Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Стэфанія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стэфанія

Электронная книга - «Стэфанія». Краткое содержание книги:

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці пісьменнік Аляксандр Станюта.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 74
Перейти на страницу:

А праз дзень усё зноў паўтараецца і нікому не надакучвае.

— Уфф! — маці адкідваецца, задаволеная, на спінку крэсла перад люстрам. — Ну, слава Богу, на сёння — усё.

Спяшаюцца да сваіх месцаў, каб хутчэй пераапрануцца, другія акцёры. Узбуджанасць, тлум, пахне цёплай пудрай, грымам і потам.

— Ты бачыў, што ў апошнім акце Глебушка прыдумаў? Я ледзь стрымалася, каб не зарагатаць!..

Але ў Данецку не дапамагае і «Дзень цудоўных падманаў». Гастролі правальваюцца: зала ў гарадскім тэатры напалову пустая, выязныя спектаклі ў калгасы зладзіць не ўдаецца — пачынаецца ўборка ўраджаю.

I тут раптам як гром з яснага неба: Берыя арыштаваны!

Твары святлеюць. Але яшчэ раней Берыяй была аб’яўлена амністыя крымінальнікам, і зараз сярод белага дня яны рабуюць, адбіраюць грошы ў людзей у самым цэнтры горада, прысаджваюцца з абодвух бакоў сваіх ахвяр на лавах сквера, і асабліва цяжка прыходзіцца старым і жанчынам. Рабуюць і ля кас кінатэатраў, а вечарам — у парку, адключыўшы неяк святло падчас суботняга гуляння.

Але мы, акцёрскія дзеці, не жадаем выглядаць баязліўцамі. Так, з намі нічога дрэннага здарыцца не павінна — і проста не можа: мы не такія, як усе, мы асаблівыя, таму што прыехалі здалёк, аж з іншай рэспублікі, з гастралюючым тэатрам, пра які абвяшчаюць афішы, пішуць у газетах, на спектаклі якога прадаюць білеты, — а мы можам прайсці і так, бясплатна, ды яшчэ і правесці з сабою каго-небудзь. «Таленты і паклоннікі», — жартуем мы, задаволеныя і гордыя сабою, намякаючы адзін аднаму гэтаю назваю п’есы Астроўскага на свае знаёмствы, нясмела заведзеныя ў чужым горадзе: познія вечары, бацькі нашых «гаспадынь» у ад’ездзе, агеньчыкі быццам ужо дарослых, не патайных цыгарэт на балконе, што выходзіць на ззяючы ліхтарамі мясцовы «брадвей», і голас Лешчанкі, ягонае «Віно кахання» — з пакоя, дзе патушана святло, а на дыску радыёлы круціцца пласцінка, зробленая з рэнтгенаўскага здымка нечых касцей.

Галоўная вуліца ў горадзе — вуліца Арцёма, або Пер­шая лінія. Арцём — нейкі вядомы чалавек, напэўна, але пытацца не хочацца. Адчуваеш толькі, што тэта самае шахцёрскае імя, якое можа быць.

I вось настае свята, дзень шахцёра, і ад пачутых раней легенд пра святкаванне тут гэтага дня нават крыху боязна зранку, не па сабе. Аднак дзіўна: усё пакуль што выглядае звычайна.

Днём, як заўсёды, мы абедаем у рэстаране «Данбас», і там таксама нічога асаблівага не адбываецца, нават не ўсе месцы занятыя. Кідаецца ў вочы толькі неймаверная колькасць піўных бутэлек на сталах, за якімі ў белых кашулях ці ў чорных, цяжкіх касцюмах моўчкі сядзяць і бесперапынна кураць людзі з цёмнымі, нібы вугальнымі тварамі ў глыбокіх маршчынах. I хтосьці побач кажа:

— Вось з самай раніцы сядзяць так. I да вечара.

— А вечарам?

— А вечарам ужо пачнуць. Ну, па-сапраўднаму...

...Трохкутная гара старога шахтавага тэрыкона, што высілася па-над авалам стадыёнавых трыбун, была яшчэ адной, ужо безбілетнай трыбунай для гледачоў у каза­ках з газет ад сонца...

Альбо тое, як пад гэтым гарачым данбаскім сонцам, на фоне тэрыкона, без усялякіх там куліс і «заднікаў», перад зменай, якая хутка павінна спускацца ў забой, а пакуль сядзіць на лаўках каля грубага памоста з дошак у сваіх цвёрдых, быццам з толю, бурых робах і касках з лямпачкамі над брылькамі, гэтак жа звыкла, нібы на сваёй купалаўскай сцэне ў Мінску, «разыходзіўся» ў «Паўлінцы» Пранцысь Пустарэвіч — і на калені шахцёраў ляцелі са стала драўляныя міскі і лыжкі. Не Глеб Паўлавіч Глебаў (хаця, калі прыгледзецца, гэта ўсё ж быў ён), а Пустарэвіч, гэты «собственна Пустарэвіч», з якім ніяк не магла ўправіцца Агата.

А потым і мы, апранутыя шахцёрамі, спускаліся ў шахту ўслед за тою зменаю ў маленькіх вагончыках без даху. Мы бачылі тое, што бачылі ў кіно: чорныя твары з блішчастымі белымі вачамі і белыя зубы ва ўсмешцы. I бачылі тое, чаго ў кіно не бачылі ніколі: ручаі зверху і хлюпаючую ваду пад нагамі, сасновыя ствалы-падпоркі ў штольні з веерамі вытыркнутых трэсак у месцах пераломаў пад ціскам неверагоднага цяжару, нечы карычневы, заліты потам твар у цьмяна-жаўтлявым святле нябачнай лямпы, якое траслося ў грукаце таксама нябачнай урубавай машыны, невядома як усунутай з гэтым чалавекам у глыбіню вузкай пічыліны ў чорнай сцяне.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)