Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 147
Перейти на страницу:

Апошні перад плошчай будынак на вуліцы Інтэрнацыянальнай — і ёсць Дом прафсаюзаў, адзін з карпусоў колішняга кляштара базыльянаў, дзе і месцілася Мінская гімназія. Вось і фасадны бок будынка, простага, строгага — як і належыць сапраўднаму кляштару.

Непадалёк ад дзвярэй бачу на сцяне аж дзве мема рыяльныя табліцы, якіх раней не заўважаў. Адна з іх урачыста абвяшчае пра «архіважную падзею» ў гісторыі Мінска — чарговае выступленне «усесаюзнага старасты». Каля яе я ўбачыў шчуплага, сярэдніх гадоў чалавека ў паношанай куртцы — ён чытаў надпіс на той табліцы. Калі я таксама супыніўся тут, ён павярнуўся да мяне:

— Я ўжо, мусіць, дзесяць такіх во пліт бачыў. Ну й што з таго, што ён некалі выступаў тут? Нашто нам ведаць пра кожны іхні чых?

Гэта быў шафёр нейкага прыгараднага саўгаса. Яго грузавая машына стаяла тут на пляцоўцы: чалавек чакаў дырэктара саўгаса, які недзе забавіўся ў горадзе.

Я цалкам згадзіўся з шафёрам: гэтакімі плітамі, шматлікімі бронзавымі ці гранітнымі ідаламі сваіх правадыроў, іх «вялікімі» імёнамі, якімі па сёння засмечаны назвы вуліц усіх гарадоў і пасёлкаў, назвы саміх гэтых гарадоў і пасёлкаў, усякіх устаноў і прадпрыемстваў, «самая перадавая ў свеце» партыя, узурпіраваўшы ўладу, засланяла ад народа ўсю яго многавекавую гісторыю, хавала Праўду.

Другая табліца, здаецца, навейшая, прымацаваная трохі далей ад дзвярэй, была для мяне проста добрым сюрпрызам: яна ж ушаноўвала якраз тую самую Мінскую гімназію, якую я спярша збіраўся шукаць немаведама дзе!

Выбітыя на табліцы словы паведамлялі пра тое, што ў гэтым будынку ў 1803 годзе была адкрыта Мінская гімназія. Потым ішоў пералік тых славутых людзей, якія ў ёй вучыліся. Пачынаўся пералік якраз з Тамаша Зана. За ім значыліся такія знакамітыя імёны, як Яўстах Тышкевіч (беларускі вучоны-краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі; быў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута), Станіслаў Манюшка (беларуска-польскі кампазітар, дырыжор і педагог), Уладзімір Спасовіч (публіцыст, літаратуразнавец і грамадскі дзеяч; быў прафесарам крымінальнага права Пецярбургскага універсітэта; прататып адваката Фецюковіча ў рамане Ф. Дастаеўскага «Браты Карамазавы), Бенядзікт Дыбоўскі (заолаг, прыродазнавец, публіцыст; быў прафесарам Варшаўскага універсітэта; удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў; вывучаў гісторыю і этнаграфію Беларусі), Аляксандр Ельскі (беларускі пісьменнік і краязнавец; быў членам Акадэміі ведаў у Кракаве, аўтар каля Ю тысяч артыкулаў пра гарады і вёскі Беларусі ў «Геаграфічным слоўніку каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх»), Антон Трусаў (беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі; быў адным з арганізатараў Рускай секцыі 1-га Інтэрнацыянала, перапісваўся з К. Марксам), Іван Гольц-Мілер (рускі паэт-рэвалюцыянер, аўтар папулярнай рэвалюцыйнай песні «Слухай»), Янка Лучына (беларускі паэт-дэмакрат), Мікалай Мінскі (рускі паэт), Эдуард Пякарскі (вучоны і рэвалюцыянер, аўтар «Слоўніка якуцкай мовы»; быў ганаровым акадэмікам АН СССР), Ядвігін Ш. (беларускі пісьменнік) і, як адзначалася на табліцы, «іншыя вядомыя дзеячы літаратуры, мастацтва, навукі, вызваленчага руху супроць царызму».

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)