Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
М а р ы с ь к а
Не можаце пазнаць?.. А я пазнала Парыжскае Камуны генерала. У р у б л е ў с к і Няўжо Марыська?..
М а р ы с ь к а
Так.
У р у б л е ў с к і
Даруйце, цяжка Вачам згадзіцца... Не! Вы не манашка Для ix... A незабыўная радзіма, Якой да твару не пасуе схіма. Даруйце... I расказвайце хутчэй, Ну як там Нёман наш?.. Як i раней, Ён у Балтыйскае ўпадае мора?
М а р ы с ь к а
Сама хацела б ведаць... Я не ўчора Прыехала сюды з манастыром Візантыйскім. Ён цяпер — мой дом, Мой край, мой Нёман.
У р у б л е ў с к і Што на барыкады Марыську прывяло?
М а р ы с ь к а
(гледзячы на камунараў) Трывожным сном Спяць перад новым боем федэраты, З рук стрэльб не выпускаючы сваіх. Я Кастуся шукаю сярод ix. Ён, пэўна, тут? Даведацца прыйшла... (Урублеўскі маўчыць.) Сем доўгіх год не верыць сэрца страце. Я Кастуся калісьці пракляла, Ён мне назад вярнуў мае пракляцце. Больш, чым сябе, ён, грэшных нас любіў... На злосць манастыру i змрочным ночкам Не раз мне ў снах з'яўляўся ён Чарноцкім, A ў ясны дзень у марах — Яськам быў. Здаецца, што i тут я размаўляю З ім, як з жывым. Ён не памёр. Я знаю, Ён тут павінен быць.
У р у б л е ў с к і
Каб не прысуд Смяротны, каб не смерць, ён быў бы тут.
М а р ы с ь к а
Ах, генерал! Маўчыце. Я не веру. Перадсвітальную цішыню парушыў гул гармат. Затрымцелі шыбіны ў вокнах. Прахапіліся камунары.
П е р ш ы ф е д э р а т
Зноў Цьер паспаць не даў.
Д р у г і ф е д э р а т
Паспім, сябры, Пасля, як зубы абламаем Цьеру Аб форт Іўры.
У р у б л е ў с к і
Усе на форт Іўры! Вестыбюль гасцініцы апусцеў. Недзе непадалёк часцей i часцей кладуцца снарады. Парахавы дым засцілае вокны.
М а р ы с ь к а
(прыслухоўваючыся да гукаў бою) Хамуціус, Хамуціус!..
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)