Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Карані - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Карані

Электронная книга - «Карані». Краткое содержание книги:

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 152
Перейти на страницу:

— Сама-а?

— Вядомо! А чаго ж ты дзівішса? Выгадаваны ў няволі драпежны звер, Лаўрэне, жыць на свабодзе не можа нават і мінуты — у клетку ад свабоды ўцякае адразу.

— Што ты ка-ажаш?!

— Дальбо, праўда!

Лаўрэну нагадаліся ўцёкі з турмы рэцыдывістаў, і яго вельмі ўразіла падабенства выпадкаў.

У 19З9 годзе, адразу пасля ўз'яднання, мужыкі з панскімі парабкамі падзялілі Вішпінгаў маёнтак. Адзін парабак панскіх надзелаў браць не захацеў, як яго ні ўгаворвалі. З памешчыкам на Захад уцёк і потым, казалі, у яго лёкаем служыў...

Успомніўшы цяпер даўняе, Лаўрэн і ў гэтым выпадку ўбачыў падабенства. Толькі ў чым яно выяўлялася, вытлумачыць сабе не мог. Ужо праразалася думка, што ў гэтую хвіліну цьмяна і неакрэслена брадзіла, ужо цьмяную тую нітачку, здавалася, лавіў, а яна ўсё не паддавалася — хоць ты што хочаш рабі.

Жыццёвая складанасць чалавека надта ашаламіла. Ён аж пашкадаваў, што няма побач ні Васіля Шпака, ні Міхася Касцевіча — тыя ўсё разважылі б, напэўна. Маячыла адна Сонька Касіла — яе слухаў. Сказанае масалянкай, як і ў маладосці, адкладвалася ў ім ды вырастала ў вялікае, прыемнае і хвалюючае ўражанне — поўнае цікавасці і таямніцы.

Зямлячка спахапілася:

— О-ой, чаго ж мы тут, дурныя, з табой тырчым на віду, ах, бо-ожа! Давай пойдзем сабе па дарожцы так унь туды ды пагутарым, як прыстало людзям сталым. Там перашкаджаць не павінен нам ніхто. Пагутарыць маем аб чым — столькі не бачыліса!

I яны патупалі ўздоўж высокіх таполяў, дзе і праўда не было ні аднаго чалавека.

5

Размова дарослых Ігару здалася надта сумнай, нецікавай, ён безупынна вырываўся.

— Ты не круціса, як верабей у веніку! — накрычаў на малога дзед.— Не дзыгай так, верталёце, і не тузай мяне, а файненько сабе ідзі, зважліво!

— Ох, і праўда дзыгае! Ён у цябе, бачу, верталёт, і шчэ які! — палесціла кабета земляку, з любоўю азіраючы хлопчыка, яшчэ і пагладзіла па галоўцы.

— Такі ўзрост.

— Акурат такі, ага.

— Ну, то гавары, гавары, я слухаю! I не думай, я ўсё-ўсё чую! Не звяртаймо на малого ўвагі! Гэтаго галэпуса са сваіх рук не выпушчу, ты не трывожса!

— Глядзі-і ж, не выпускай, Лаўрэнку, бо потым бяды мы з табой не абярэмса!

— Няма абавы — моцно трымаю.

I зноў яна затараторыла. А Лаўрэн, не выпускаючы ўнука, тупаў побач памалу, лавіў кожнае яе слова ды ўважліва зямлячку разглядаў.

Пад выцвілымі брывамі Соньчыны вочы былі яшчэ поўныя агню і жывасці. Таўставатая шыя нават цямнела ад загару, а ў жорсткіх шэрых валасах пацешна тырчалі дзве пластмасавыя прыколкі, якія Лаўрэнава ўнучка называла «бананамі». Але і скрозь паўнату ды разбухлыя з гадамі шчокі, нос перад ім паступова паўставала тая самая масалянка, з якой ён выкаблучваў полькі, танга, факстроты, вальсы ды абэркі.

Танцорка з яе была нястомная і ведала ў гэтым смак.

Лаўрэн раптам успомніў дні, як перад ім адкрылася калісьці чароўнасць падбалочанай, заўсёды беднай наднёманскай альшынкі, што ўжо абяцала незямную раскошу. На памяць прыйшло гарачае дыханне чэрвеньскіх вечароў і пошчак салаўя:

Сала пёк, сала пёк, Кап, кап, кап — Цюр-р-р-р!..

Выразна ўспомнілася, як у тыя месячныя ночы пад металёвы пошум альховага лісця сядзелі яны, абняўшыся, над рэчкай, глядзелі ў ваду і міжволі сумняваліся — а ці не пасяліўся месяц з зорамі на дне Нёмана. Выразна нагадаўся на Соньцы пах той кужэльнай чысціні з ільнянога палатна і нават халадок яе аголеных рук — белых і маладых. На танцах абое былі такія зухі, а калі выходзілі ў альшынку, яе раптам агортвала нявінная нясмеласць, ад чаго гэтаксама нясмелым рабіўся і ён.

Успомніў цяпер усё тое, і нутро яго — ад пят да макаўкі галавы! — прашыў голад па жаночым целе.

Лаўрэн зусім па-свойску паклаў свабодцую руку на Соньчыны крутыя плечы і даўняй памяццю сваіх мускулаў адзначыў нават са здзіўленнем — плечы яе дакладна на той самай вышыні, што былі многа-многа гадоў таму. Яму раптам захацелася зліцца з ёю, удыхнуць пах яе цела, тады ўзяць яе грудзі ды ўзважыць у далонях. Ён адчуў да яе пазывы не меншыя, як у маладыя гады. Даўно Лаўрэну не было так добра.

— Ну, а жаніцца ты шчэ не надумаў?

— Сколькі ўжэ няма Нінкі — гады два з гакам?

— Акурат.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)