Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Комедия » Зацюканы апостал
Зацюканы апостал - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зацюканы апостал

Электронная книга - «Зацюканы апостал». Краткое содержание книги:

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:

Тата. Калі бог не дае, то яго трэба ўзяць самому!

Сын. Я што, горшы за тую Полі!

Тата. Якую Полі?

Дачка. Не ведаеш? У яе трэці тата — француз!

Тата. Ага, ясна. I як далей разгортваліся падзеі?

Дачка. Тады ўсе прагаласавалі, што наш малыш таксама мае права на месца. I ён заняў месца Полі.

Мама. Ну, а далей? Чаму ты пабіўся з Мухамедам?

Сын. Мухамед сказаў, што гэта не па–джэнтльменску, што я — захопнік. А я законна ж?

Тата. Законна! I што далей?

Сын. А Мухамед тады пачаў рычаць і махаць рукамі. I пераманіў усіх хлопцаў на свой бок.

Дачка. I малыш астаўся тады ў гушкалцы адзін.

Сын. А Мухамед узяў камень і…

Мама. Ударыў?! Каменем?

Дачка. Не. Ён паклаў камень пад гушкалку, каб яна не гушкалася. Сюды трошкі гушканецца, а туды — не.

Тата. Ён заціскаў твае інтарэсы. (Маме.) Бачыш, агрэсар усё–такі не сын, а той!

Дачка. А Полі раве як недарэзаная.

Мама. Якая Полі?

Тата, сын, дачка (хорам). У якой трэці тата — француз!

Мама. Так.

Сын. А Мухамед кідае лозунгі: «Прэч з гушкалкі!», «Прэч!» I яшчэ пагражае: «Усё роўна перакулю!» Узяў палку…

Тата. Хто? Мухамед?

Сын. А то хто ж?

Мама. I палку…

Сын. Пачаў падкладваць пад гушкалку…

Тата. А ты што?

Сын. I калі ён нагнуўся, каб перакуліць, я ўзяў і трахнуў яму ў нос.

Мама. А навошта ты трахнуў? Ты што, не мог паскардзіцца на яго?

Сын. Навошта?

Мама. Яго пакаралі б, і вінаватым быў бы ён.

Сын. Вялікая мне радасць — ісці скардзіцца пасля таго, як ён мяне перакуліць.

Мама. Ты першы нанёс удар. (Тату.) Во тваё выхаванне!..

Тата. Але бойка была непазбежная. Пытанне іменна ў тым, хто першы нанясе ўдар. Малыш правёў прэвентыўную аперацыю. А што далей?

Сын. Ён мяне таксама ўдарыў. Потым мы схапіліся, потым пакаціліся, потым ён наступіў на вуха і адарваў. Во! (Паказвае сваю шапку.)

Дачка. А ў Мухамеда — кроў з носа.

Тата. Значыць, ты пацярпеў матэрыяльныя страты!

Мама. Як можна так абыякава, калі тут сапраўднае хуліганства?

Тата. Самаабарона. (Сыну.) I чым усё скончылася?

Дачка. Усе разбегліся. А Полі і цяпер плача.

Мама. Гэта чорт ведае што творыцца. Ты дзе, сын, вырас?

Сын (нібы ўспамінае). Дзе я вырас?.. Вырас я, мама, якраз на мяжы, якраз у свежай баразне паміж мінулым і будучым. Плуг гісторыі хутка заарэ гэтую баразну. Але я, мама, яшчэ не вырас. Я толькі пасеяны. Я яшчэ расту. Я вырасту! Расту ў атмасферы вашых буйных скандалаў і дробных інтарэсаў. (Ён нібы чытае па памяці.) Мінуўшчына, увекавечаная ў кнігах (паказвае на паліцы), уяўляецца мне мешанінаю з гразі і крыві, несправядлівасці і крыўд… Вы прыслухайцеся да гэтых кніг. Колькі енкаў, колькі стогну, колькі жальбы… (Нібы, прыслухоўваецца.) Ці–ш–ш… I кнігі, кожная з іх — гэта абеліск… Абеліскі светлым марам, светламу розуму, светлым надзеям. (Пералічвае кнігі.) Дабраце, спагадзе. Маленькім блізнятам — чысціні і наіўнасці. Які пачэсны могільнік! Так што я не толькі ваша дзіця, я — дзіця гісторыі, дзіця гэтых кніг…

Толькі дачка слухала малога, як зачараваная.

Тата. Ты сам да гэтага дадумаўся?

Сын. Неабавязкова самому. На гэта ёсць аўтары. (Паказвае на кнігі.) I дзіўная рэч: у самых мудрых — самы горкі лёс. Адны жылі ў беднасці і рана гінулі ад сухотаў, другія канчалі дні ў казематах, трэціх забівалі на дуэлях, а некаторым даводзілася яшчэ горш. Джардана Бруна за ерэтычную філасофію спалілі на кастры. А Дэфо — аўтара «Рабінзона Круза» — за сатырычны артыкул на цэлыя суткі прывязалі да слупа на гарадской плошчы. I хто ні ішоў — павінен быў плюнуць яму ў твар. I некаторыя плявалі. Тата, а ты плюнуў бы?

Бацька адвярнуўся, але сын стараецца заглянуць яму ў вочы.

Тата. Я?.. Не пайшоў бы на плошчу. Каб не парушыць загад.

Мама. Ну, вось што — ты зубы не загаворвай. Вось табе наказ: у нашым двары павінен быць мір. А за тваю правіннасць я цябе з дому не выпушчу. Будзеш месяц сядзець дома. Каб ведаў свае граніцы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)