Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Людзі і маланкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Людзі і маланкі

Электронная книга - «Людзі і маланкі». Краткое содержание книги:

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 151
Перейти на страницу:

— Цьфу на цябе, — аж плюнуў Пчалаводаў. — Не палохай ты нас, Кандрат. Маўчыш, маўчыш, а потым, як скажаш...

Між тым сівы, падняўшыся з нараў, гаварыў:

— Кожную пятніцу наш сувязны будзе прыязджаць з Мінска. Ці, можа, во ён, — кіўнуў галавой на маладзейшага, — ці хто іншы. Але кожную пятніцу нехта будзе. Трэба, каб салдат прачнуўся, праўду ўбачыў...

Праменьчык сонца, тоненькі, чырванаваты, заляцеў раптам у бліндаж, затрапятаў на сцяне. Гэта было так нечакана, што ўсе аж уздрыгнулі, азірнуліся. У бліндаж увайшоў Жабрэеў, вясёлы, жыццярадасны, але бледны, пад вачамі сінія цені. Убачыў незнаёмых людзей, адразу сагнаў з твару ўсмешку, суха паздароўкаўся, спытаўся:

— Хто будзеце?

Сівы спакойна палез рукой ва ўнутраную кішэню пінжака, дастаў пашпарт.

— Міхаіл Андрэевіч Рылюк. Мінскі мешчанін. Машыніст электрастанцыі, — павольна прачытаў Жабрэеў, гледзячы і ў пашпарт і на сівога.

— Так точна. Рылюк, — сівы слаба ўсміхнуўся. — Прыехаў наведаць пляменніка, падняць, як кажуць, баявы дух. — Ён паказаў на Лусковіча, потым павярнуўся да маладзейшага. — А гэта мой яшчэ адзін пляменнік — Сцяпан Баско. Захацелася хлопцу пораху панюхаць, так прасіўся — давялося і яго ўзяць.

Жабрэеў не стаў правяраць дакументаў у Сцяпана, усё яшчэ падазрона спытаўся:

— Аб чым гаварылі з пляменнікам?

— Пра што ж мужчынам гаварыць? — ускінуў на плячо мяшок Рылюк. — Пра дзевак, вядома.

— І пра перамогу, грамадзянін Жабрэеў. Але не падумайце, што над дзеўкамі, над ворагам, — гэта ўжо Юшкоў падкалупнуў старшыню палкавога камітэта.

Жабрэеў ледзь прыкметна зморшчыўся, але адразу заўсміхаўся, даў зразумець, што задаволены жартам.

Ноччу, калі ўжо даўно пайшлі Рылюк з Баском і былі, пэўна, у Нясвіжы, чыталі газеты. Збіліся ў цесную купку каля Кузьмовых нараў, уважліва слухалі, маўчалі. Толькі «смаркачык» — снарадная гільза, поўная газы, і ў ёй кнот — слаба варушыў язычком сіняватага полымя, патрэскваў, дыміўся.

Калі Кузьма засынаў, накрыўшыся шынялём, успомнілася яму, як казаў бацька, праводзячы яго ў войска: «Дужа галаву з акопа не вытырквай. І, барані бог, сцеражыся паліцікаў. Чмуту ў вочы напусцяць, абвядуць вакол пальца, і загінуў чалавек...»

Ён правальваўся ў глыбокую цёплую яміну сну, і ўсё яшчэ гучалі ў вушах словы сівога: «Кожную пятніцу нехта будзе... Кожную пятніцу...»

І зусім нечакана прыгадалася частушка, якую чуў, даўным-даўно, яшчэ хлапчуком, ад бацькі:

— Гэй, цешча мая, Галубятніца, Наварыла галубоў — Заўтра пятніца.

Як і тады, ужо зусім праз сон, падумалася: «Няўжо можна злавіць столькі многа галубоў, і чым іх лавіла гэтая самая цешча?»

V

Неяк пад вечар у размяшчэнні роты з'явіўся паручнік Стахееў. Быў ён у новенькай, з іголачкі, форме, прыгожы, узбуджаны і рашучы. Прабег па траншэі, ледзь не з кулакамі накінуўся на Беламесных:

— Як вітаешся з афіцэрам? У штрафную захацеў? Раскаміцеціліся, маць вашу так!

Нават з Жабрэевым ён не стаў гаварыць, злосна буркнуў на хаду:

— Ваяваць трэба, пан эсэр, а не дэмагогію разводзіць.

— Вярнуўся, звяруга, — пачухаў патыліцу Юшкоў. — Ой, хлопцы, пальецца кроў.

Толькі адзін Кузьма, здаецца, нічога не заўважаў. Усе апошнія дні быў ён нібы ў нейкім сне. Ён, здаралася, размаўляў з капітанам Еукаверавым, з Жабрзевым, глядзеў ім проста ў вочы, а сам думаў:

«А вы не ведаеце, хто я і што раблю. Я — паліцік. Бацька мой баіцца гэтага слова, як агню. А я паліцік. Я чытаю забароненыя вамі газеты, думаю, як зрабіць вам паболей шкоды, а вы нават і не здагадваецеся аб гэтым. Дурні ж вы. А лічыце дурнем мяне, мужыка ў шынялі».

Ён нібы падрос, расправіў плечы, голас ягоны пазванчэў, а вочы пасвятлелі і павесялелі. Жыццё адразу зрабілася для яго шырэйшым. Яму ўжо не хапала вузкага бруднага акопа, дзе вечна хлюпала вада, у думках сягаў ён над усёй зямлёй, над сваімі Чмялямі, над далёкімі гарадамі, дзе фабрычных дымных комінаў, як соснаў у бары. І ўсюды: і ў Чмялях, і ў тых гарадах, былі ў яго сябры, верныя таварышы, якія. таксама хацелі лепшай долі для ўсіх і для сябе. Адны з іх пісалі гэту газету і друкавалі яе, другія, хаваючыся ад Юшкоў, везлі яе на фронт, у пярэднія траншэі, а ён, Кузьма, чытаў яе салдатам. Ён быў часткай, і прытым, не абы-якой часткай, усіх, усёй агульнай справы, што да часу набіралася сілы, мацнела, нібы зерне, зааранае ў зямлі.

Кузьмову ўзбуджанасць заўважыў Пчалаводаў, сказаў:

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 151
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)