Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дамавiкамерон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дамавiкамерон

Электронная книга - «Дамавiкамерон». Краткое содержание книги:

Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, — мужчына зайшоў у дом. — Распранайся. Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне. (Дамавік-1, фрагмэнт)
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 53
Перейти на страницу:

Паўпляшкi самагону ён выпiў з рыльца i са смакам закусiў чырвоным, як кроў, памiдорам.

Захмялелы Грыбнiк зняў чаравiк, сеў пад сасну i нацiснуў на курок вялiкiм пальцам босай нагi. Толькi нiводная шрацiна не трапiла ў сэрца. І праз якiх пятнаццаць хвiлiнаў Грыбнiку давялося ўстаўляць у рот дзве рулi стрэльбы, каб назаўсёды развiтацца з любай лесапалосай, поўнай крамяных баравiкоў.

Стрэлаў нiхто не чуў, бо iх паглынуў грукат цягнiкоў, таварняка i пасажырскага.

У турме скалечаны Грыбнiк вельмi пакутаваў, асаблiва напрыканцы жнiўня i ў вераснi. Ён любiў i мог гадзiнамi расказваць сваiм асуджаным на прымусовае зняволенне таварышам пра запаветныя месцы, пра лiсiчкi i чырвонагаловiкi.

— Каб яны ў якiм iншым месцы любiлiся, далiбог, не страляў бы, — казаў Грыбнiк i плакаў, успамiнаючы пакiнуты каля шлагбаума кош грыбоў.

LV. ЛІРЫК

Яны зайшлi ў пустую кватэру.

— Зараз прыгатую каву, — сказала жанчына, калi здымала капялюш.

Лiрык моўчкi прайшоў у залю, дзе, цяжка ўздыхнуўшы, апусцiўся ў чорны скураны фатэль.

Жанчына прынесла на срэбным сподзе каву i канапкi.

— Чорную цi з вяршкамi?

— Чорную, — ледзь чутна вымавiў Лiрык.

Ён глядзеў на жанчыну халоднымi вачыма, як звычайна пазiраюць у тэлевiзар. Яна сядзела, адкiнуўшы плечы, каб лепш вылучалiся круглыя грудзi. Пад паўпразрыстай кашуляй чарнеў карункавы станiк.

Лiрык не хацеў блiзкасцi, на ягоным твары ляжала пячатка адчужэння. У жаночых вачах з’явiлася прыкрасць. Ён выпiў каву, запалiў цыгарэту, прапанаваў запалiць жанчыне. Яна палiла i пажадлiва ўсмiхалася. Ён узняўся з фатэля i ўважлiва, нiбы лекар, агледзеў яе з галавы да ног. Жанчына iмгненна зразумела мужчынскае памкненне.

— Мне распрануцца? — яна паклала цыгарэту на край крышталёвай папяльнiцы.

— Станiк можаш пакiнуць, мне падабаецца ўсё чорнае: чорная кава, чорны станiк, чорны настрой...

— Ты — рамантык?

— Так, як i кожны лiрык.

Жанчына скiнула спаднiцу, пад якой былi адно чорныя карункавыя майткi.

— Табе прыемна глядзець, як я распранаюся?

— Мне прыемна думаць, што ты распранаешся.

Жанчына завяла рукi за спiну i расшпiлiла станiк. Яна стаяла перад iм цалкам аголеная.

— Пайшлi, — нарэшце сказаў Лiрык i пагасiў недапаленую цыгарэту.

Яны зайшлi ў цёмную спачывальню.

Лiрык падумаў, што ўчора ў гэтую спачывальню ён прыводзiў iншую жанчыну, зусiм не падобную да гэтай, усмешлiвай.

— Кладзiся, — загадаў Лiрык i распусцiў пас.

— А ты...

Ён павольна распрануўся, лёг побач з ёю i пяшчотна правёў рукою па яе плечуку.

— Колькi ў цябе было мужчын?

— Я iх не лiчыла, гэта мужчыны займаюцца такiмi глупствамi, як падлiк спакушаных дзяўчат...

— А хто быў першы? Толькi не кажы, што ён загiнуў у аўтакатастрофе i ты не можаш яго забыць.

— На жаль, усё было не так. Першы быў мой стрыечны брат, якi прыйшоў з войска ў адпачынак... Мне было пятнаццаць... Хадзiла ў школу.

— А хто быў апошнi?

— Прайшло больш за месяц...

Лiрык прыгарнуў жанчыну i пацалаваў. У лоб, як на развiтанне цалуюць дзяцей.

— Табе сумна са мною?

— Зусiм не.

— У цябе сумныя вочы.

— Гэта толькi здаецца.

— Пацалуй мяне... Толькi не так, як цалуюць дзяцей.

У жанчыны была вельмi белая скура. Лiрык нiколi ў жыццi не бачыў такой бялюткай i пяшчотнай скуры. Ён лашчыў яе ўсю кранальнымi дотыкамi вуснаў. Лiрык авалодаў жанчынай асцярожна i запаволена. Яны доўга ляжалi злiтыя ў непадзельнае цэлае.

Лiрык устаў з ложка i адвярнуўся.

— Можна, я пайду ў лазнiцу?

— Вядома, iдзi...

У глыбiнi кватэры зашархацеў душ.

Лiрык сядзеў у чорным скураным фатэлi. Ён апрануў адно белую свежую кашулю з накрухмаленым каўняром.

Калi жанчына вярнулася з лазнiцы i пабачыла Лiрыка, што спаў у пакоi, яна спалохалася, бо ён выглядаў як нежывы.

LVI. ДЭПУТАТ

Дэпутат запхаў iспанскi берэт у кiшэню плашча.

— Надвор’е цудоўнае, можна хадзiць i голай галавою.

Дэпутат глянуў праз акуляры на адбiтак Аспiранта, якi з’явiўся ў люстэрку з-за ягонага пляча:

— І ты ўцякаеш з другога аддзялення?

— Трэба набыць лямпачку з маленькiм цокалем. Перагарэла. Увечары працаваць не магу.

— А я хачу пераапрануцца, каб на фуршэт да мiнiстра пайсцi ў строi. Ты ў якi бок? — у iнтанацыi Дэпутата прамацвалася жаданне пазбавiцца ад Аспiранта.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 53
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)