Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Станаўленне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне

Электронная книга - «Станаўленне». Краткое содержание книги:

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 111
Перейти на страницу:

Праз колькі дзён я ўбачыў, што маці яе нічым яшчэ не корміць, дае толькі грудзі. Я не вытрываў i спытаў аднойчы, калі будуць даваць малой есці i што-небудзь іншае.

— Падрасце — будзем падкормліваць, — адказала маці.— Пакалышы, а я схаджу ў хлеў.

«Глядзі во яе!.. Няма як пабегчы да Антоніка, нагуляць», — думаў я, гойдаючы гэтую капрызу: калі тармасіў калыску — спала, толькі адыходзіўся, хацеў выйсці да свайго сябрука — кугакала на ўсю хату. Я ўсё болей разумеў, што цяпер давядзецца мне меней гуляць — трэба глядзець малую.

— Мама, — спытаў я аднаго дня, — a ці забірае бусел маленькіх дзяцей назад?

— Чаму ты хочаш гэта ведаць? — усміхнулася яна.

— Хай забірае, не трэба яна нам… — сказаў я, успомніўшы, як на днях бабуля прынесла салодкі пернік, то маці адламала мне толькі маленькую скібачку, а астатняе схавала «даваць Ганьцы».

— Чаму ты хочаш аддаць сястрычку? — дапытвалася яна.

Я прамаўчаў, але хацеў сказаць, што яна, мама, была дасюль да мяне добрая, ласкавая, а цяпер на мяне мала глядзіць, палюбіла гэтую маленькую дзяўчынку, болей думае пра яе, як пра нас з бацькам. Але нічога не сказаў, толькі насупіўся.

— Буслік мой! — прытуліла маці мяне да сябе. — Бадян дзяцей назад не забірае. Ён яшчэ нам браціка прынясе. Хочаш?

— Не, — крыкнуў я.

— Чаму, сынок? — здзівілася маці.

— Не хачу. — Я не сказаў, чаму не жадаю яшчэ i хлопчыка, хацеў толькі запытаць, ці любіць яна мяне яшчэ, але стрымаўся.

— Ох, мае вы дзеці! Некалі будзеце радавацца адно аднаму, — прамовіла маці, але я не зразумеў, што яна хацела сказаць, не пераставаў думаць пра браціка i баяцца яго.

Рашыў, што трэба ўсяляк не дапусціць да коміна бусла: зноў укіне дзіця. Я штохвіліны прасіўся на двор i, колькі дазвалялі мне, быў там, паходжваў i выглядваў, ці не ляціць бацян.

Пакажацца — праганю, няхай вяслуе да суседзяў, у ix даўно няма маленькіх дзяцей… Але бусла не было, i я зразумеў, што не дапільную яго. Укіне яшчэ адно малое, калі адвярнуся куды, i давядзецца гэтаксама калыхаць яго. I не толькі гушкаць…

Вечарам маці расказала бацьку, як хацеў я пазбавіцца ад сястрычкі. Ён слухаў яе, пасміхаўся, а пасля пачаў дакараць мяне:

— Пара ўжо табе, Стаська, сталейшым быць. Скора ў школу ісці, а ты ўсё дзяцінішся. I чаму ты не хочаш яшчэ i браціка? Весялей жа будзе.

— Нам i так мала есці,— сказаў я. — Лусту хлеба мама цяпер дзеліць на чатыры кавалкі, а тады будзе рэзаць на пяць…

— Ты i праўда ўжо сталы. — Бацька перастаў усміхацца, сеў за стол. — Колькі яшчэ, маці, у нас засталося жыта?

— Сам жа ведаеш, чаго пытается? — адказала яна. — На раз змалоць. A ўперадзе — лета… Пакуль тое новае…

— Да новага далека… — уздыхнуў бацька, пацёр далоняю лоб, пасля глянуў на мяне, ды так пільна, як на дарослага. — Дык не хочаш гуляць з маленькаю? Не? Тады будзеш штодзень хадзіць са мною ў кузню памагаць зарабляць хлеб…

3

Цемната дагнала нас за лесам; у бары быў цёплы пясок, душнаватае паветра, а тут, у полі, бралася раса, студзіла ногі. Я ішоў побач з бацькам, маўчаў, адчуваў на плячах астуджаны пот, стомленасць, ведаў, што хутка мы прыйдзем дадому i я буду паліваць ваду бацьку на яго чорныя, вымазаныя вуглём i жалезам рукі, а пасля буду мыцца сам, смачна есці i моцна спаць, нават не прасіць расказваць мне казкі.

Я не доўга гуляў з сястрычкаю, да якой пачаў прывыкаць, бо да нас пераехала бабуля, цяпер жыве з намі i гуляе з унучкаю, а я стаў працаваць.

Бацькава кузня стаіць непадалёку, тут, на хутары, дзе да вайны жыў ён i сам. Калі ў блакаду хату спалілі, бацька з маці перабраліся сюды, да дзеда, а кузня засталася на ранейшым месцы. Вось нам i даводзіцца хадзіць на працу за добрую вярсту.

Работа мая ў кузні не такая ўжо i цяжкая. У бацькі ёсць памочнік, хударлявы, стары, з задышкай, дзед Васіль, які памахае крыху молатам, сядзе i не можа адсапціся, нават не курыць, сядзіць i глядзіць у зямлю, пакуль не нагрэецца жалеза. Я падмяняю старога — паддзімаю агонь. Даюць мне i другую работу — зубіць сярпы. Дзед Васіль слепаваты, добра не бачыць, часта б’е малаточкам бацьку па пальцах, таму тата налаўчыў зубіць мяне.

Рабіць гэта нялёгка, хоць i цікава: бацька кладзе на дзве калоды стальны роўны вал, ложыць на яго гладка вытачаны серп i настаўляе зубільца, а я часта-часта, з аднолькавай сілай, б’ю па ім малатком. Спачатку ў мяне не выходзіла: біў я моцна i рассякаў вастрыё сярпа, а то стукаў слаба, i зубы былі нявострыя. Часта ўгоджваў бацьку па пальцах, набіваў сінякі, бацька аж войкаў ад болю, лізаў пальцы i крычаў на мяне, але скора я прызвычаіўся — зубікі атрымоўваліся роўненькія i востранькія. Бабы, як жалі, не маглі нахваліцца гэтымі сярпамі i болей хвалілі мяне, чым бацьку…

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 111
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)