Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]
Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Электронная книга - «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48
Перейти на страницу:
А неба было i тады залатое, У буйнай расе прачыналіся ранкі, Ды плакалі горка над Палатою, Ломячы рукі ў бядзе, палачанкі.
На Полацк ішлі чужаніцы вайною — Крышыліся коп'і, ўзрываліся танкі, A горад стаяў i стаіць над Дзвіною, I песні пяюць пра яго палачанкі.
Каштаны i ліпы шумяць над бульварамі, Да раніцы сыплецца спеў салаўіны, Ідуць у Задзвінне шчаслівымі парамі Насустрач світанню патомкі Скарыны.
Ступаючы мякка па стоптаным верасе, Каханую любы заўсёды сустрэне На вежавым кране, на сонечным беразе, У першай, яшчэ не закончанай змене.
У вочы зірне, залатыя i сінія, Што ззяюць, як росы ліпнёвага ранку, I скажа: «Дзень добры табе, Ефрасінія». «Дзень добры», — адкажа яму палачанка.
1959 г.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)