Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 84
Перейти на страницу:

«Понеже убо Ветхий Рим падеся Аполинариевою ересью, вторый же Рим есть Костянтинополь, агарянскими внуцы от безбожных турок обладаем; твое же, о благочестивый царю, великое Российское царство, третий Рим благочестием всех превзыде, и вся благочестивая царствия в твое в едино собрася и ты един под небесем хрестьянский царь, именуешись во всей вселенней, во всех християнех».

Гэтая даволі амбітная ідэалёгія разьвівалася тады перадусім у сувязі з палітыкай «собирания русских земель», у сувязі з наступам на Вялікае Княства Літоўскае. «Абаронцамі» праваслаўных у Вялікім Княстве выступалі і Іван ІІІ, і Васіль ІІІ, і Іван ІV Жахлівы, ведама, разумеючы гэтую сваю «абарону» як выкарыстаньне рэлігійнага моманту ў палітычным змаганьні зь Вялікім Княствам. Адсюль афармленьне «истинного», або «белого», праваслаўя, «белого царя» й «Белой Руси» ды пашырэньне гэтае тэрміналёгіі, ведама, разам з заваёвамі, на нашыя ўсходнія землі.

Што да запраўднага назову нашага народу тых часоў, дык тут мы скіруем нашых чытачоў да згаданага вышэй артыкулу Язэпа Юхо. Прааналізаваўшы архіўныя дакумэнты й кронікі, ён прыйшоў да наступнае высновы:

«У афіцыйных дакумэнтах ХVІ-ХVІІІ стагодзьдзяў, апроч "Літвы", для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў»[88].

«НАРОДАПРАЎСТВА» І «ЗАЛАТЫ ВЕК»

Гэтак саркастычна загалоўлены наступны разьдзел брашуры Абэцэдарскага (б.41-57). У гэтым разьдзеле аўтар разглядае сацыяльнае й праўнае становішча сялянства ды гарадзкога жыхарства ў Вялікім Княстве Літоўскім, выступаючы адначасна супраць тых, што «заяўляюць, што прыгон у Беларусі быў лягчэйшы, чымся ў іншых гаспадарствах, і шмат лягчэйшы, чымся ў Расеі», ды ствараюць такую ж ідылію й каля стану гарадзкога жыхарства. Адным словам, паводле Абэцэдарскага, «буржуазна-нацыяналістычныя фальсіфікатары гісторыі ўпэўніваюць, што ў Расеі феадальны прыгнёт быў значна мацнейшы, чым у Вялікім княстве літоўскім»» не беручы нават на ўвагу тое, што «ў Беларусі прыгоннае права было ўстаноўлена ў 1588 г., а ў Расеі - у 1649 г., на 60 гадоў пазней» (б.47).

Спасылаючыся на паведамленьні чужаземцаў, што наведалі Беларусь, на паведамленьні польскіх публіцыстаў, а таксама на гістарычныя акты, адмыслова падабраныя ім, Абэцэдарскі імкнецца давесьці адваротнае, а гэта, што, раўнуючы да Расеі, у гэтым дачыненьні Вялікае Княства было краем «суцэльнага нявольніцтва». Праўда, у адным месцы ён усёткі прызнае, што «ў ХVІІ ст., калі ў Расіі феадалы ўжо амаль усюды вялі паншчынную гаспадарку, ступень феадальнага прыгнечання беларускіх і рускіх сялян стала прыкладна аднолькавай» (б.48).

Наколькі нам ведама, ніхто на эміграцыі сацыяльнымі пытаньнямі ў Вялікім Княстве Літоўскім не займаўся. Гэтыя праблемы парушаліся беларускімі навукоўцамі ў 1920-х гадох і ў БССР імі зацікавіліся цяпер. Такім чынам, сваю крытыку Абэцэдарскі скіроўвае супраць «буржуазна-нацыяналістычных фальсіфікатараў гісторыі» ў самой БССР. Як бачым, прафесару, а фактычна Маскве, не падабаецца, што беларускія навукоўцы даволі сьціпла наважыліся разьвеяць міт савецкае гістарыяграфіі, паводле якога Расея заўсёды выступала «вызвольніцай» ня толькі ад «нацыянальнага» й «духоўнага» прыгнечаньня, але і ад прыгнечаньня сацыяльнага.

Становішча калгасьніка ў СССР-БССР

Як і ў іншых выпадках, пры разглядзе сацыяльных дачыненьняў у Вялікім Княстве Абэцэдарскі зусім абстрагуецца ад сучаснага становішча ў СССР. Аднак якраз у Савецкім Саюзе сканцэнтравалася ўсё тое «рабства-нявольніцтва», якім так вольна шантажуе Абэцэдарскі, спасылаючыся на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Возьмем, прыкладам, становішча ў Княстве нявольнікаў (тут нявольніцтва пачало адміраць на пачатку ХVІ стагодзьдзя і наагул было скасаванае Статутам 1588 году). Працаздольныя нявольнікі, у тым ліку й жанчыны, на пражыцьцё на асобу атрымлівалі на год 4 бочкі збажыны, пераважна жыта. Калі лічыць, што адна бочка зьмяшчала 285 кг жыта (былі таксама й большыя), дык на год гэты нявольнік атрымліваў 1.140 кг жыта. У тым выпадку, калі нявольніцкая сям'я мела свой надзел зямлі («бонду», або «прыробку»), ёй дадавалася яшчэ па паўтары копы жыта на год на кажнага працаздольнага чалавека.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)