Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Няголены ранак
Няголены ранак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Няголены ранак

Электронная книга - «Няголены ранак». Краткое содержание книги:

Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. Як прызнаеууа сама аўтарка, пісаць вершы, седзячы за сталом, у яе не атрымліваецца — яны лезуць у галаву, калі яна едзе ў аўтобусе або куды-небудзь спяшаецца. Ёй не вельмі падабаецца той цэтлік, які суправаджае тэрмін жаночая літаратура — быццам гэта нешта другаснае, але, на думку Вольгі, літаратурная грамадскасць да асэнсавання гэтага пакуль не дарасла.
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
+
павяртаючыся да ўласнага спаталеньня маю намер парушыць правіла і напісаць словы нашыя разам штотыкажашнічога яксалатацудоўна дзе адказ і дзе запыт мне не істотна у слоўнік жыцьцёвых цяжкасьцей варта занесьці: “Надзвычайная крохкасьць каханка, і як яго песьціць”
+
недапабудаваны дом дрэвы досыць халодныя думкі дзервянеюць толькі аднойчы ўночы калі моцы няма плакаць
+
ні каханьня ў мяне ані кар’еры толькі завушніца ў вусе правым ды адна ў левым ні дачкі ня маю ані сына крумкачоў у полі я чытаць вучыла я бяз крыўды крыўда без мяне кагосьці падзялілі а мяне - не
3
+
калі ты дрэва              а вецер сышоў ад цябе стаяць нерухома можна стагодзьдзямі
і што табе птушкі зь іх звонкімі песьнямі лета
калі ты  дрэва ад якога сышоў вецер
+
як памерці
то на лузе тваёй сукенкі быць атручаным             перасьпелым голасам крыўды расшпіліць да апошняга гузіка                чэрствасьць і напоўніць сьпевамі рэха грудзі
+
языком баваўняным прадзетым праз тонкае вушка вуснаў ты вышываеш на жываце маім манаграму
+
куды мне спрачацца з жоўтымі сьлівамі што растуць на тваёй радзіме колер мой іншы
+
шукала белую радзімку ў стозе сена а знайшла голку
+
Ісьці па асфальце ў ботах і думаць пра мора кратаючы вейкамі ужо цёплую скуру ветра спыніцца і доўга выбіраць кветку пад колер вачэй тваіх ірыс
+
я бяздомныя рухі цела свайго я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю у завані між караблёў п’яных дзе павуціньнем разьвесілі кашаль на дрэвах аглохлых ад вачэй безьлічы дзе шкарлупіньне на шкло налепла мне - не адшкрэбсьці і белая вусьцішнасьць матыльком сядае на сьпіну вольную ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў мая свабода навыварат пляце сабе кокан і кожны з нас вусьцішнасьць і кожны з нас паасобку
+
учора бачыў цябе ў небе ты плыла нібы воблака і я падумаў шкада што я не вецер
+
каб заўважыць прыгажосьць тваіх вачэй                                хопіць імгненьня каб зразумець               - і вечнасьці мала каб адчуць смак тваіх вуснаў                              і пацалунку хопіць а каб навучыцца чытаць па іх                    - і мільярду замала але кожны дзень набліжае мяне да патаемнага.
+
Д                      мае         чоў   оўг     ся      дзі    плы        лых  нах   ней        ія  ме  цы  гру        лі ў цёп    дало      тваіх
+
чырвоны чалавечак носіцца за голубам хоча злавіць яго і распавесьці пра коціка з калыханкі якую сьпявае мама калі нікога няма побач
+
вазьму гэты камень памерам з кулак і разаб’ю аб твае вершы аскепкамі ж напішу паэму пра тое што калісьці тут было маё сэрца
+
буду рабіць гарбату ў адзін кубак класьці сем лыжак цукру а ў іншы дадаваць солі калі ты не ў маім доме нават калі ты не ў маім доме няхай табе будзе салодка
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)