Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзень ранняе восенi - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзень ранняе восенi

Электронная книга - «Дзень ранняе восенi». Краткое содержание книги:

Дзень ранняе восенi
1 2 3 4
Перейти на страницу:

«Трэба было б падстрыгчы», — падумаў Ходас. I ён уявiў, як там перад светлаю нядзеляю, падмёўшы падворак, Аксеня iдзе ў чужую хату, дзе, шыкуючыся да свята, цэлаю вёскаю падстрыгаюцца хлопцы, i просiць, каб давялi да ладу малога, «бо зарос — i вушэй не вiдаць».

— А як вы цяпер жывяце?

— Лепей, — хлопчык цыркнуў вялаю слiнаю на тратуар. — Мама даяркаю стала. Старшыня казаў, што хату паставiць.

I Ходас успомнiў тую хату, купiны зялёнага моху на страсе i слупок, што падпiраў у хаце старую, выкручаную бэльку. I перад хатаю шэрае ў сухiх лiшаях шула — знак, што некалi быў плот, веснiцы i што ў хаце няма гаспадара. У шуле ў глыбокай шчылiне сядзела газета. Газеты сядзелi ва ўсiх веснiцах, iх выпiсвала ўсiм, пэўна, праўленне. Мусiць, у гэтым слупку сядзела i яго пiсьмо — першае i апошняе, на якое нязграбна i, пэўна, мучачыся куды цяжэй, чым на жнiве, злiваючы два словы ў адно, Аксеня адпiсвала, што ўжо звыклася без яго i нашто варушыць старое. Ад пiсьма, быццам ад нежылое хаты, цягнула адзiнотай, холадам. Аксеня маўчала, што знайшлося дзiця, пэўна, адзiнока, цяжка i трывожна радуючыся, што ўдваiх некалi будзе лягчэй. А цяпер недзе глядзiць на сына, хмялеючы ад шчасця i не верачы, што можна было б жыць без яго.

Ён злавiў хлопчыка за плячо, квола-худое i вострае, — i яно не вырывалася — адчуў нейкую незразумелую для сябе вiнаватасць, якую не адчуваў даўно.

— Дык ты прыязджай i на другую восень, — сказаў ён, не знiмаючы рукi з худога пляча. — Тут у мяне во: груш, яблыкаў. Дома ж няма.

— Чаму, ёсцека. Дзiчка за хатаю.

Светлым нядзельным днём, людскою мешанiнаю панесла iх з-пад белае царквы, з-пад раймага — яны выйшлi на плошчу. I дыхнула асалавелаю гарачынёю позняга прывялага лета. Паколваючы, як iголкамi, суха прыпякала ў плечы. Каля царквы, каля халоднай бочкi з хлебным квасам, калыхалася сапрэлая чарга. Нехта лiў недапiты квас на пухкi гарачы пясок, на сцежку; квас шумеў, збягаючыся, як у прысаку.

— Дык ты прыязджай усё роўна, — сказаў Ходас.

— Прыеду, чаму не, — адказаў хлопчык абыякава i стала.

Была радаснаю гэта шчырая няўмелая дзiцячая сталасць.

«Вялiкi. I, мусiць, вялiкае яму трэба палiтцо, — думаў Ходас. Навырост…»

Ён успомнiў тое, што казала жонка, калi даставала загорнутыя ў старую зношаную хустку грошы, прыхаваныя недзе пад свежаю бялiзнаю ў шафе; ён нават не ведаў, што яна iх там хавае.

Казала i другое, каб хлопчык пабыў, пакуль у школу.

— Можа з палiтом успеецца? Можа зойдзем у сталовую? Мы ж яшчэ i прыезд твой не замачылi. Га?

Хлопчык па-даросламу i цвёрда кiўнуў галавою. I яны пайшлi, мiнаючы белую царкву, раймаг, мiнаючы дробны рынак за раймагам, што таптаўся ў пыле, гаманiў i весела бялеў жаночымi хусткамi. Там, за рынкам, была сталовая: з адчыненых насцеж сенцаў нясло духатою, пiвам, i адтуль выходзiлi чырвона-раздабрэлыя мужчыны, пахнучы смажаным алеем i тушанаю капустаю.

Яны iшлi туды, бацька i сын. На iх нiхто не глядзеў: усё было чалавечае — дзень, сонца, позняе лета i хараство нядзелi.

1965 г.

1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)