Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 175
Перейти на страницу:

Пахадзілі пэўны час моўчкі. Амерыканец паглядзеў на гадзіннік, а тады зноў затрымаў свой позірк на штрафніках:

– Можа для храбрасці, мужыкі?..

Кіпцік не адразу паставіў прапанову пад сумненне:

– А раптам падвядзе нас віно? А раптам расплачамся? І будзем слёзы ліць, як бабры?

– Чапуха!– сказаў Чапуха.

– Зразумеў, Амерыканец?

Амерыканец кіўнуў. Кіпцік працягваў:

– А мы павінны цвёрда стаяць, як на допыце!

Мужчыны раз-пораз падыходзяць да акна, заглядваюць у шыбы, быццам у люстэрка, папраўляюць гальштукі, прылізваюць валасы. Ад няма чаго рабіць, Кіпцік паглядзеў на Чапуху:

– Загадчыца пошты дала ў косці?

– Вымову ў вуснай форме. А Мішку, сказала, запіша.

– Тады і табе рана храбрыцца,– зрабіў выснову Кіпцік.

– Чапуха!

– А я сам сабе водпуск прадаставіў,– паспрабаваў усміхнуцца Амерыканец, але ў яго не надта атрымалася. – І Клаўцы. А што? План выканалі. За адзін вечар. А далей Арынавіч няхай сам варушыцца. Пойдуць, пойдуць людзі ў кіно. Гэта мне яны помсцяць за рэкламу. А Мішку не будуць. Пры чым тут ён? Яго віны, я так разумею, няма. Ён на курорце быў... Прагаладаюцца – і пойдуць...

– Мне здаецца, мужыкі, што курэй нехта напаіў,– спыніўся Кіпцік, калупнуў сандалетам зямлю.

Амерыканец тыцнуўся ў спіну Кіпціка тварам:

– А што – і яны п’юць?

Кіпцік здзіўлена паглядзеў на Амерыканца:

– П’юць, раз глотка ёсць. А я не даў ачуняць ім, згроб у кучу і ў канцы гародчыка прыкапаў. Яны праспаліся і пабеглі...

Чапуха засмяяўся:

– Да крамы... апахмяляцца, а там іх мужыкі на закуску скарысталі.

– А Швагер тады дзе? – усміхнуўшыся, сур’ёзна спытаўся Амерыканец. – Сабака не п’е.

Кіпцік хехекнуў:

– Які сабака не п’е? Швагер? Швагер – тым больш. Толькі налівай. Ты не бачыў, як ён кожную бутэльку пасля мяне аблізваў.

– Сабакам больш шанцуе іншы раз, чым чалавеку,– зморшчыўся Амерыканец. – З вамі кашы не згатуеш. Баязліўцы вы. На фронце чаркі давалі. Таму і перамаглі.

Кіпцік стаяў на сваім:

– Не, не, Амерыканец. Не ўгаворвай. Я, ведаеш, не зломак – люблю шахнуць. Але не час. Здадзім пасты, а тады і развяжамся.

– Калі дажывём... – махнуў рукой Амерыканец.

– Чапуха!

Кіпцік усё часцей пачаў нервова паглядаць на веснічкі:

– Да аўтобуса засталося мала. Дзе там той Слесар? Гармонік, гармонік патрэбны! – Выглянуў з веснічак. –А яго, паразіта, і повідам не відаць. Чапуха, ты прывык са сваёй паштарскай торбай па вуліцы шастаць – скокні, прывядзі Слесара. А то ён нам усю працэдуру сустрэчы Мішкі сапсуе, змажа. Скокні, Чапуха!

– Ды чапуха! Будзе, будзе і Слесар. З Клаўкай. І кветкі яны прынясуць. Ці схадзіць?

– Табе ж пра тое і талдоню,– раздражнёна сказаў Кіпцік.

– Чакайце,– кіўнуў Чапуха і знік.

Кіпцік з Амерыканцам па-ранейшаму нервова ходзяць па двары. Потым па чарзе адвярнуліся за вугал: нервы. Амерыканец на хаду зашпіліў гузік – там, за вуглом, не хапіла часу. Падцягнуў штаны і Кіпцік.

– А Чапуха не збяжыць? Не драпане?– аблізаў губы Амерыканец. – Нешта ён дужа ахвотна пагадзіўся за Слесарам схадзіць.

– Драпане – будзе адзін адчытвацца. Жанчыны, жанчыны нашы ідуць!– павесялеў Кіпцік. – Спакойна, Амерыканец. Падтрымка ёсць.

– З букетамі,– павесялеў і Амерыканец, але не ўбачыўшы сярод жанок сваёй кабеты, ссунуў, як гэта ўмеў ён рабіць, бровы. – А маёй паненкі няма. Так і не ўгаварыў. Ну і характар! Я цябе, кажа, кіно не прымушала круціць. Сам напрасіўся, кіншчык нягеглы, сам адказ і трымай.

Як толькі крокі жанчын пачуліся побач з брамай, старыя адбеглі, бы па камандзе, на цэнтр двара, выструніліся – стаялі плячо да пляча. Першай паказалася Груня. І адразу ж зрабіла заўвагу:

– Вы хоць бы двор падмялі!

Кіпцік торкнуў пальцам у неба:

– А вось гэты пункт, іціттваю, і не пралугледзілі!.

Амерыканец неяк вінавата развёў рукамі. Жанчыны ўзялі мётлы, але мужчыны перахапілі. Падмятаюць.

– Касцюмы, касцюмы паберажыце!– перасцерагла Чапушыха, але ж адразу плюнула. – Фу, а чагой-та я раскамандавалася? Майго ж Чапухі тут няма.

– Ды не пыліце ж вы!– замахала рукамі Груня. – Невукі! Ой,мужыкі, і што вы ўмееце рабіць?

– Ціха, бабы!– напомніў пра сябе Кіпцік. – Ціха! Гляньце лепш, пацікаўцеся, ці не відаць аўтобуса на гары з Мішкам?

Чапушыха пакорліва патупала да брамы, неўзабаве паведаміла:

– Няма. Чапуха мой чыкільгае, а яго, аўтобуса, не бачу.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)