Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мяжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяжа

Электронная книга - «Мяжа». Краткое содержание книги:

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 124
Перейти на страницу:

«Мая справа», — з прыкрасцю зазначыў сабе Міцура.

— Дзяржава ж не нейкі абстракт, — сказаў ён, адганяючы рукою цыгарэтны дым, — нейкім чынам я ж таксама часцінка дзяржавы, малекула яе — так скажам — і маю права нешта рабіць ад яе імя. Тым больш калі гэтае «нешта» — на карысць самой дзяржаве.

— Падай там збоку адчынялку, — бразнуўшы аб стол відэльцам, папрасіў мужчына.

Міцура падаў. Мужчына адчыніў другую пляшку.

— Абрыдла мне ўжо і гэтае піва, — каўтануўшы, скрывіўся ён. — А ты ведаеш, якіх дроў наламалі такія, як ты, ад імя дзяржавы?

— Пры чым тут я і беларуская мова?

— А пры тым! — Мужчына хоць і сказаў больш-менш спакойна, відаць, ужо ап’янеў, вочы парабіліся чырвоныя, а на руках панапіналіся сінія жылы. — Што вы хочаце ад людзей з гэтымі школамі і з гэтымі мовамі? Якая ў вас мэта? Чаго б вы навыраблялі, дай вам волю? Кідай курыць! — ён адкінуўся спінаю да падаконніка, зачыніў фортку і закашляўся. — Дык вось: я ўжо чуў пра такіх, як ты, — адкашляўся ён і строга паглядзеў на Міцуру. — Вы ходзіце па кватэрах і збіраеце заявы на беларускія класы, гаворыце заўсёды па-свойму. Ці не так?

— Ну, так.

— Што вы хочаце? Калі нават вярнуць гэтыя школы і гэтую мову — вам жа захочацца большага! Якога чорта вы марочыце галовы сабе і людзям? Вы што, сляпыя? Ці не ведаеце, чым такое канчаецца? Кажу, як старэйшы за цябе ў тры разы, — кідай!

Міцура крыху разгубіўся. Магчыма, іншым часам, калі б ён не быў такі стомлены, калі б мужчына гаварыў трохі спакайней, ён і знайшоў бы нейкія аргументы: цяпер жа толькі ціха, быццам просячы мужчыну не сердаваць, выціснуў:

— Але што каму з таго, што я люблю мову? Я ж размаўляю ёй, я проста адчуваю… што… што нашая мова — цудоўная… Дык хай бы і другія адчулі гэтае! Што ў тым благога?

— Вось! — мужчына аж пляснуў у ладкі, быццам злавіў Міцуру на нечым недазволеным, быццам толькі і чакаў моманту, калі Міцура скажа гэтыя словы. — Любіш — любі, гаворыш — гавары, а іншых прымушаць — не смейце! Бо так прымусяць, што дзесятаму закажаш…

Мужчына выдаваў зусім ужо п’яным.

— Хто вас прымушае? — падымаючыся, сказаў Міцура. Столькі часу было загублена, а ўсё гэта можна было прадбачыць з самага пачатку.

— Вы!.. Такія, як ты!..

Мужчына прыслухаўся.

З вітальні пачуўся звонкі дзіцячы голас. Мужчына натапырыўся, сплюнуў і скоса паглядзеў на парожнія пляшкі.

На кухню забегла спрытнае чарнавокае дзяўчо з вялікімі белымі каснічкамі на русай галаве.

— Мама! — ускрыкнула яна і паказала пальцам на стол. — Дед опять натрескался!

— Хадзі, мая ластачка малая, — працягнуў да яе дзед свае голыя рукі з жыламі, — хадзі, мая ластачка залатая…

Ён нахіліўся наперад, стульчык пад ім упаў, унучка адскочыла, але дзеду ўдалося злавіць яе за руку.

Адбіваючыся, унучка плюнула дзеду на грудзі.

Прыбегла высокая жанчына ў расшпіленай кофце і стукнула дзеда па руцэ, вырвала малую. Дзед, насмех хукаючы на пабітую руку, быццам яму балела, падняў стульчык і падсунуў жанчыне.

— Вось, Марыя, — вінавата пасміхваючыся, сказаў ён, — не было цябе тут, а то б паслухала… Не хочаш сядаць? Дык я сяду.

— Ах, божа мой мілы, нашто вы тут накурылі! — прастагнала Марыя і ўзялася за галаву. — Нашто вы тут напілі, накурылі…

— Агітавалі нашую ўнучку! — абвясціў урачыста мужчына, быццам гэтая абвестка павінна была зняць з яго віну за парожнія пляшкі і за цыгарэтны дым. — Скажы, Ірачка, сама — хочаш вучыцца па-беларуску?

— А вы мо настаўнік? — жанчына паглядзела на Міцуру.

— Я… ведаеце… Не, не настаўнік. Можа, вы напішаце такую заяву, каб Ірына вучылася на роднай мове, у беларускім класе? — сказаўшы ўжо, Міцура зразумеў, што зрабіў памылку. Трэба было ісці не адразу ў лоб, а зноў растлумачыць хоць збольшага. — Падумайце, прашу вас…

— Не, вось пісаць я нічога не буду, — пакруціла галавой Марыя, — як усе — так і я.

Дзяўчынка тым часам спадылба агледзела Міцуру і падышла да дзеда. Здаволены, ён схапіў яе, пасадзіў на калена і пачаў прытупваць нагою.

— Мая-лас-тач-ка-малая, — нараспеў, у такт, казаў ён.

Міцура зразумеў, што яму трэба ісці.

На пыльнай вечаровай вуліцы ён, лена перастаўляючы ногі, пайшоў у канец двара, да месца збору. Каля аднаго з пад’ездаў, на лаўцы, ён убачыў Вяргейчыка, свайго сябра з педагагічнага інстытута. Паўгода назад Вяргейчык пачаў вучыць Міцуру мове, а сёння ўпершыню прывёў на збор заяваў.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)