Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Юмористическая проза » Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Электронная книга - «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну». Краткое содержание книги:

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака ўдалы салдат Швэйк — фігура адначасова камічная і трагедыйная. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя — носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму — вядомы ўва ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай літаратуры.
Ёсць і яшчэ адно меркаванне аб гэтай кнізе — гэта літаратура для сапраўдных мужчын, таму як казарменны гумар саланаватай на жаночы густ.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 88
Перейти на страницу:

— Заткнеце сваё горла і не плявузгайце! Усякі дзяншчык і той лезе са сваё балбатнёй! Моль!

— Правільна. А вы, пан капрал, бог, — адказаў Швэйк спакойна, як філёзоф, які імкнецца наладзіць мір на зямлі і з-за гэтага распачынаеце заўзятую полеміку. — Вы маці сьвятая пакутніца.

— Божухна! — злажыўшы рукі, як на малітву, сказаў вольнапісаны, — напоўні сэрцы нашы любасьцю да ўсіх унтэр-афіцэраў, каб не глядзелі мы на іх з агідаю. Благаславі наш зьеэд у гэтай арыштанскай яме на колах.

Капрал пачырванеў і ўсхапіўся з месца:

— Забараняю ўсялякія заўвагі, вы, вольнапісаны!

— Вы ні ў чым не вінаваты, — супакойваў яго вольнапісаны — пры ўсёй колькасьці розных гатункаў жывёлін прырода адмовіла ім у якім-бы там ні было інтэлекце; нябось, чулі самі пра чалавечую дурасьць. Хіба ня было-б куды лепш. каб вы нарадзіліся якою-небудзь ікшай жывёлай-сысуном і не насілі-б дурнога імя чалавека і капрала. Гэта вялікая памылка, калі вы лічыце сябе самай дасканалай і разьвітай істотай. Варта спароць вам зорачкі, і вы будзеце нулём, такім-жа самым нулём, як і ўсе тыя, якія на ўсіх фронтах і ва ўсіх акопах страляюцца невядома за што. Калі-ж прыбавяць вам яшчэ адну зорачку і зробяць з вас новы гатунак жывёліны, пад назваю старшы ўнтэр, то і тагды ў вас ня ўсё будзе ў парадку. Ваш разумовы кругагляд яшчэ больш звузіцца, і калі вы нарэшце паложыце сзаю культурна-недаразьвітую голаву на полі бойкі, то ніхто ва ўсёй Эўропе па вас не заплача.

— Я вас пасаджу! — з адчаем крыкнуў капрал.

Вольнапісаны ўсьміхнуўся.

— Відавочна, вы хацелі-б пасадзіць мяне за тое, што я вас абразіў? У такім выпадку вы-б зрабілі несправядліва, бо пры вашым разумовым багажы вы ніяк не маглі-б пазнаць наяўнасьці абразы ў маіх словах, тым больш, што вы — гатоў ісьці ў заклад, на што хочаце! — не памятаеце нічога з нашай размовы. Калі я назаву вас эмбрыёнам, то вы забудзеце гэта слова, не скажу — раней, як мы даедзем да найбліжэйшай станцыі, але раней нават, як прамільгне найбліжэйшы тэлеграфны слуп. Вы — адмёрлая мазгавая зьвіліна. Пры ўсім жаданьні не магу нават сабе ўявіць, каб вы калі-небудзь маглі складна расказваць пра тое, пра што я вам гаварыў. Апрача таго, можаце запытацца ў каго хочаце з прысутных, ці была ў маіх словах хоць капля абразы, і ці зачапіў я чым-небудзь ваш разумовы кругагляд.

— Бясспрэчна, — пацьвердзіў Швэйк. — Ніхто не сказаў вам ні славечка, якое вы маглі-б дрэнна вытлумачыць. Заўсёды выходзіць неяк няўдала, калі хто-небудзь раптам адчуе сябе пакрыўджаным. Сядзелі мы раз у начной кавярні «Тунэль». Гутарка ішла пра оранг-утангаў. Сядзеў з намі адзін марак і расказваў, што оранг-утанга часта не адрозьніш ад якога-небудзь барадача, бо ў оранг-утанга ўся морда зарасла космамі, як… — «ну, кажа, як у таго вунь, скажам, пана за суседнім сталом». Мы ўсё аглянуліся, а барадаты пан устаў, падышоў да марака, дык як трэсьне яму па мордзе! Марак узяў піўную бутэльку і разьбіў яму галаву. Барадаты пан застаўся ляжаць бяз памяці, а мы з мараком разьвіталіся, бо ён намерыўся ісьці, калі ўбачыў, што прыхаўтурыў гэтага пана. Потым, калі марак пашоў, мы пана аджывілі і бясспрэчна дрэнна зрабілі, бо ён зараз-жа, як уваскрос, паклікаў паліцыю, хоць мы тут былі зусім ні пры чым, аднак паліцыя завяла нас у часьць. Там ён увесь час намагаўся давесьці, што мы палічылі яго за оранг-утанга і што ўвесь час мы толькі пра яго і гаварылі. Мы гаварылі, што нічога падобнага, што не пра яго ішла гутарка, а пра оранг-утанга, і што ён не оранг-утанг. А ён усё сваё, — што пра яго, што гэта ён оранг-утанг. Мы сваё, што не оранг-утанг, а ён свае: «Не, кажа, оранг-утанг; сам, кажа, чуў». Я папрасіў пана камісара, каб ён сам пану ўсё растлумачыў. Камісар яму па-добраму стаў тлумачыць, але той ня даў яму гаварыць і сказаў, што камісар трымае нашу руку. Тады пан камісар загадаў пасадзіць яго за краты, каб той працьверазіўся, а мы намерыліся былі ісьці назад у «Тунэль», але не давялося, — нас таксама пасадзілі за краты… Вось бачыце, пан капрал, што можа стацца з маленькага, пусьцяковага непаразуменьня, на якое і слоў шкада траціць. Ці, напрыклад, у Нямецкім бродзе адзін грамадзянін з Акругліц пакрыўдзіўся, калі яго назвалі тыгровай гадзінай. Ды ці мала слоў, за якія ніхто не падлягае кары. Калі, напрыклад, мы-б з вамі сказалі, што вы — сусьлік, ці маглі-б вы за гэта на нас раззлавацца?

Капрал зарыкаў. Гэта нельга было назваць ні крыкам ні рэвам. Гэта быў рык, які выказваў гнеў, шаленства і адчай, якія зьліліся ў адно. Да гэтага концэртнага нумару дамешваўся тонкі сьвіст рулад, якія выводзіў косам, храпучы обэр-фэльдкурат.

Потым капрал аслабеў. Ён сеў на лаўку, і яго вадзяністыя нявыразныя вочы ўтаропіліся праз вакно ў далячыню на лясы і горы.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)