Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 178
Перейти на страницу:

—Ці не згубіў што? — усміхнуўся Асташонак.

—Шукаю...— адказаў Зубрэй, пазіраючы на траву — яе той не выкасіў, a нібы выгаліў брытваю да самых белых карэньчыкаў.

—Ці не хвойку якую ўкралі ў цябе?

Зубрэй змаўчаў.

—Відаць, добры спец трапіўся, калі ўжо ў цябе хапнуў, — паківаў галавою Асташонак.

—Можа, хто ў вашага Юзі машыну на днях прасіў? — спытаў Зубрэй, стараючыся не гаварыць пра пакражу ў сваім абходзе.

—Не ведаю, брат, — паціснуў плячыма стары.— Але дзіва ты мне прынёс.

—Дзіва вам...— зазлаваў Зубрэй i адышоўся, пацягнуўся далей па сцежачцы, што была між агародаў i аселіцы.

«Можа, даўно тая хвоя ўжо на пілараме, — падумаў.— Так яе дома трымаць будуць! Уночы ўкралі, уночы i адвезлі... Тут ужо загадзя абдумана ўсё i дамоўлена было».

Зубрэй дайшоў да доўгіх белых цялятнікаў, павярнуў ля ix i падаўся напрасткі праз Равок у лес, да Ям.

...I ў лесе, надта ў папаратніку, было сыра ад расы, вісела набрынялае вадою i зіхаткое ад сонечных праменняў павуцінне, мокры стаяў ядловец. Зубрэй абрасіўся па грудзі. Яшчэ раз агледзеў смалісты пень, пасля адышоў ад яго (куды падала хвоя) i пачаў пасвіць вачыма землю, стараючыся абсачыць, дзе відаць апілкі. Дайшоўшы да верхавінкі, павярнуў да камля, заадно мераючы крокамі дол. Вылічыў, што хвою парэзалі на чатыры бярвёны i на доўгую верхавіну.

«Пайду на пілараму i спытаю, хто прывёз чатыры тоўстыя бярвёны. Не пакажуць — сам агледжу бярвёны, пазнаю».

Ён павярнуўся на груд, сеў на пень, змахнуў з твару наліплае павуцінне i закурыў. I патухлую запалку па даўняй звычцы не схацеў кідаць долу, дык нагнуўся, каб запахнуць яе ў пясок. Запхнуў i ўбачыў ля ссечанага ядлоўцу замусоленую, складзеную ў некалькі столак, аброшаную паперку. Без вялікай цікавасці падняў яе, спакойна разгарнуў, распраміў — і, здаецца, апала сэрца. Гэта была вельмі мажная паперчына — квітанцыя за ўзяты напракат тэлевізар. Не ёй крышку разбрынялымі ад вільгаці, велікаватымі цяпер літарамі была запісана вёска, прозвішча.

«Агароднікі. Дзеравяка В. М.», — прачытаў Зубрэй i адразу ўспомніў гэтага чалавека.

3

У суседнюю, за вёрст пяць, вёску Агароднікі Зубрэй выбраўся вечарам: з раніцы, пазваніўшы на янкоўскую ферму, яго выклікалі на нараду ў лясніцтва, пасля хадзіў пад Крычаты, дзе людзі рэзалі сабе бярэзнік на дровы i палілі галлё. Нікому пра кражу ён нічога не сказаў, надумаў сам з'ездзіць да Дзеравякі, абгледзець усё, пагаварыць, a калі трэба будзе, дык i перамовіцца з людзьмі-суседзямі, a тады ўжо думаць, што рабіць, як i каму што сказаць.

На матацыкле Зубрэй заскочыў у Агароднікі мігам.

Новы, ашаляваны, вымаляваны вялізны Дзеравякаў дом стаяў амаль на самым канцы вёскі ў засені вішань i бззу. За прыбудовамі гусціўся вялікі сад. Пад'ехаўшы, Зубрэй аж з зайздрасцю агледзеў трывалы новы дашчаны плот, бетонныя слупы ў ім, высокія жалезныя вароты i вылітыя цэментам дарожкі ў дварэ.

Гаспадар — былы кладаўшчык, рослы, у целагрэйцы без рукавоў, у выпнутых на каленях штанах i ў лёгкіх сандалях на босую нагу — быў у дварэ. Стаяў ля дрывотні каля тоўстай калодкі i перасякаў галлё. Пасля азірнуўся, усадзіў у калоду сякеру, выпрастаўся i пайшоў насустрач.

—Здароў б ыў, сваяк! — адказваючы на прывітанне, пажартаваў: калі даводзілася сустракацца, ён заўсёды называў яго сваяком (Зубрэй узяў з гэтай вёскі жонку).— Здароў! Заходзь, скажы якую навіну. А то я цяпер болей дома сяджу, мала што чую, дзе што робіцца...

—Я, дзядзька, з нецікавымі весткамі, — Зубрэй не меў ахвоты шмат перастарэкваць попусту, пачаў, як кажуць, хапаць быка за рогі.

—Што такое? — здаецца, шчыра ўстрывожыўся Дзеравяка.— Бяда якая?

—Прыехаў, дзядзька, на вас акт складаць...

—Дзе ж я так правініўся перад табою, сваяча? — Дзеравяка мігам змяніўся, усміхнуўся, i Зубрэй раптоўна разгубіўся, адчуваючы, што той, можа, i не браў ніякага дрэва, a калі i ўзяў, дык не надта ў гэтым прызнаецца: во які смелы ды вёрткі. Той ухмыляўся i цяжка, нібы жартуючы, нібы насміхаючыся, пазіраў у вочы.— Можа, дрэнны сваяк я: здаецца, ніколі i не пачаставаў цябе?

—Хвойку вы ў маім абходзе на Ямах зрэзалі, — рашыў астудзіць яго кепікі Зубрэй, зірнуў у Дзеравякавы глыбокія вочы i сумеўся, што яны такія вялікія, шэрыя, нейкія пустыя.

—А каб на цябе! — Дзеравяка засмяяўся, лэпнуў на каленях.— Напалохаў ты мяне, чалавек. Я думаў ужо, што з маткай тваёй нешта сталася... Як яе здароўе?

—Добрае, — Зубрэй пільна пазіраў у вочы Дзеравяку, бачыў, што хітруе, як ліс, адчувае за сабою віну.— Дома лес ці на пілараму ўжо завезлі? Чатыры кавалкі i пятая вяршынка...

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)