Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пад знакамі Арла й Пагоні
Пад знакамі Арла й Пагоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пад знакамі Арла й Пагоні

Электронная книга - «Пад знакамі Арла й Пагоні». Краткое содержание книги:

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 50
Перейти на страницу:

Ня хто іншы як Тадэвуш Канвіцкі менавіта, пісьменьнік родам зь Віленшчыны, дакладна, хоць, магчыма, не зусім сьвядома, прыкмеціў у сваёй творчасьці і ў публіцыстыцы новы этап у польска-беларускіх зносінах, вельмі нядобры, пачатак якога ў самай сярэдзіне нямецкай акупацыі. Гістарычна спозьненыя дамаганьні беларусаў мець сваю дзяржаву выклікалі крымінальныя дзеяньні супраць іх як з боку Варшавы, гэтак і Масквы. Незалежніцкі рух кваліфікаваўся ў катэгорыю дзяржаўнай здрады, што ва ўмовах фронту раўнялася быць пастаўленым да сьцяны. Ад гэтага моманту пачаўся рост колькасьці польскіх злачынстваў, ня кажучы ўжо пра расейскія, якія дасягнулі астранамічных лічбаў у народазабойстве.

Нацыяналізм ды шавінізм аказаліся непазьбежнымі. У беларускага няма такіх жахлівых рахункаў не таму, што — як некаторыя кажуць — выяўляў ён сябе ў болей чалавечым абліччы, але таму, што меў, звычайна, значна слабейшую апору ў грамадзтве, нацыянальна нясьпелым ды матэрыяльна аслабленым доўгім каляніялізмам. Можна сказаць і так: фашызм — як ідэалёгія галоты — мог шырока прыняцца ў зьбяднелай Беларусі, гэтаксама як і камунізм, які вырас на камітэтах вясковай галечы. Час аднак не дазваляў адумацца: Чырвоная Армія наступала, акупанты зьвярэлі, і не было калі разважаць пра мэтадычную індактрынацыю народу.

Адыход немцаў ды прыход саветаў адбываўся ў настроі стомленасьці вайною. Людзі кепска ўспрымалі польскія партызанскія групы, бачачы ў іх пагрозу рабункаў і поўную бяссэнсіцу іхнай упартасьці. Калі ў 1920 годзе стаялі насупраць сябе дзьве рэгулярныя арміі, адна зь якіх была польская, то ў 1944 ішлі баі не з палякамі, але зь немцамі. Іх ход вырашаў усё — у першай чарговасьці — набліжэньне міру.

Камандзіры Арміі Краёвай не пісалі адозваў накшталт адозвы Юзэфа Пілсудскага; яны змагаліся не за нейкую фэдэрацыю, але за ўтрыманьне польскіх межаў пад Менскам; за Польшчу й толькі за Польшчу. Які ж беларускі палітык быў бы ў стане салідарызавацца зь імі? Такога не знайшлося, і не магло знайсьціся. Вось у чым сутнасьць згаданага новага этапу ў польска-беларускіх узаемінах: быць беларусам значыла цяпер выступаць супраць Польшчы, хочаш — ня хочаш.

35. Водгукі

Існаваўшая ў акупацыю тайная Польская Дзяржава з падпольнымі адміністрацыйнымі ворганамі кадравага характару, а таксама з самай вялікай у паняволенай Эўропе кансьпірацыйнай Арміяй Краёвай, заставалася ізаляванай у сваіх усходніх правінцыях. Сталася так ня ў выніку непрыхільных адносінаў да яе тутэйшага насельніцтва, асабліва ўкраінскага й летувіскага, ці палітыкі Крамля. Вядома, што паразуменьне Польшчы з суседнімі народамі не было ўвогуле магчымым з прычыны перш за ўсё яе тэрытарыяльнай няўступлівасьці. Разам з гэтым бачнай была ейная сіла ня столькі ў зладжаным сужыцьці зь меншаснымі нацыямі, у першую чаргу з украінцамі й беларусамі, колькі ў палянізацыйным націску на гэтак званыя „Крэсы”. Празь мясцовыя польскія гарады — у сэнсе іх мовы й культуры — вызнавалася канцэпцыя асыміляцыі местачкова-вясковых абшараў, што зусім перакрэсьлівала якія-колечы кантакты нават з боку палянафілаў. Вядомы доктар Янка Станкевіч, лідэр глыбока засакрэчанай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў, спрабаваў быў пайсьці на саюз з польскімі палітыкамі ў пытаньнях паваеннага эўрапейскага ладу, зыходзячы з цалкам яснай, як здавалася, канстатацыі, што мяжа па Стоўпцы ёсьць неактуальнай, і таму самая хада падзеяў ставіць на парадак дня праблему будучыні арэалу Беларусі. Ідучы на гэта ён не прадугледзеў аднак, што лёнданскі ўрад Польшчы адпадзе зь міжнародных калькуляцыяў альянтаў у выніку катэгарычнага вэта Сталіна як галоўнага партнэра ваеннага Захаду: Англіі й Амэрыкі. Станкевічавыя стараньні сустрэліся зь некаторай падтрымкай у штабістаў АК, якія разьлічвалі на пашырэньне ўзброеных акцыяў у заходнебеларускіх акругах, але не прынесьлі ніякага пазытыўнага водгуку з урадавых колаў.

Неўзабаве, пасьля Сталінградзкага бою й баталіі на Курскай дузе ўлетку 1943 году, вартасьць тае польскае карты пачала хутка падаць. Адначасна сьмяротны замах у верасьні на жыцьцё Вільгельма Кубэ, генэральнага камісара Беларусі, які выношваў у сабе ідэю сфармаваньня пад сваім кіраўніцтвам нечага накшталт пратэктарату, і пасьлейшае забойства — ужо ў сьнежні — Вацлава Іваноўскага, выбілі з палітычнай арбіты кардынальныя беларускія праблемы; лічыліся толькі банальныя патрэбы фронту.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 50
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)