Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Электронная книга - «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 127
Перейти на страницу:

Сапраўды: так у балгарскай паэзіі да Вапцарава не пісаў ніхто.

Менш, чым хто б то ні было іншы з балгарскіх паэтаў XX стагоддзя, Вапцараў выяўляў у сваёй творчасці элементы і рысы таго стылю, які мы вызначаем як літаратурна-кніяшы. Бадай, немагчыма назваць другога сучаснага яму балгарскага вершатворца, які б у сваёй паэтыцы, у складзе і слове так мала быў бы залежны ад пануючай паэтычнай традыцыі, так мала клапаціўся пра літаратурную вывучку ў сэнсе засваення класічных жанраў і форм верша, традыцыйных прыёмаў і спосабаў мастацкай выразнасці. Раблю, аднак, абавязковую агаворку: гэта зусім не значыць, што Вапцараў не абавязаны нацыянальнай і сусветнай паэтычнай класіцы. Наадварот, вельмі многім абавязаны. Урокі вялікіх папярэднікаў ён засвоіў глыбока і трывала, але — не як старанны вучань-пераймальнік, а — як моцная і самабытная творчая асоба. У вялікіх ён вучыўся перш за ўсё разуменню грамадскага сэнсу творчасці, асваенню галоўных прынцыпаў рэалістычнага мастацтва. Пра гэта ён добра сказаў сам у вершах, прысвечаных Боцеву, Пушкіну, Горкаму, і ў многіх іншых.

Нярэдка творчая мэта ў Вапцарава была настолькі практычна-канкрэтная, што, здаецца, верш не пісаўся, як звычайна пішуцца літаратурныя творы, а прамаўляўся як палымяная прамова агітатара або як глыбока шчырая, даверлівая гутарка з таварышамі па барацьбе, па лёсу, па класу. Здаецца нават, што розныя класічныя формы і немагчымы ў даным выпадку, яны проста непрыдатныя, непрыгодныя для яго паэтычнай мовы, бо толькі здушвалі яе і скоўвалі. Свабодная і нязмушаная, як быццам і зусім імправізаваная размова вершам! Аднак наконт імправізацыйнасці — гэта толькі ілюзія. Бо мы ведаем, як упарта працаваў Вапцараў над радком і словам, і што яго бліскучае майстэрства — гэта вынік вялікай, нястомнай працы, напружанай работы розуму і сэрца.

Творчае ўзнаўленне верша Вапцарава з'яўляецца для перакладчыка задачай надзвычайнай складанасці таму, што ён сутыкаецца з прастатой і натуральнасцю паэтычнай мовы асаблівай уласцівасці і ўзроўню. Прастата і натуральнасць Вапцараўскага верша знаходзяцца на той крайняй мяжы, якую могуць дазволіць сабе і на якой могуць утрымацца толькі самыя выдатныя, найбольш таленавітыя майстры паэтычнага слова. Самае малое адступленне — і гэта крайняя грань тут жа, на вачах, рушыцца, і паэзія імгненна ператвараецца ў прозу, голас незвычайнай сілы паэтычнага ўнушэння адразу ж становіцца празаічна расслабленым, вялым і безуладным. Вапцарава трэба перакладаць толькі на ўзроўні арыгінала,— гэта значыць, каб і на іншай мове яго верш таксама ішоў на гранічнай мяжы прастаты і натуральнасці і вылучаўся такой жа магутнай сілай лірычнага ўнушэння, такой жа пераканаўчасцю, як і на роднай балгарскай мове. Таму што:

калі хоць трохі страціць ад гэтай яго перакананасці, ад гэтай яго безагляднай ідэйнай апантанасці — гэта ўжо будзе не зусім сапраўдны Вапцараў;

калі не прапусціць праз сэрца кожны яго радок, калі хоць трохі дапусціць механічнага ўзнаўлення яго тэксту.— гэта ўжо будзе не зусім сапраўдны Вапцараў;

і калі хоць трохі аказёніць незвычайную, інтымную нават у размове на вялікую палітычную тэму, даверлівасць тону,— гэта ўжо будзе не зусім сапраўдны Вапцараў;

і калі хоць трохі прыгладзіць, аблітаратурыць, абінтэлігенціць яго «шурпатую» мову, падвергнуць яе хоць у самай малой ступені паэтычнай касметыцы,— гэта ўжо будзе не зусім сапраўдны Вапцараў!

Вось вывады, у якіх пераканаўся беларускі перакладчык Вапцарава як на сваім уласным, перш за ўсё, вопыце, так і на вопыце сваіх рускіх і ўкраінскіх калег.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)