Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сярод лесу, сярод поля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сярод лесу, сярод поля

Электронная книга - «Сярод лесу, сярод поля». Краткое содержание книги:

Восьмую кніжку серыі склалі апавяданні Генрыха Далідовіча, якія яшчэ не выходзілі ў асобнай кнізе, і літаратурныя нататкі празаіка, напісаныя ў мінулым, ХХ-ым, стагоддзі і якія разам, у адной падборцы, таксама друкуюцца ўпершыню.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 21
Перейти на страницу:

ЛЕТА

Для Геніка яно найперш запомнілася тым, што аднойчы ўдзень становіцца горача – значыць, грэба падымацца на світанні. Каб чым раней выгнаць на пашу карову, цяля i авечкі, далучьщь ix да суседскіх, напасвіць да прыпёку, да нападу на жывёлу аваднёў i сляпнёў.

На хутарскі статак ёсць свой «камандзір» – пастух дзядзька Пятро. Акалечаны, аднарукі i аднавокі, не можа як след працаваць на гаспадарцы, дык з ранняй вясны да позняй восені кожны год наймаецца пасвіць статак, узімку (о, дзіва!) i адной рукой ды цурбэлкам другой майструе. Робіць – люба паглядзець! – цабэркі, бочачкі, маслабойкі, вокны – усе, хто што папросіць. Генік па калейцы (чарзе) бывае ў яго падпаскам. Toe, што трэба нехаця падымацца на досвітку, не бяда: пазней будзе ўцеха. Дзядзька Пятро – бывалы чалавек, служыў у польскай арміі, адбіваў у Польшчы напад немцаў, быў у палоне ў Германіі, пасля зведаў Сібір, дык ён, хоць звычайна маўчун, можа i ўмее шмат расказваць цікавага. «Я люблю пагаварыць з вашым старэйшым хлопцам, – не раз гаварыў той яго бацькам. – О то кемна слухае!» Ёня шчэ ўмеў паказаць схаванае птушынае гняздо, злавіць зайчыка ці вожыка, навесці на паляну з салодкімі суніцамі, на сівамохавы барок з красунамі-баравікамі. А якія вабныя былі раскладзеныя цяпельцы, смачнае сала, сасмажанае на ражончыку, спражанае калоссем жыта альбо спечаная ў прысаку бульба!

Лета – канечне ж, i сенакос. Люба паглядзець, як лёгка, хораша шахкае касой бацька – не спяшаецца, пасоўвае ўперад ногі марудна, але захоплівае шырока i ажно выцінае траву да зямлі. Скошаная, без каранёў трава хутка прывяльваецца, пачынае саладжава пахнуць. A калі ён з маці разварушыць яе грабільнам, то ўсё больш ад яе ідзе водарны сухі пах, становячыся сенам, каб хутка трапіць у гумно, у застаронак, i ўлегчыся там (якія пазней смачныя сагрэтыя i падгнілыя ў сене дзічкі!) Калі ўжо хадзіў у школу, бацька купіў i для яго невялікую касу, наладзіў па яго росце кассе i рульку. Смех i гора было ад той яго першай касцовай навукі: каса то зарывалася ў зямлю, то скакала паверсе травы, то пакідала шмат космаў. Бацька i смяяўся, i злаваў з-за яго няўмельства, a Генік плакаў ад роспачы. Прытуліўшы, суцешвала маці: «Любы мой касец! Не бядуй, навучышся, будзеш касіць лепш за бацьку». Налаўчыўся, у старэйшых класах школы на саўгасным лузе ішоў у мужчынскім гурце не апошні ў калейцы, але за бацьку лепш не спраўляўся. Ды i ў таго доўга быў непераможац, дзядзька Мікалай – стаць паперадзе яго ніхто не асмельваўся: «каб не падрэзаў пяткі». Наладзіўся Генік i раздзімаць мяхі ў кузні, зубіць сярпы, араць.

Лета гарачэе, пячэ. Ажно мітусіцца-пераліваецца воддаль паветра; а пасля цяжэе, тускнее i парыць. Авадні i сляпні проста даймаюць быдла. Яно «гізуе» – церпіць-дерпіць крывапійцаў, а пасля ўжо не баіцца ні Пятровага вокрыку, ні яго доўгай пугі i сабакі, бяжыць дахаты з пашы. I не паслухмяна, ні на крок не збочваючы з дарогі, a сігае праз жыта, бульбу або грэчку.

Жыта вышэе i вышэе, шарэе, палавее і, як самае высокае на полі, гайдаецца ад ветру хвалямі. Найперш па ім відаць, як ад воблака, што засланяе сонца, бяжыць па зямлі цень, a калі сонца выплыве на несакаўны, прымлелы блакіт, то – побег святла па полі. Дзіўнае неба ў ясныя дні, калі па ім паволі, ледзь заўважна паўзуць лёгкія кучмы аблачын. Ляж на спінку, зірні ўгору: вунь статак кароў i авечак, сабака, воўк, які падкрадваецца да ix! Вунь абрыс дзядзькі Пятра! Праўда, прывіды тыя рухаюцца, расплываюцца i замест ix – штосьці казачна дзівоснае. Дзядзька Пятро кажа, што на небе можна ўсё ўбачыць, апроч Бога, а вось той сам можа нагадаць вялікай галавою, высокім лобам, вялікімі носам i барадою, пранізлівым позіркам: «Чаму грашыш, раб мой? Маці часамі не слухаешся, употай курыш?» Аднойчы Генік i ўбачыў не зусім бялюткае, а крышачку падцененае воблака – яно вылепілася ў галаву з тым абліччам. Спачатку здалося, што гэта – дзядзька Мікалай (яго баяліся ўсе хутарскія дзеці нават за тое, што ён па «скарзе» маці мог прыстрашыць: «Ну, калі ты такі неслух, то забяру цябе пасвіць маіх пчол!» Кожны ж знаў, што пчала балюча джаліць). Дык вось неяк тая нябесная галава зірнула яшчэ болей насуплена, чым, бывае, глядзіць дзядзька Мікалай, нават грозна. Аж страшна стала: Ен! Генік ускінуўся, сеў – а вакол знаёмая прастора, i ўсё спакойнае, лагоднае (не, не зусім усё ціхае, нешта вакол знаёма зумкае, стракоча i шапоча), дык i палягчэла ад таго, што ты жывеш, сядзіш зроднена найперш з зямлёй...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)