Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 101
Перейти на страницу:

Уладароў усміхнуўся ад свайго, як думаў, удалага жарту, але, бачачы, што ніхто не падтаквае, супакоіў:

— Ну, а калі хто будзе ўпірацца, не праяўляць свядомасць, разводзіць антысавецкую агітацыю, то звяртайцеся да таварыша Мірзоева…

Гэты Мірзоеў — малады, гадоў пад дваццаць пяць, чорнавалосы і смуглявы, нібы толькі што з поўдня — адмысловы чалавек. Калі ўсе, хто тут сядзіць, з нядаўніх партызан, то ён — з Вялікай зямлі. Раней, калі толькі ўтварыўся раён, службу бяспекі ўзначальваў таксама партызан, асабіст з брыгады Васільцоў. Той быў не толькі адмысловы, але страшны чалавек. Яго з групай яны затрымалі перад самай блакадай. Схапілі па незвычай-най прычыне, як ворагаў-карнікаў: сувязнікі данеслі ка-мандзіру атрада, Уладарову, што на „іхняй тэрыторыі“ блукае нейкі дзіўны нямецкі атрадзік, урываецца ў вёскі сярод белага дня, рпсстрэльвае на вачах усіх тых, „хто супрацоўнічае з партызанамі“, паліць іхнія хаты, а ў апошні час пусціў дымам невялікую вёсачку. Яны, ка-нечне, селі на хвост гэтай варожай купцы, залавілі і абкружылі. Якое было іхняе здзіўленне, калі тая здала-ся без стрэлу, а здаўшыся, сказала, што не нямецкая, а закінутая сюды па волі Цанавы і Берыі. Спачатку не па-верылі старшаму, Васільцову: „Як вы маглі забіваць ні ў чым не вінаватых людзей, паліць іхняе жытло?“ Той адказаў: „Гэта — спецзаданне. Каб гэткім чынам узмацніць у мясцовых насельнікаў нянавісць да акупантаў, змусіць іх актыўней улівацца ў шэрагі мсціўцаў“. Звяза-ліся па рацыі з Вялікай зямлёй — так і ёсць, людзі Ва-сільцова свае, не трэба замінаць ім. Да самага кавца вай-ны яны рабілі ўсё, што хацелі, наводзячы жах і на іх, партызанаў. Неўзабаве пасля вайны Васільцова кудысьці адклікалі, а на яго месца прыслалі гэтага Мірзоева, які, кажуць, быў недзе на Поўначы оперупаўнаважа-ным. Ён, „той, хто не быў у акупацыі“, не вельмі давярае ім, здаецца, сочыць не толькі за мясцовымі, але і за імі, а яны, партызаны, па-свойму не вельмі вераць яму, чу-жому чалавеку.

У гэтую хвіліну, калі ўсе скіравалі позірк на маўклі-вага і нібы каменнага Мірзоева, пачуўся тэлефонны званок па спецсувязі — Уладароў хуценька ўзяў трубку, назваўся, паслухаў крыху, а пасля пачціва перадаў яе Мірзоеву:

— Вас, таварыш капітан.

Той — звычайна скрытны, уладны — мігам змяніўся, ператвараючыся ў паслухмянага і ўгодлівага служаку:

— Ёсць, таварыш Цанава! Ёсць узмацніць барацьбу з бандытызмам!

Уладароў замахаў усім рукамі: ціха вы! Чуеце, з кім ідзе гутарка!

Мірзоеў пунсавеў, наліваўся чырванню: відаць, трапляла яму на арэхі і да ўсяго брыдкімі словамі. Кажуць, яго шэф з Мінска вельмі не цырымоніцца, сячэ з-за пляча і мала лічыцца нават з самім першым сакратаром ЦК КПБ, Панамарэнкам: ён, гэты Цанава, — ' любімец Берыі, а той — Сталіна.

Дагаварыўшы і паклаўшы трубку, Мірзоеў сеў і пачаў штосьці хутка запісваць у свой блакнот.

— Вы хочаце што сказаць, тав рыш капітан? — паважна і пачціва запытаў у яго Уладароў.

Той нібы не чуў, нейкі час засяроджана пісаў, і ўсе, Уладароў таксама, цярпліва чакалі, калі ён падыме вочы і што-небудзь патлумачыць альбо загадае.

Урэшце той ускінуў галаву, зірнуў на гаспадара кабі-нета:

— Вы штосьці пыталіся, таварыш Уладароў?

— Вы хочаце што сказаць старшыням, таварыш капітан?

— Што да збору бульбы, то няхай сапраўды звяртаюцца да нас, калі трэба будзе дапамога, — важна адказаў той. — А што да пытанняў маёй кампетэнцыі, то я хачу пагаварыць з некаторымі старшынямі асабіста.

— Калі ласка, — згадзіўся Уладароў. I да старшыняў: — У вас ёсць пытанні да мяне, да старшыні райвыканкома?

Якія пытанні, калі сёння падкінулі такія турботы! Бадай, кожны хацеў сказаць, што цяжка сабраць столькі пудоў бульбы, у тым ліку і ад пагарэльцаў, але ўсе асцерагаліся падаць сябе за нязгоднага: два разы па-плацішся за гэта — і цяпер, тут, пад гарачую руку, і пазней, калі не зробіш таго, што загадалі. Трэба кумекаць, як вытрасці з люду насенку.

— Поспехаў вам! — задаволена заззяў Уладароў.

Калі ўсе падняліся, рушылі, спяшаючыся хутчэй вышмыгнуць з гэтага кабінета, да Кураглядава праціс-нуўся Курлоў, шапнуў на вуха:

— Ну што, дзядзька Апанас, ударым па цымбалах?

— Таварышы! — затрымаў усіх, штосьці толькі цяпер успомніўшы, Уладароў. А калі ўсе азірнуліся, дадаў: — Зайдзіце на склад і атрымайце бюсты Леніна. На месцах павінна быць чым болей нашых атрыбутаў. — I яшчэ, іншым, строгім голасам: — Кураглядаў, застанься.

Старшыні, пачуўшы, каго пакідаюць для прачухан-цаў, з палёгкай уздыхнулі і рванулі з кабінета ды з прыёмнай. А што да цябе, дружа Кураглядаў, дык сам вінаваты: выскачыў, захацеў палёгкі за чужы кошт!

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)