Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцюжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцюжа

Электронная книга - «Сцюжа». Краткое содержание книги:

Новая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Сцюжа” пра перадвайну і вайну, пра лёс нацыі, пра вытокі той бездухоўнасці, у якой цяпер апынулася наша грамадства. Напісана вострасюжэтна, глыбока псіхалагічна, з даверам да чытача. Чытаючы “Сцюжу”, чысцееш душой і смутнееш сэрцам. Як у антычнай трагедыі, праходзіш катарзіс. Вабіць і мова твора – натуральная, шматпланавая.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 62
Перейти на страницу:

Так яны прарабілі зіму на тае лесапільні. Дарошка ўжо зусім асвойтаўся са шмат якімі аперацыямі па дрэве — не толькі на таварным ці сыравінным двары, але ўжо разоў колькі парабіў нават рамшчыкам. I хоць увогуле сілы ў яго былі небагатыя, але не наракаў, стараўся рабіць нароўні з усімі. I тады неяк напрадвесні з райкома загадалі правесці абмеркаванне працэсу перавыхавання нацдэма. Быццам падвесці вынікі.

Сход праводзілі пасля працы, на штабялях дошак у цэху. Сабралася з паўсотні народу, усе ў пілавінні, стомленыя ад працы, але са стрыманай цікавасцю на шэрых тварах — усё ж не кожны месяц абмяркоўваюць такую справу, як перавыхаванне нацдэма. Пад цьмянай электрычнай лямпачкай за сталом села начальства — сваё, з райкома чамусьці не было нікога, і Азевіч расказаў, хто такі Дарошка і чаму спатрэбілася тое перавыхаванне. Гаварыў ён нягучна, стараўся без злосці, але ўжо з тым металам у голасе, да якога прызвычаіўся апошнім часам, на камсамольскай пасадзе. Затым з першага рада ўнізе падняўся Дарошка і коратка расказаў пра сябе, — што ўвогуле праца для яго не навіна, што ён сялянскі сын і ўсю маладосць рабіў на гаспадарцы ў бацькі, пасля, як вучыўся, таксама — каб з'есці кавалак хлеба, часцяком ірваў кішкі на станцыі, разгружаў вагоны. Мабыць, таму на лесапільні яму было не горай, чым у якім іншым месцы, бо праца ўсюды ёсць праца. Пасля Дарошку пачалі задаваць пытанні: пра нядаўні з'езд таварыства "Далоў непісьменнасць", класавую барацьбу ў краіне, згубнасць правага ўхілу і шкоднікаў з наркамзема Беларусі. Дарошка лёгка і канкрэтна адказваў, нідзе не памыліўшыся, як адзначыў Азевіч, які пільна слухаў кожнае яго слова, нібы той быў яго вучань і цяпер трымаў нялёгкі і адказны экзамен. Усё ж ён хацеў, каб справа перавыхавання скончылася паспяхова. Пры канцы ўжо нехта з цьмяных задніх радоў запытаўся пра бацьку, зямлю, колькі гектараў тае было ў гаспадарцы. Людзі прыціхлі, думалі, мабыць, што тут і ёсць тая загвоздка, праз якую настаўнік трапіў у лапы страшных нацдэмаў. Інакш чаму б раптам сялянскі хлопец — нацдэм! Але і тут нечаканкі не адбылося: у Дарошкавага бацькі было ўсяго чатыры дзесяціны зямлі, адзін конь, адна карова. I ўсё. У абмеркаванні настала кароткая паўза, мабыць, ужо не ведалі, пра што пытацца яшчэ, і тады з цёмнага кутка з-за піларамы ступіў распілоўшчык Каламашка. Як заўжды, напусціўшы на сябе партыйнай важнасці, сказаў: "Гэта добра, што не кулацкі сын, хоць і не бядняк, як я разумею, але адкажы ты мне во на якое пытанне: во ты і вучыцель, і граматны, а чаму ты, браце мой, па-беларуску гаворыш?" I змоўк. Стала ціха, людзі сядзелі насцярожаныя, мабыць, у тым пытанні ўчулі штосьці благое, Дарошка спакойна так адказаў у тым сэнсе, што беларуская мова — яго родная мова, таму ён на ёй і гаворыць. Азевіч тады падумаў, што тое пытанне Каламашкі, мабыць, ужо занадта, наўрад ці яно адносіцца да абвесткі сходу, і сказаў, не ўстаючы: "У нас свабода, таварышы, кожны мае права размаўляць, як хоча". Нехта падтрымаў яго, сказаў да Каламашкі: "Ты ж сам па-беларуску гаворыш". На што, аднак, Каламашка з'едліва і важна зазначыў: "Ага, я — па-беларуску, бо я малапісьменны, а ён жа настаўнік. Дык чаму ён цураецца па-расейску?"

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)