Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Жыў на свеце дзед Васіль
Жыў на свеце дзед Васіль - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыў на свеце дзед Васіль

Электронная книга - «Жыў на свеце дзед Васіль». Краткое содержание книги:

Хто можа расказаць пра чалавека лепей за блізкіх яму людзей! Бацька — пра сына, як Адам Ягоравіч пра Максіма Багдановіча, дачка — пра бацьку, як Валянціна пра Аркадзя Куляшова, сын — пра бацьку, як Адам Глобус пра Вячаслава Адамчыка...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 18
Перейти на страницу:

Хоць бацьку аднавілі на працы праз дзевяць месяцаў, жыць было цяжка. Гаспадыня прыватнага дамка на вуліцы Розы Люксембург, якая здавала нам пакойчык, спалохалася і пагнала з кватэры "лішэнца" і яго сям'ю. Тады Міхась Ціханавіч Лынькоў дамогся праз Літфонд, каб нас пасялілі ў флігельку вартаўніка пры Доме творчасці ў Пухавічах. У гэты час бацька захварэў на сустаўны раматус і пачаў хадэіць з кіёчкам.

у лістападзе 39-га года яго прызвалі ў армію. Служба праходзіла ў Чырвоным Урочышчы пад Мінскам. Там, у час сваёй нядоўгай вайсковай кар'вры, бацька пазнаёміўся з камісарам брыгады Антонам Пятровічам Брынскім, добрым псіхолагам і выхавацелем, будучым легендарным партызанам і ваенным пісьменнікам, Героем Савецкага Саюза. Яны ўсё жыццё падтрымлівалі добрыя адносіны, перапісваліся і сустракаліся, высылалі адзін аднаму свае кнігі.

Бацьку моцна дзівіла, калі праз многа гадоў я, ані дня не адслужыўшы ў арміі, паведамляў пра атрыманае званне капітана ці маёра. А ён як быў, так і застаўся шэраговым.

У трыццаць дзевятым бацька браў удзел у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь. Ён стаў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Неўзабаве мы з мамай пераехалі да яго і ажно да пачатку Вялікай Айчыннай вайны жылі ў Беластоку.

Камедыя  3  п’есай

3 Самуйлёнкам бацька сябраваў у час сумеснай працы ў газеце "Літаратура і мастацтва". Эдуард Людвігавіч быў ужо шырока вядомы пісьменнік, працаваў над п'есай "Пагібель воўка".

Аднойчы, абмяркоўваючы ў сталоўцы сюжэт п'есы, Вітка і Самуйлёнак гучна спрачаліся. 3 іх вуснаў зрываліся словы, якія ў той час нават ціха вымаўляць-было небяспечна: "шпіён", "падпал", "забойца" і г.д.

 У запале дыскусіі яны не звярнулі ўвагі на "мовазнаўцу ў цывільным", які, натапырыўшы вушы, сядзеў за суседнім столікам. Той падышоў, паказаў пасведчанне і даставіў літаратараў у "органы", да нейкага чына са "шпаламі" ў пятліцах. Чын запытаў іх ласкава:

— Ну, что, голуби, попались? О каких шпионах вы болтали?

У Самуйлёнка адняло мову, ён аслупянеў, як тая жонка біблейскага Лота. Бацька э дрыжыкамі ў голасе пачаў:

— Позвольте об'ьяснить, товариащ начальник. Это - известный белорусский писатель Эдуард Самуйлёнок. Он написал о разгроме банды на границе пьесу, которую собираются поставить в Государственном театре БССР. В столовой мы её обсуждали. Мы оба являемся сотрудниками газеты "Літаратура і мастацтва"...

Праверыўшы дакументы, чын зароў:

— А ну, вон отсюда, писаки! А ты, падла, кого ко мне привёл?

Ён размахнуўся і ўляпіў гучную аплявуху свайму пільнаму падначаленаму. Нашы героі хуценька змыліся, не трацячы часу на развітанне.

Эдуард Людвігавіч памёр праз год. Яму не споўнілася і трыццаці двух гадоў.

МІКАЛАЙ  ПАЎЛАВІЧ

Нездарма на старажытным гербе Слуцка красуецца выява Пегаса. Бацька пісаў:

Мы на Случы ўсе - скакуны, Завомся сакунамі... На Случчыне Андрэй Кузьме - Заўсёды родны Хведар.

Гэта слуцкае братэрства, дабрыня і адданасць сяброўству на ўсё жыцце, мяккі гумар у адносінах выявіліся цалкам і поўнасцю ў дружбе бацькі з Міколам Лобанам. Яны пасябравалі-падлеткамі праз агульную любоу да кнігі.

У суседняй вёсцы Чаплічы, дзе жыў Коля, яму даверылі бібліятэку ў сельсавеце, якая складалася 3 пары паліцаў. "Са сваёй вёскі да ягонай я амаль штодня бегаў цераз балота", — успамінау бацька. Мікалай Паўлавіч не быў прыгодны да. вайсковай службы, але дамогся свайго - пайшоў добраахвотнікам на вайну. Двойчы цяжка паранены, ён ляжаў па шпіталях каля года.

Улетку 44-га, літаральна праз некалькі дзён пасля вызвалення Случчыны, ён пехатой дабіраўся дадому. Па дарозе завітаў да маёй бабкі і цёткі Тасі ў Еўлічы, каб перадаць першую вестку ад нас за гады вайны, што мы ўсе жывыя і здаровыя і хутка вернемся на Радзіму.

Адна з апошніх сустрэч Мікалая Паўлавіча з бацькам адбылася на маіх вачах у Каралішчавічах, дзе мы з Галай і Цімашком адпачывалі ў ліпені 84-га. Да нас на некалькі дзён прыехалі бацькі, і мы абедалі ў сталоўцы на верандзе.

Увайшоў Лобан. Мой стрыманы бацька ўсклікнуў "Коля! Дарагі!" - і радасна кінуўся да яго . Некалькі дзён яны разам прагульваліся, сядзелі на палянцы і гутарылі.

Ад'язджаючы, бацька наказаў мне прыглядаць за Мікалаем Паўлавічам. Ужо некалькі год той не мог пісаць - не слухаліся рукі (вынік франтавога ранення ў шыйны аддзел пазваночніка). Злёгку згорблены, ён паволі соваўся па дарожках каля дома, а па лесе - не мог (на фронца ён быў. цяжка паранены ў ногі — адкрытыя пераломы)Мы разам хадзілі па гэтых дарожках, гутарылі  на розныя тэмы. Ён больш слухаў мяне , чым гаварыў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)