Сказ пра лысую гару
- Автор: Гилевич Нил Семёнович
- Год: 1988
- Язык: белорусский
- Год: Белфранс
- ISBN: 985-6425-26-3
- Жанр: Юмористические стихи
Электронная книга - «Сказ пра лысую гару». Краткое содержание книги:
Такіх прыкладаў у гісторыі літаратуры багата. Я ўжо не кажу пра музыку, кінематограф, тэатр, эстраднае мастацтва: там шырока выкарыстоўваюцца сюжэты, кампазіцыі, вобразы, матывы пісьменнікаў, жывапісцаў, калегаў па музычнай або тэатральнай творчасці. Без прэтэнзіяў апошніх на сааўтарства. Нілу Гілевічу не спатрэбілася такая маштабная дапамога. Ён выкарыстаў эмпірычныя (а не мастацкія) факты з розных крыніцаў, у тым ліку і з вуснай інфармацыі М. Аўрамчыка. Як часта бывае ў вопытных паэтаў, рэальныя жыццёвыя факты выконваюць функцыю "штуршка", каб у канчатковым творы "зняць" эмпірыю, замяніць яе чыста мастацкімі малюнкамі, вобразамі, сюжэтамі, якія больш пластычна і больш адэкватна выяўляюць характары і тыпы герояў (або антыгерояў), чымся выпадковыя эмпірычныя факты штодзённасці.
Так сталася з гісторыяй "Сказа пра Лысую гару". Задуманы ў форме жарта, або "капусніка", ён хутка па волі аўтара трансфармаваўся ў твор універсальнага камічнага дыяпазону. Паэма — унікальная з'ява не толькі ў беларускім прыгожым пісьменстве. Застаецца пашкадаваць, што "адкрыццё" аўтара "Сказа" ўсё-такі спазнілася. Цяпер давядзецца зрабіць дапаўненні да адпаведных раздзелаў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя.
Праглядаючы штотыднёвік "ЛіМ", іншыя выданні, я заўважыў у некаторых маіх калегаў па літаратурнай крытыцы настальгію з тае нагоды, што ананімны Францішак Вядзьмак-Лысагорскі закончыў сваю ролю і застаецца ў гісторыі, а на творчую сцэну выходзіць наш калега, пісьменнік універсальнага таленту. Што ж, іх настальгію можна зразумець, але — лепш парадавацца гэтаму доўгачаканаму адкрыццю.
Прапанаванае чытачу асобнае выданне "Сказа пра Лысую гару" Ніла Гілевіча — падзея ў нашай літаратуры.
Уладзімір Конан
04 лістапада 2003 г.
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ