек: іграе ў оперным тэатры на трубе нумар адзін.

* * *

У маскоўскім кафэ.

Загарэлы стомлены палкоўнік глядзіць на тоўсты карак i азадак маладога афіцыянта і, уздыхнуўшы, з прыціскам кажа:

— Эх, паганяць бы хоць тыдзень!.. Яны тут — усе сардэчнікі. А пражыве такі трыста гадоў, як крумкач!..

* * *

Малады інструктар райкома па зоне. А зона яму трапілася — проста рай. Возера, лес, леснічоўка, веска. Знаёмыя настаўнікі, у якіх канікулы,— кампанія. Зойдзе таварыш у ваду, спачатку толькі па калені, i пастаіць сабе даўжэй на сонейку. Здаровы, сыты — на радасць усёй радні. «Як перамыты», кажуць пра такіх.

Ды тут яго райскае лета абтрагедзілася: аднаго з калгасных старшыняў прыйшлося зняць, а на яго месца, не маючы лепшага выбару, прызначылі нашага курортніка. Божа мой — колькі гора!.. Толькі назаўтра душа яго выплыла наверх з прадоння чорных дум, i ён сказаў найбліжэйшаму сябру настаўніку:

— Чорт яго, зрэшты, бяры! Хоць добры дом пабудую!..

* * *

У летнім парку дохленькі мешчанін фатаграфуецца на фоне здаравеннага, страшэннага льва. Ад радасці, што той — каменны.

* * *

Сённяшні магнат вельмі любіць расказваць, як ён бедаваў ды гараваў у маленстве. Колькі яшчэ ў яго апраўдання для раскошы i дармаедства, колькі здаровай спажывецкай прагнасці!..

* * *

Трыццаць дзевяты год. Заходнебеларускі гарадок. Кірмашны дзень. Праезджы бедны яўрэй пытаецца ў тутэйшага багатага:

— Ну, вы ўжо, таварыш Борух, «Кацюшу» навучыліся спяваць?

— Ох, умею! I вывучыў, i запомніў. Умею. Яна мне каштавала ўжо дзве камяніцы i аптэку!..

* * *

У пуставатым вакзальным рэстаране джазгае аркестр. Барадаты абшарпаны аматар класікі не вытрываў, крычыць з-за століка:

— Не наганяй на душу таінсцвенны мрак — іграй Чайкоўскага!

* * *

— Начальніка гэтага трэба яшчэ ўмець пачаставаць. Ён табе правай курынай лапкі есці не будзе!..

— Чаму?

— Бо курыца ж сядзіць заўсёды на правай лапцы. Дык левая — мякчэйшая.

* * *

Стары прадавец у кніжна-газетным кіёску ніяк не можа знайсці фота кіназоркі, якое просяць дзве школьніцы.

Пачынае ix далікатненька адгаворваць:

— Яна, вы знаеце, такая шчупленькая... Нічога асаблівага!..

* * *

У міжгароднім аўтобусе — элегантная дамачка з мужам- афіцэрам. Наша, мясцовая моладзь. Ды ўжо толькі па саломінцы на яе паліто можна здагадацца, што на аўтобусны прыпынак бацька са свёкрам прывезлі ix у развалах.

* * *

Амаль усё геніяльна простае ўжо выдумана. Пакуль мы збіраліся выступіць, мудрацы мінулага разабралі ўсе лягчэйшыя, выгаднейшыя тэзісы.

* * *

Дзядзька-малакавоз, у якога на пункце не прынялі пракіслага малака, прыйшоў у райком, да самога першага сакратара.

— Скажыце мне, калі ласка, якім малаком мы будзем Амерыку даганяць — толькі салодкім ці i кіслым таксама?

Сакратар быў у вясёлым настроі.

— А гэта як хто любіць. I прастакваша таксама добра.

— Ну, дык пазваніце вы, таварыш сакратар, тым абармотам, каб прынялі маю прастаквашу.

* * *

Артыстка i на пляжы іграе — выконвае ролю прыгожа, пяшчотна адпачываючай. Пачне ў ваду заходзіць — проста танец німфы па каменьчыках!..

Атрымаўшы званне заслужанай, яна пакінула свайго старога мужа, рэжысёра.

Матылёк выпырхнуў, а кокан недзе застаўся.

* * *

Работнікаў культуры прывезлі ў перадавы калгас.

«Охі» ды «ахі» сведчаць больш пра адарванасць высокіх гасцей ад жыцця, чым пра веліч ды выключнасць поспехаў гэтага калгаса.

A ў час абеду, які ім даў калгас, поспехі тыя яшчэ пабольшалі — каму ўдвая, а каму дык i больш...

* * *

Увосень сорак восьмага года я прыехаў у вельмі рэдкі тады — трохі добры, a трохі паказны — калгас на Стаўбцоўшчыне. Сядзіба былога маёнтка. На двары нікога не відно. Толькі дзверы адрыны адчынены. Падыходжу туды. Хтосьці нябачны верне з торпа на ток атаву. Потым яна перастала валіцца, а з цёмнага, пыльнага паднябесся пачуўся голас:

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)