Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У пошуках слонімскіх скарбаў
У пошуках слонімскіх скарбаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У пошуках слонімскіх скарбаў

Электронная книга - «У пошуках слонімскіх скарбаў». Краткое содержание книги:

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50
Перейти на страницу:

Каштоўнымі ў гэтым выданні з’яўляюцца старыя дакументы розных гадоў і стагоддзяў. Гэта разнастайныя запісы, загады, лісты, пастановы, скаргі жыхароў Слонімшчыны XVI–XVIII стагод¬дзяў, успаміны пра жахі апошняй вайны.

Тым не менш, як гэта ні крыў¬дна, слонімская “Памяць” паводле свайго духу і зместу атрымалася бальшавіцка-савецкім выданнем. Хто ж, напрыклад, ён — Валяр’ян Багамолаў, што ў такім салідным выданні яму адведзена амаль дзве старонкі тэксту? Ніхто з нашых слынных слонімцаў не заслужыў столькі радкоў, а вось прадстаўнік рускай бальшавіцкай ваеннай арганізацыі, нейкі прайдзісвет, якога шукала ўся паліцыя Расіі, — Багамолаў — калі ласка. І клічка ў яго была Чорт. Ды і якое ён дачыненне мае да зямлі слонімскай? Зусім ніякага.

Бальшавікам у кнізе адведзена месца шмат, і ўсе яны амаль што героі нашай зямлі. Вядома, гэта наша гісторыя і ад яе нікуды не падзенешся. Але хапіла б пра іх толькі нейкай згадкі, бо былі і застаюцца сотні імёнаў, падзей, фактаў, больш значных для гісторыі Слонімшчыны, чым тыя, што трапілі ў кнігу.

Мне думаецца, што заслужыў значна больш радкоў і нават здымка наш нацыянальны герой Міхал (але чаму ў кнізе Міхаіл?) Валовіч, чым той Багамолаў, ці нейкі Волах, ці Куніца і да іх падобныя.

Цяпер давайце пагартаем кнігу і паглядзім больш аб’ектыўна на тыя ці іншыя публікацыі. Усё-такі мала ўвайшло ў кнігу матэрыялаў пра Жыровічы. У цэлым у “Памяці” амаль не расказваецца пра гісторыю розных рэлігійных канфесій на Слонімшчыне. А Слонім спакон вякоў быў горадам шматнацыянальным і шматканфесій¬ным. Гэта павінны былі быць асобныя артыкулы пра права¬слаўных, каталікоў, уніятаў, мусульманаў, евангелістаў і г.д.

З 1927 да 1943 года ў Альбярціне дзейнічала беларуская уніяцкая царква, якой кіраваў Антон Неманцэвіч, выходзіў з 1938 года часопіс “Да злучэньня”. Антона Неманцэвіча ў 1943 годзе немцы закатавалі ў берлін¬скай турме, а уніяты раз’ехаліся па ўсім свеце. Пра гэта ў кнізе няма ні слова, як няма ні слова і пра слонімскія мусульманскія святыні.

Вялікія раздзелы павінны былі быць і пра Пуслоўскіх, Агінскіх, Слізняў. Яны стваралі гісторыю Слонімшчыны. Калі пра Агінскіх трохі згадваецца, дык пра Пуслоўскіх — амаль нічога. А гэта быў вялікі род, і з XVII стагоддзя на працягу некалькіх вякоў Пуслоўскіх ведалі ва ўсёй Еўропе. Войцех Пуслоўскі быў нават слонімскім дэпутатам у Літоўскім Трыбунале, а Зыгмунд Пуслоўскі — вялікім калекцыянерам і мецэнатам. Але ў слонімскай “Памяці” пра іх — маўчанне.

Сціпла напісана пра Слонім¬шчыну ў перыяд першай сусветнай вайны. Пры згадванні камсамольцаў 20–30-ых гадоў трэба было ўспамянуць і Леаніда Бялькевіча (Леаніда Клёна), які пісаў вершы.

Адзін з раздзелаў “Памяці” пры¬свечаны знакамітым і вядомым слонімцам, якія дасягнулі пэўных поспехаў у навуцы, спорце, культуры і літаратуры. Шчыра кажучы, амаль палова сло¬німцаў не згадваецца. Сярод іх — дзесяткі акцёраў і музыкантаў, якія працавалі ў тэатры Агінскага. Не прыгадваецца і наш зямляк кампазітар Уладзімір Дарохін, які жыве ў Мінску. Ён з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза кампазітараў, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі, узначальвае кафедру кампазіцыі Акадэміі музыкі.

Няма згадкі і пра яшчэ аднаго наша знакамітага музыканта і спевака Аркадзя Валадося (нарадзіўся ў вёсцы Какошчычы), які жыве ў Парыжы. Славуты на ўсю Еўропу барытон, ён выступаў і выступае на сцэнах многіх тэатраў свету, у тым ліку і ў Беларусі. Забыліся складальнікі і пра сло¬німскага артыста кіно і тэатра Уладзіміра Антоніка, які жыве ў Маскве. Не згадваецца і польскі кінарэжысёр Збігнеў Хмялеўскі, які нарадзіўся ў Слоніме, а ў 1948 годзе з бацькамі пераехаў у Польшчу. Ён зняў шмат мастацкіх фільмаў, жыве ў Лодзі. Забыліся складальнікі і пра яшчэ аднаго вядомага земляка — чамяроўца Сцяпана Міско, беларускага мастацтвазнаўца і культуролага, кандыдата мастацтвазнаўства, аўтара шматлікіх артыкулаў, у тым ліку і кнігі “Школьны тэатр Беларусі (XVI–XVIII стст.)”

Недаравальна адказным за гэта выданне і тое, што не ўключылі ў кнігу звестак пра Жанну Міцкевіч (нар. у Слоніме ў 1947 г.) — кандыдата педагагічных навук, аўтара кніг па педагогіцы; Аляксея Таўлая (нар. у вёсцы Ганькі ў 1938 г.) — кандыдата філасофскіх навук, педагога, аўтара некалькіх манаграфій і навуковых прац; Антаніну Шалемаву (нар. у Слоніме ў 1953 г.) — кандыдата філалагічных навук, педагога, аўтара некалькіх кніг; Паўла Лойку (нар. у Слоніме ў 1958 г.) — кандыдата гістарыч¬ных навук, аўтара многіх прац і кніг па гісторыі Беларусі; Марыю Ярмаловіч (нар. у Жыровічах у 1942 г.) — кандыдата педагагіч¬ных навук, аўтара шматлікіх кніг па педагогіцы; Ніну Здановіч (нар. у Слоніме ў 1959 г.) — беларускага археолага і культуролага, аўтара кніг па гісторыі Беларусі; Галіну Каспяровіч ( нар. у Кастровічах у 1947 г.) — кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, якая даследуе праблемы гнасеалогіі, філасофіі культуры, чалавека і свядомасці. Не трапіў у кнігу і настаўнік Новадзевяткавіцкай СШ Васіль Ракуць — аўтар шмат¬лікіх кніг, даведнікаў, падруч¬нікаў па гісторыі Беларусі. А па яго кнігах пра гісторыю Беларусі вучацца ўсе дзеткі нашай рэспублікі.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)