Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусь і суседзі
Беларусь і суседзі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусь і суседзі

Электронная книга - «Беларусь і суседзі». Краткое содержание книги:

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 92
Перейти на страницу:

Куды глыбейшай спробай рэформы рэлігійных адносінаў ў Беларусі з крывіцкага гледзішча была вунія. Гэта было новае веравызнаньне, істота якога палягала на злучэньню рыма-каталіцтва й праваслаўя — гэтых двух галоўных веравызнаньняў у Беларусі. Новая вера пакідала ўвесь вонкавы праваслаўны абрад, але ўводзіла прызнаньне прымату папы. Трэба зьвярнуць увагу, што думка аб вуніі ўсплыла ўжо ў нас у 1439 г. (г. зв. Флерэнтынская вунія), але тады яна ня мела амаль ніякага рэха ў краі й была закінена на даўжэйшы час аж да Берасьцейскага Сабору у 1595 г.

Калі глыбей спыніцца над прычынамі, якія выклікалі Берасьцейкі Сабор i новую спробу злучэньня царквы й касьцёлу ў Беларусі, дык можна бяз труду сьцьвердзіць тут дваякага роду матывы, якімі кіраваліся ўдзельнікі Сa6opy. З аднаго боку быў відавочны моцны ўплыў польскага каталіцкага духавенства, якое бачыла ў вуніі мост, пa якім маглі лягчэй перайсьці праваслаўныя ў каталіцтва. Пры гэтым каталіцтва разглядалася менаваным польскім духавенствам як сродак да палянізацыі крывічоў. Польскае духавенства мела на Саборы вялікую падтрымку гаспадара Жыгімонта IV Вазы, заўзятага каталіка, які вырозьніваўся асаблівай неталяранцыей да іншых веравызнаньняў.

З другога, аднак, боку, сярод іншых удзельнікаў Сабору, асабліва сярод прадстаўнікоў сьвецкіх, даецца выразна заўважыць падход да вуніі як да крывіцкага нацыянальнага касьцёлу. У іхніх вачох вунія была асабліва таму пажаданай, што будучы ў сутнасьці новай верай, што аддзяляла-б беларусаў ад палякоў i маскалёў, яна, адначасна, уяўляла сабой свайго роду сынтэзу ужо йснуючых у Беларусі веравызваньняў — праваслаўя й каталіцтва. Гэтым тлумачыцца даволі вялікае падтрыманьне вуніі сьвецкім элемэнтам. Іменна з гэтага гледзішча Берасьцейскі Сабор можна разглядаць як спробу стварэньня беларускае народнае царквы.

Аднак справы злажыліся так, што кіраўніцтва вуніі апынулася пад вялікім не беларускім уплывам, хоць вунійная духоўная гіерархія была беларускай. Тлумачыцца гэта тым, што новая вера спачатку знай шлася ў надта цяжкіх абставінах i каб перамагчы ix, шукала апорышча вонках у таго-ж польскага каталіцкага духавенства й польскага каталіцкага ўраду, чым давала апошняму яшчэ адну нагоду ўмешвацца ў нутраныя крывіцкія справы. Тут трэба зьвярнуць увагу, што ў першай стадыі свайго разьвіцьця вунія, блізу бесьперашкодна апанавала ўвесь край. Праўда, гэтае апанаваньне выразілася ўва ўстанаўленьні ўсюды вуніяцкага духавенства, але прыймаючы пад увагу, што насельніцтва, ня ўмеючы разабрацца ў розьніцы між новай верай i ранейшым праваслаўем (абрадавая старана засталася тая самая) без апору прыймала вуніяцкае духавенства й новую веру. Аднак дзякуючы ўцягваньню ў справы вуніі палякоў, яна набірала штораз больш ваяўнічага характару, аж у хуткім часе перайшла на шлях перасьлядаваньня праваслаўных. Гэткім парадкам яна ўжо выклікала супроць сябе рэакцыю. Распачалася масавая апастазія ад вуніі, а ў рэзультаце разгарэлася рэлігійная вайна ўва ўсім гаспадарсьцьве.

Новыя здабычы вунія зрабіла ўжо толькі гвалтамі. Тым няменш, яна адолела ахапіць вялікую масу праваслаўных крывічоў. Выкарыстоўваная палякамі, адпіханая з пагардай польскім каталіцкім духавенствам, яна зь цягам часу была ізалявана й хоць прыйшла гвалтам, але паступова акліматызавалася на крывіцкім груньце й сталася, запраўды, беларускай народнай верай. У вуніяцкай царкве найдаўжэй перахавалася й беларуская мова. Аднак, калі вунія ўжо прынялася, настуніў новы гвалт i гэтым разам з боку расейскага ypaду ў форме прымусовага наварачваньня вуніятаў на праваслаўе (канец XVIII і XIX ст.). Гэткім парадкам дасьледаваньне рэлігійных адносінаў у Беларусі паказвае, што крывічы ў мінуласьці не маглі справіцца з гэтай так важнай справай. Яна высьлізнулася зь ix рук, i лучыўшы ў варожыя, распаліла агонь нутранога змаганьня ў краі, у вялікай меры далажылася да збурэньня беларускае гаспадарсьцьвенасьці й пакінула насьледкі, якіх мы ня можам пазбыцца яшчэ сяньня.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)