Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Беларусы, вас чакае Зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусы, вас чакае Зямля

Электронная книга - «Беларусы, вас чакае Зямля». Краткое содержание книги:

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 91
Перейти на страницу:

Зiрнiце яшчэ раз, «новавызваленыя». Вось ён — новы валадарны апякун, з аўтаматам у руках, грозныя, помстай поўныя вочы пад нiзклiм казырком шлёму, сьцiснутыя вусны. Вялiзны бот топча пацукоў «жыда-бальшавiцкае хэўры». Непераможны ваяка «новай Эўропы», каваль i гаспадар «новага парадку».

Суседнi плякат, з малюнкамi сакавiта-ўраджайнага поля, гарэзьлiвым вiльчыкам на чубку страхi гумна й прывабнай хатай побач — iдылiя-мара кажнага селянiна — гаварыў яшчэ больш важнае:

БЕЛАРУСЫ! ВАС ЧАКАЕ ЗЯМЛЯ!

Скупыя напiсы й вялiкi зьмест: магутны й шляхотны «вызвольнiк», «жыда-бальшавiцкая хэўра», што больш ня вернецца; руплiвага гаспадара чакае «зямля абяцаная». Што больш магло прыяць людзям, якiя ў роспачы некалi казалi: «нiхай лепi сам чорт пануiць, абы ня гэтая брыда»?

Унiзе пад гэнымi плякатамi вiсела трэцяя, меншая паперка, задрукаваная выразнымi лiтарамi. Пасярод яе ўверсе, раскiнуўшы шырака выстылiзаваныя крыльлi, арол трымаў свастыку ў кiпцюрох. I загаловак: «Паведамленьнi Галоўнае Каманды Нямецкiх Збройных Сiлаў». Гэтта даволi шырака расьпiсвалася дзе й што зрабiлi Гiтлеравы бамбавозы, ганчакi й зьнiшчальнiкi, якiя гарады й землi заняла армiя. Посьпехi, вiдаць, былi вялiзарныя. Надзiвiцца весткам з фронту не маглi лiтоўскiя сяляне. А пад нiзом гэнага паведамленьня нейчая рука лацiнскiмi лiтарамi «Москаў капут!» напiсала.

Гэна першае аблiчча «новага парадку», што цяпер Пятухову клець аздабляла, прывёз учора з Глыбокага заўсёды да ўсяго дападлiвы iз сваiм гнядым конiкам рыжавусы Захарук.

— Алi-ж i добра Немiц гэтта бальшавiкоў адчыканiў! Ха-ха-ха! — рагатаў Уладзiмер Пятух. — Ты глянь, якiя пiрапуджаныя морды! От i драла даюць!

— I пабiларуску во ўсё! Знаiць, каб яго халера!

— Ну як-жа яму нi знаць… Кажуць-жа, што Бiларусам цяперака нейкую ўладу дадуць.

— Ого?

— Дадуць, як гэныя далi, адно рот разяўляй.

— Ну а паглядзi што унь пiшуць: Бiларусы, вас чакае зямля. От як!

— Ага, чакаiць. Тры мэтры на паўтара на кожнага!

— Эх ты, разумнiк гэткi!

Асноўная ўвага на Захаруку трымаклася. Сядзеў ён, прыгорбiўшыся, на лаве, пугаўём пясок мiж каравых босых ног тачыў. Паволi, дрыжачым голасам гаварыў:

— У Бярэзьвiцкай цюрме надта-ж многа нашага народу яны, нячысьцiкi, зглумiлi. Немiц кажыць, што гэта Жыды з НКВД так мардавалi, пiрад тым значыцца, як уцiкаць мелi. А гэта яны ў быўшым манастыры наш народ дзiржалi. От гэта я на свае вочы вiдзiў, што многа закатаваных ляжыць. А расказваюць, што надта-ж зьдзеквалiся зь людцаў бедных — вешалi, насы абразалi, вочы выкалвалi, бабам грудзi выразалi, жываты паролi, каб iм, баньдзюгам, на тым сьвеце так давялося!

— Ах, Матка Боская, людцы бедныя!

— Яны, сукiны сыны, нiкаторых так зьнявечылi, што родныя свае нi пазнаюць… Божа мой, як паглядзеў я! Нашто ўжо жывот у мяне крэпкi, а чаго кiшкi ня вывернула. А людзей мора, усе сваiх шукаюць!

— Ты, дзядзька, кажаш, што гэта нашыя людзi. А хто яны?

Звычайна вясёлы й жартаўлiвы Захарук цяпер абмiнаў сканцэнтраваныя на iм зрок сабраных, быццам сам вiноўнiкам тых злачынстваў быў. На чэрствым сялянскiм твары цень жаху гаспадарыў. Дрыжэлi вусны. Забыўся, што пагасла ў пальцах самакрутка.

— Многа каго людзi па паперках пазналi. От-жа на двары многа сьледчых дакумантаў валяецца параськiданых. Гэта-ж, мусiць, нячыстая сiла, зьбiралi ўсё ў кучу, каб спалiць, ды ня ўсьпелi. А вецер параськiдаў. Значыцца там судовыя й сьледчыя паперы iзь зьнiмкамi й прозьвiшчамi. Найболi Бiларусаў, а ёсьць Палякi й Жыды таксама.

— I Жыды забiтыя?

— А як-жа. А з нашых, кажуць, дык многа папалася гэта каторых нахапалi апошнiм часам пiрад прыходам Немца. Глыбокае, кажуць, Немiц разбамбiў адразу дык тады энкавудэ i ўся бальшавiцкая ўлада пяткi падмазала. Колькi дней нiкога ня было й людзi пападчышчалi крамы, як i гэтта ў нас у Гацях. Але тады гэтыя, нячыстая сiла, вярнулiся яшчо назад i давай, хто папаўся пад руку, проста страляць, або ў Бярэзьвiчы… Дык от так масу народу нашага на той сьвет зьвялi. Ну i кажуць, нахапалi апошнiмi чадамi нашых грамадаўцаў…

Ледзь варушыў лiсьцем дрэў лагодны лiпеньскi вецер, нярухома стаяла побач гойдаўка. Ля Бураковых прысадаў журботна выў Ромка, а ў Тахвiлiным садзе трашчэла сарока.

— Каб яго халера, сабаку гэтага! — лаяў Пятух Уладзiмер. — Нiкому нi даецца, нiяк во нi прынадзiш. Саўсiм зьдзiчэiць.

Сонца за поўдзень хiлiлася. Позна ўчора Захарук з гораду вярнуўся. Сяньня ранiцай прынёс Пятуху Ўладзiмеру афiшкi й папрасiў, каб на клецi папанаклейваў. Ашныраўшы новае, Пiлiпаў Арсень, а там ужо i Аўдоля ягодка па вёсцы навiну разьнесьлi. Неўзабаве пачалi зьбiрацца людзi, iшлi яшчэ й цяпер.

— З гэтага боку, воддаль ад манастыра, — прадаўжаў Захарук, — выкапалi вялiзную яму й туды закатаваных ськiдалi. Я працiснуўся перазь сьцяну народу й прыгледзiўся: Божа мой, аж нос ад смуроду зарываiць. Як снапы, паськiдваны пластамi, толька што парубнём ня прыцiснутыя. Я спрабаваў лiчыць, але скора зьбiўся. У некаторых дзiркi ў патылiцах пазнаць можна. Гэта-ж так, нячыстая сiла, стралялi. А яшчо ў каторых дык петлi на шыях, а твары так зьнявечаныя, што нi пазнаеш. Бабы навокал галосяць, Божа ты мой! I ўжо надта-ж народ злуець, праклёны толька з вуснаў чуваць. От каб яму тыя каты бальшавiкi ў рукi папалiся, дык мусiць на кускi парвалi-б, скуру пасмамi дзерлi-б. Гэта-ж нi жарцiкi табе. Падумаць, што нарабiлi бальшавiкi!

Захарук закрыў твар рукамi й дрыжэў. У вачох сьвежай стаяла брацкая магiла нявiнных суродзiчаў.

— А ягодка-ж мая мiленькая, а Госпадзе мой! — войкнула Кмiтава Аўдоля. — Азьвярэлi саўсiм людзi. А што-ж гэта будзiць?

— Дык Немiц пушчаiць туды ўсiх, каторыя глядзець хочуць?

— Во, а чаму-ж не… Ён падахвочваiць яшчо, каб вiдзiлi людзi якiя людаеды гэтыя бальшавiкi. Немiц усю вiну за гэта на Жыдоў валiць.

— Але-ж ты кажаш, што й Жыды пабiтыя ёсьцека.

— Ага, ёсьцека, сам вiдзiў. Мужчыны, каторыя пазналi iх, паказвалi мне. Дык, гэта самае, тамака Немцы ваенныя для парадку стаяць, а народ усё чаргой iдзець глядзець туды. Адзiн салдат празь нейкую конаўку, каб усе чулi панашаму паясьняiць усё. Кажа хто нашых людзей катаваў i забiваў.

«Дзiравы шляхцiц» Паўлоўскi нiякавата азiраўся па бакох, мяркуючы дзе й як ды якое слова ўкiнуць. Пашанцавала яму. Цi прыйшло калi яму ў галаву, што мусiў-бы людзям за дабрату й стрыманасьць падзякаваць? А з другога боку загадка: чаму Косьцiк Сабакевiч i Лявон Шпунт яго ня выдалi? А можа выратавала тое, што адзiн зь першых у калгас запiсаўся?

Цяпер бянтэжыў яго новы парадак. Што ён прынясе? Каму за ўладу ў вёсцы брацца? I цi нi спатрэбiцца зноў той начальнiцкi капялюш i абшмуляная тэчка?

— Ну а пра Бурака з бабай ня чуў? — пытаўся Захарука Ўладзiмер Пятух.

— А дзе падзеўся Антось Дзяркач?

— Яно-ж пра iх самiх ня чуў, але слухi ходзяць, што нiкаторыя зь цюрмы бралi ды ў Расею гналi. Дык можа й яны туды папалi, гэта значыцца калi яны ў Бярэзьвiчах былi.

— А ягодка-ж мая, гэта-ж нi дай ты Божа, каб i iх пабiлi. Як-жа гэта можна так над людцамi зьдзеквацца?

— Ну й што будуць з гэтымi забiтымi рабiць?

— Цяперака там Немiц ужо зганяiць людзей з коньмi, вывозяць некуды.

— Ну а як хто свайго знайдзiць?

— Трупоў раднi аддаюць.

Дзяд Якуб маўклiва сядзеў на лаве побач Захарука, ссаў сваю неразлучную люльку. Цяпер загаварыў.

— Дык кажаш многа там яго, каб яго макарэц, гэтага Немца? А хто табе во гэтыя паперкi на сьцяну даў?

— Дык, гэта-ж самае, казалi на рынку людзi, што Немiц раздаваў. Але мяне тады там нi было, ня вiдзiў што за Немiц. От я задзержыўся на рынку, гляджу — куча людзей, нешта чытаюць i гаворуць, дык i я туды. Нейкi дзядзька й мне афiшкi ўруку тыцнуў. Вязi ў свае сяло, — кажыць, — нiхай людзi чытаюць. Дык я й прывёз. Але мне здаецца, што я яшчо адну цi болi iх меў, ды запхнуў недзiка…

Кiнуўшы даўно патухлы недакурак, Захарук шарыў па кiшэнях.

— А цi многа там таго Немца, каб яго макарэц спапялiў? — пытаўся дзед Якуб.

— Ды ёсьцека. Вунь i на станцыi, i гiмназiю занялi, усюды iх. Але, гэта, кажуць, праездам. Ага, во яна, гэта самая паперына.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 91
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)