Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 114
Перейти на страницу:

Сцепаніда ўвайшла і стаілася — яна баялася папасціся каму на вочы, усё думалася: а раптам хто з іх пазнае ці здагадаецца, што менавіта яна ўзяла вінтоўку. Не было б патрэбы, яна б не вылазіла з гэтай істопкі, дзе быў цяпер для яе прытулак і схоў і дзе зранку было ўсё перавернута і перакулена. Пятрок яшчэ не прыйшоў з гарода, і яна трохі парассоўвала па кутках дзежкі, начынне, павесіла транцё на цвікі па сценах. Золкі восеньскі дзень пад вечар і зусім сапсаваўся, пачаў імжыць дождж, немцы не надта гойсалі па падворку, а неяк хутка пабралі свае кацялкі з мясам ля кухні і пазашываліся ў палатку.

Калі на двары павальнела, Сцепаніда сабрала ў чыгунок рэшту старой варанай бульбы з цабэрка, трохі пасыпала яе вобмешкай, зірнула ў акенца. У наваколлі браўся хуткі асенні прыцемак, ля кухні нікога ўжо не было, апроч Карлы, які, напяўшы на галаву касы клін зялёнай палаткі, нешта прыбіраў там — наводзіў парадак. І яна з чыгунком, трохі прыхінутым палой ватоўкі, выйшла з сянец, адразу, аднак, наткнуўшыся на вартавога — пажылога, даўганосага немца ў насунутай на вушы пілотцы. Ён стаяў пад страхой ля ганка і адразу выцяг нагу перад парогам.

— Эс іст ферботэн! Нелзя!

— Няможна? Во як…

Яна не стала ні прасіцца, ні ўгаворваць немца — з хаты даносіліся зласлівыя словы фельдфебеля, значыць, ён ці той афіцэр загадалі вартавому не пушчаць яе ў двор. «Каб вы паздыхалі ўсе!» — сказала яна сабе ў думках і вярнулася ў істопку.

У істопцы яна паставіла чыгунок ля парога, села на сеннічок і праседзела так, аж покуль у істопку не ўлез Пятрок. Ад яго патыхнула макрэддзю і сцюжай, але Пятрок нават не здаўся змораны — хутчэй вясёлы і задаволены.

— Баба, жывём! — з ненатуральным для яго ажыўленнем загаманіў ён з парога. — Зрабіў сарцір, ну, гэты клазет… Афіцэр пахваліў.

— Можа, аблаяў?

— Не, пахваліў, яй-богу. Па плячы так паляпаў. Гут сказаў.

— Здорава ты выслужыўся, — з'едліва сказала Сцепаніда, трохі дзівячыся пры сабе з Петрака: знайшоў чым радавацца.

— Ды не выслужыўся, чорт іх бяры! — з прытоеным запалам загаманіў Пятрок. — А во падумаў, мо скрыпку аддадуць.

— Не аддадуць, — сказала яна. — Не затым бралі.

— А нашто яна ім? Іграць жа не ўмеюць.

— А можа, і ўмеюць.

— Каб умелі, ужо ігралі б. Я знаю.

— Ну ідзі, прасі, — сказала яна, думаючы, аднак, аб іншым.

Яна думала, што парсючок, мабыць, прападзе, проста азалее ў гэту сцюжу, калі перш не здохне з голаду ў той нары. І што рабіць? Хіба папрасіцца па якой патрэбе з сядзібы, можа, пусцілі б? Але якую прыдумаць прычыну, каб паверылі, яна не магла даўмецца і напружана думала, думала.

— Ану пайду, — набіраўся рашучасці Пятрок, але ўсё яшчэ не адчыняў істопкі.

І тады яна ўспомніла пра недастрэленых сваіх курэй, якія, мабыць, некуды сышлі з хутара ці, можа, пахаваліся ў рове. Тупаючы ўдзень ля кухні, яна крадком усё пазірала па завуголлі, ці не пакажацца каторая. Але не паказалася ніводнай, значыць, недзе добра зашыліся.

— Папрасі там, каб пусцілі курэй пашукаць. Курэй, скажы, разагналі ўчора.

— А што? Можна. Ну, Божа, памілуй.

Не бачна было ў цемры, але яна ведала: Пятрок перахрысціўся, і памалу, нерашуча адчыніў дзверы. Затым не адразу, счакаўшы, з сянец пачуўся ціхенькі стук у другія дзверы, у хату, і Сцепаніда захвалявалася — чорт ведае што зараз будзе? Хоць бы жывы вярнуўся яе Пятрок.

Аднак, здаецца, яго ўпусцілі ў хату, і ён прапаў там надоўга. Яна чакала і слухала, ды нічога адтуль не было чуваць, апроч рэдкіх нянаскіх слоў, што-небудзь зразумець па якіх было нельга. І раптам тоненька пявуча загучала адна струна скрыпкі, другая і трэцяя — ладна загучалі, і яна пазнала Петракову руку. На што іншае ён быў не надта каб здатны, але іграць умеў, як рэдка хто іншы. «Няўжо аддадуць?» — неяк з сумнаю радасцю падумала Сцепаніда. Аднак Пятрок не вяртаўся, а замест яго з хаты хвалююча-пявуча пацякла музыка колішняй любімай ёю «Купалінкі». Сцепаніда слухала-слухала, душачы ў сабе нешта жаласлівае, якое ўладарна брала ў свой палон, і яна не стрымалася. З вачэй выплыла адна за адной некалькі слязін, яна хуценька сцерла іх з твару ражком шорсткай хусткі і зноў стаілася, слухаючы. Пятрок іграў слаўна, чыста і нават старанна, як некалі іграў малады на вечарынках у Выселках, Замошшы, Гузах на пару з цымбалістам Лаўрыкам. Як скончыў, чутно было, там зноў загаманілі, прыціхлі, і з хаты загучаў новы матыў песні пра Волгу, якую спявалі перад вайной. Чуваць было, яму падпявалі нават — не па-нашаму, недарэчна-фальшыва на чужой гэтай мове. Сцепаніда слухала-слухала, і яе першае міжвольнае замілаванне музыкай пачало саступаць месца прыкрасці і нават злосці — навошта ён там ім іграе? Знайшоў каго цешыць музыкай! Не мог адмовіцца, ці што? Сказаў бы: не ўмею, не мая скрыпка — сынава. А то ўзрадаваўся: пахваліў афіцэр за сарцір, дык, можа, гатоў яму іграць, калі ён там сядзець будзе. Ну хай толькі вернецца! Калі ўрэшце не заслужыць ад іх яшчэ аднаго добрага выспятка.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)