Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Палон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палон

Электронная книга - «Палон». Краткое содержание книги:

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 117
Перейти на страницу:

Тым ча.сам палонныя, што хадзілі на пару, разносілі патрушчаныя руіны, засыпаючы імі калдобіны, а тыя, хто накідаў лапатамі гліністы друз на насілкі, лрастойвалі ў чаканні або толькі рабілі выгляд, што варушацца, нечым занятыя. Вартавы з жалезным крыжам на грудзях зрэдку пакідаў ланцуг ачаплення, як быццам яму надакучыла стаяць у ім, і праходжваўся па абочыне сваёй малайцаватай паходкаю, нібы спрактыкаваны паляўнічы з дубальтоўкаю збоку, артыстычна адпіхваючы локцем і кісцю правай рукі вінтоўку, што казённікам уніз трымалася за рэмень на ягоным плячы. Ідучы міма Леаніда і Міхася, што стаялі над насілкамі, на якія Багдан Платонавіч накідваў лапатаю патрушчаныя руіны, канваір, на момант. затрымліваючыся, па-нямецку запытаўся:

— Ну што, Лео? Гэта твой сябра Міхель? — і, адыходзячы, дадаў: — Два студэнты.

Калі абвясцілі абедзенны перапынак, вартавы нечакана папрасіў Сіліча распаліць яму цяпельца. Паколькі ўчора Леанід ужо расказваў Міхасю і Багдану Платонавічу пра гаворку з немцам, дык сягонняшняя просьба канваіра не ўстрывожыла хлопца, хаця, праўда, не магла не выклікаць павышанай зацікаўленасці. «Чаму сягоння ён папрасіў менавіта мяне, а не Леаніда? — не разумеў Міхась, перад немцам пералазячы праз кювет. — Цікавіцца, што думаюць пра іх палонныя, або хоча пераканацца, ці праўда, што я таксама ведаю нямецкую мову?»

— Міхель, вы з Лео саромеецеся сваіх, што ведаеце нашу мову?—неспадзявана запытаўся па-нямецку вартавы, калі Міхась падымаў з долу галінку.

Сіліч не чакаў такога пытання. Ён разгублена глянуў у канваіраў твар з шыракаватым пляскатым носам, што быў нібы перашчыкнуты вузкім пераноссем, ад чаго немец хрыплавата гундосіў, і выпрастаўся. Здзіўлена паціснуў плячамі і, раздумваючы, нетаропка адказаў:

— Чаго сваіх саромецца? Мы баімся вашых, каб не ўзялі нас сабе ў хаўруснікі.

Вартавы памаўчаў, не гледзячы на Міхася, і працягваў:

— А гэты ж ваш, высокі, малады, сам напрасіўся на службу i па сваёй ахвоце кій узяў у рукі?

Міхась разумеў, што вартавы мае на ўвазе Паўла, таму хацеў прамаўчаць, але не выцерпеў і з’едліва зазначыў:

— Ён малады, таму i не разважае. Думае, што разумнейшы за іншых.

— Спецыяльна вывучыў нашу мову толькі для таго, каб атрымаць у турэмшчыкаў пасаду наглядчыка, —з асуджэннем у голасе прамовіў немец.

— Якія турэмшчыкі? — не зразумеў Міхась.

— Брэе і ПІтунц.

— А хто гэта?

— Брэе—камендант лагера, а Штунц—яго намеснік.

— А чаму турэмшчыкі?

— Яны працавалі ў турме наглядчыкамі. Штунц нават быў старшым наглядчыкам.

«Значыць, вось адкуль з’явіліся ў лагеры свае наглядчьші,—нарэшце дайшло да Міхася. —Турэмныя звычаі і астрожная тэрміналогія». Праўда, хлопца заінтрыгавала, чаму фашысты памянялі іх пасадамі: звычайнага наглядчыка паставілі камендантам лагера, а старшага—толькі ягоным намеснікам. Але не ў меншай меры Міхася цікавіў і жалезны крыж на грудзях вартавога. Паколькі ў прысутнасці палоннага немец асудзіў учынак Паўла, хлопец адчуў, што цяпер можна пацікавіцца пра гэта, і, кідаючы на дол перад вартавым бярэма галля, без хітрыкаў запытаўся:

— За што Гітлер узнагародзіў вас жалезным крыжам?

Немец незадаволена зморшчыў твар, нібы праглынуў горкую пілюлю, задумаўся і, відаць, каб не пачулі бліжэйшыя вартавыя, скорагаворкаю паціху прамямліў:

— Калі б узнагародзіў ён, дык я не насіў бы гэтага крыжа.

Міхась не чакаў такога прызнаяня. Разгублены, ён утаропіў позірк у жалезны крыж. А калі разгледзеў на ім дробныя лічбы: 1915, расслаблена прысядаючы на кукішкі, нарэшце занытаўся:

— А што азначае нарукаўная павязка са словам «смерць»?

— У нямецкім слове «Tod» — тры літары,— усміхнуўся вартавы, а ў гэтым жа чатыры, — i ягоны твар пасур’ёзнеў. З глыбакадумным выглядам немец не спяшаючыся растлумачыў:—Todt — назва ваенізаванай будаўнічай арганізацыі, па прозвішчу інжынера, які яе стварыў.

«От дык будучы настаўнік! I трэба ж гэтак схібіць перад немцам!» — няёмка адчуў сябе хлопец. — Хоць ты скрозь зямлю праваліся!»

Добра, што вартавы болей не затрымліваў яго, а падзякаваў за паслугу дый адпусціў да астатніх палонных.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 117
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)