Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 155
Перейти на страницу:

2

З-за Грыбоўшчыны, у нерабочы дзень — на Ілью, у нашу хату сабраліся мужчыны.

На з'езд ТБШ збіралі дэлегацыю. У сувязі з гэтым у Грыбава паслалі на разведку мамінага брата — Мікалая Кахановіча. Чакаючы яго, мужчыны доўга гутарылі і накурылі нам поўную хату.

Нарэшце прыкаціў на ровары пасланец і яшчэ спатнелы пачаў дакладваць:

— Усё гэтаксамо!.. Наз'ягджаласо люду, што ў гры-боўшчынскіх калодзежах не стало нават вады! Вакол святого ўзгорка — непраходны абоз! Толькі ўздыбленыя ў неба аглоблі тырчаць, бы гарматы, выстаўленыя на нямецкія цыпіліны!.. Равераў, людзей — што тых мурашак! Вішчаць, грызуцца коні, а рух, гармідар, мітусня — бы ў пятнаццатым, калі выягджалі ўсе ў бежанство!..

Я ў гэты час прытаіўся ля парога ды стараўся ўсё запомніць. Менавіта ў дзяцінстве запамінаеш нават тое, чаго і не разумееш. Як ні парадаксальна, але незразумелае ўразаецца тады ў тваю псіхіку нават лепш.

— Бачыўсо са сваімі хлопцамі. З плянтаўскімі Пракопчыкамі, Яўгенам Курзай з Новаго Вострава... Перад пагалоўным вар'яцтвам і яны толькі моўчкі паціскаюць плячыма! Калі і закажам у цэнтры афішкі, ніхто не стане іх чытаць, адно ў турму сябе паддамо!.. От каб палкі войска кінуць супроць іх, тады і затрымаў бы мо гэтае шэсце!

Покуль пасланец прагна піў ваду, бацька заўважыў:

— Дзіво што наз'ягджаласо. З аднаго Страшава паехало фурманак колькі, а палічы ўсе вёскі!.. Знайшоўсо адзін абармот і водзіць усіх нас за нос, халера!— аж скрыгітнуў ён ад злосці зубамі.— Пабраць бы добрыя бізуны ды пачаць свянціць па парадку — дурнота з іх умэнт вылецела б!

— Не дапаможа, Нічыпар! — запярэчыў яму Сахарышын сын, Ёзік.— Наадварот. Тады шчэ больш будуць ехаць — ужэ як да святого велікамучаніка! Разумнікі знайшліса ў Канюках. Багамолаў білі. У пляных ямах мачылі. Калючыя драты папярок дарогі працягвалі... Бачаць — нічога. Калі багамолы сабраліса на маленне ў «каўчэг» перад партрэтам Альяша, хлопцы падпалілі будынак. Што ты думаеш? Не ўцякалі з агню нават — палічылі, што гэта воля боская. Хлопцы потым сілай іх вывалакалі! А чаго дабіліса? Пагарэлі каровы, свінні, а багамолы пасталі яшчэ больш заядлыя.

— То ён толькі так гаворыць, а сам нават сястры роднай не змог адгаварыць, каб не ішла туды! — напомніў Салвесь.— Не так гэто просто, халера, ого!..

З сямі тысяч «кэпэзэбоўцаў» большая палова сядзела ў турмах, астатнія члены Кампартыі Заходняй Беларусі былі ў падполлі. Такім падпольшчыкам быў і Ёзік. Хлапец у бежанстве скончыў у Казані школу.

— Маеш рацыю, Салвесь! Да рэлігіі трэ адносіцца асцярожно, — пачаў тлумачыць задуманы Сахарышын сын.— Яна вырасла з туманнага, неасэнсаванага мышлення, з палітычных, культурных і эканамічных уплываў. Рэлігійныя легенды і цячэнні творацца не як рэзультат таго, што знаходзяцца наіўныя і трапляюць на вуду, Нічыпар, якому-небудзь шарлатану ці хітраму ашуканцу. Родзяцца — па неабходнасці, запаўняюць вакуум, што ўтвараецца ў людскіх душах.

Пабачыўшы, што гаворыць незразумела, хлапец думку праясніў:

— Вазьму сваю маму. Я прайшоў гімназію, бачыў рэвалюцыю, перачытаў масу кніжак, словам, атрымаў маральны зарад, таму ў любых умовах знаходжу занятак для душы — мне ніколі не бывае сумна быць самаму з сабой. Маму ў такім напрамку не выхоўвалі, але душа іхняя не можа цярпець пусткі і патрабуе сваго. У бацюшцы разуверыліса. Была ў вёсцы «Грамада», то і яны, бы малыя, з дзяўчатамі спявалі колішнія песні, танец стары нам паказвалі, нейкія гускі з дзеўкамі пяклі... Нават у царкву перасталі хадзіць! Як за-бракло для душы занятку, маму і пацягнуло да Альяшовай рамантыкі! I іх брат мусіў дзісь везці ў Грыбаво! Так што лягчэй абазваць людзей дурнямі, але гэта не так.

— Маеш рэхт,— здаўся бацька.— Грыбоўшчына — тупік, куды паны загналі народ!

— Яшчэ й які! — згадзіўся Ёзік.— Гэта не значыць, што нам трэ маўчаць і цярпець. Мікалай, будзеш у Вільне на з'ездзе, пра ўсё раскажы! Проста ўстань перад сходам ды выкладвай! Мо газета якая падхопіць. Лепш было б, каб які-небудзь паэт ці пісьменнік зацікавіўсо грыбоўшчынскай з'явай, як калісь Караленка — мултанцамі![3]

— Слухайце, а Павел Бельскі з Пянькоў — той, што ў гуртку чытаў нам свае вершыкі, цяпер Альяшу служыць! — успомніў Мікалай.

Іншыя мужчыны таксама спахапіліся — і яны ведаюць «грамадоўцаў», якія прысталі да прарока.

— Во! — падхапіў Ёзік.— Успышка рэлігійнага псіхозу ў Грыбоўшчыне ўзнікла як духоўная патрэбнасць. Лягчэй за ўсё мужыкоў аблаяць і закляйміць — цяжэй зразумець! Свалачныя паны закрылі ўсе выхады імкненням людскіх душ, пакінулі толькі гэты.

вернуться

3

У канцы мінулага стагоддзя адбыўся працэс над сектантамі-мужыкамі з вёскі Стары Мултан з-пад Камы і Вяткі. Ён праславіўся на ўсю імперыю дзякуючы ўдзелу ў ім Уладзіміра Галакціёнавіча Караленкі.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)