Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя кахання - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя кахання

Электронная книга - «Гісторыя кахання». Краткое содержание книги:

Што можна сказаць пра дзяўчыну, якая памерла ў дваццаць пяць гадоў?
Што яна была прыгожая. І разумная. Што яна любіла Моцарта і Баха. І «Бітлз». І мяне. Аднаго разу, калі яна знарок зваліла мяне ў адну груду з усімі гэтымі музыкамі, я спытаўся, які ж у гэтай грудзе парадак, і яна адказала, усміхнуўшыся: «Альфабэтны». Тады я таксама ўсміхнуўся. А цяпер сяджу і гадаю, як я значыўся ў яе спісе: калі па імені, дык ішоў следам за Моцартам, а калі па прозвішчы, дык укліньваўся паміж Бахам і «Бітлз». У любым выпадку першым не апынуўся б...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 34
Перейти на страницу:

— Ну як табе сёння, Олі?

— Нармалёк, Рычы. Нармалёк, Джымі.

Потым пад душ, паслухаць, хто, што, з кім і колькі разоў зрабіў у гэтую вечаровую суботу: «Ну, як мы абулі гэтых дзятлаў?..» Я быў лідэрам, і ў мяне было месца, дзе я мог пабыць адзін і падумаць. Лёс блаславіў мяне хворым каленам (але, блаславіў: вы бачылі мой вайсковы білет?), і пасля кожнае гульні мне прыходзілася паласкаць яго ў цыркулярнай ванне. Седзячы на краі ванны і назіраючы за водаваротам вакол свайго калена, я пералічваў сінякі і раны (я рады ім своеасабліва) і думаў пра што ні ўздумаецца ці ні пра што не думаў. Сёння ўвечары я думаў пра свой гол, пра перадачу, з якой мы забілі другі, і пра тое, што фактычна закончыўся мой трэці запар сезон у зборнай універсітэта.

— Палошчаш каленца, Олі?

Гэта гаворыць Джэкі Фэлт, наш трэнер і самазваны духоўны настаўнік.

— Палашчу, Джэкі, калі збоку гэта не выдае на штось іншае.

Фэлт хмыкае і па-ідыёцку ўхмыляецца:

— Сказаць табе, чаму цябе падводзіць каленца, Олі? Хочаш ведаць?

Я аб'ехаў ужо ўсіх артапедаў на Ўсходнім узбярэжжы, але Фэлт, натуральна, быў у курсе маёй бяды лепш за мяне.

— Харчуешся няправільна, во што.

Мне гэта цікавым не здалося.

— Мала солі ясі.

Можа, калі прыму яго жарт, дык хутчэй адстане?

— О'кэй, Джэк. Буду есці болей солі.

Божа літасцівы, які ж задаволены ён быў! Калі адыходзіў, дык ягоная ідыёцкая пыса так і ззяла ад усведамлення зробленага эфекту. Затое я зноў застаўся адзін. Саслізнуў усім целам у бурлівую ваду, заплюшчыў вочы і акунуўся па самую шыю ў цяплынь. Уф-ф-ф!

Божа! Джэні ж, напэўна, чакае мяне на дварэ. Дакладней, я спадзяваўся, што чакае. Божа! Колькі ж часу пракайфаваў я ў гэтай цеплыні, пакуль яна мерзла? Адзяваючыся, я паставіў новы рэкорд хуткасці. Дзверы цэнтральнага ўваходу ў Дзілан я расчыніў яшчэ не абсохлы.

У твар мне ўдарыла халоднае паветра. Ну і калатун! А цемрадзь, хоць пальцам у вока. Непадалёк усё яшчэ тусавалася жменька фанаў — сама стойкіх, у бальшыні сваёй былых гульцоў гарвардскай хакейнай зборнай, якія ў душы так і не развіталіся з клюшкамі. Хлопцы накшталт старога Джордана Джэнкса, які не прапускае аніводнае гульні Гарварда — ні дома, ні ў гасцях. І як ён толькі ўхітраецца гэта рабіць? Ён жа буйны банкір. І навошта яму гэта трэба?

— Дасталося табе сёння, Олівэр!

— Было, містэр Джэнкс. Самі бачылі, у які хакей яны гуляюць.

Я шнарыў вачыма вакол у пошуках Джэні. Няўжо яна вярнулася ў інтэрнат і ўсю дарогу да Рэдкліфа прайшла адна?

— Джэні! — паклікаў я і ступіў колькі крокаў у бок ад заўзятараў, адчайна спрабуючы хоць што-небудзь разгледзець у цемры.

Раптам яна выйшла з-за дрэва. Твар яе быў ухутаны ў шалік, адны вочы былі відаць.

— Эй, падрыхтунчык, тут страшэнная халадэча.

Як я быў рады бачыць яе! Усклікнуўшы: «Джэні!» — падбег да яе і дакрануўся вуснамі да яе халоднага лба.

— Хіба я табе дазволіла? — спыталася яна.

— Што?

— Хіба я дазволіла табе пацалаваць мяне?

— Прабач. Захапіўся.

— А я не.

Мы засталіся зусім адны. Было цёмна, халодна і позна. Я зноў пацалаваў яе. Але ўжо не ў лоб — і моцна. Пацалунак быў доўгі.

— Мне гэта не падабаецца, — прамармытала Джэні; усё яшчэ трымаючы мяне за рукавы.

— Што?

— Што мне гэта падабаецца.

Усю дарогу назад (у мяне ёсць машына, але Джэні захацела ісці пешкі) яна трымала мяне за рукаў. Не за руку, а за рукаў. Не ведаю, як гэта і растлумачыць. Ля дзвярэй інтэрната цалаваць яе на развітанне я не стаў.

— Ведаеш, Джэні, мажліва, я не буду тэлефанаваць табе некалькі месяцаў.

Нейкі час яна маўчала. Нарэшце папыталася:

— Чаму?

— А можа, пазваню, як толькі ўвайду ў свой пакой. — Я павярнуўся і хутка пайшоў.

— Ніколі не думала, што ты такі, — прашаптала яна ўслед з крыўдаю.

Я зноў павярнуўся і зрабіў пераможны кідок па брамцы:

— Што, не даспадобы? А сама дык з іншымі гэта любіш!

Мне страшна хацелася азірнуцца яшчэ раз і паглядзець, які ў яе цяпер выраз твару, аднак я не зрабіў гэтага з тактычных меркаванняў.

Калі я ўвайшоў у наш інтэрнацкі нумар, мой сусед Рэй Стратан гуляў у покер з хлопцамі з ягонай футбольнай каманды.

— Прывітанне, бегемоты!

Мне штосьці мыкнулі ў адказ. Потым:

— З чым цябе сёння павіншаваць, Олі?

— Гол і перадача.

— Мы наконт Кавілеры.

— Не ваша справа, — адрэзаў я.

— Хто такая? — запытаўся адзін з гіпапатамаў.

— Джэні Кавілеры, — растлумачыў яму Рэй, — худзенькая такая музыкантка.

— А, ведаю, — сказаў трэці. — Апетытненькая.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)