Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Адклікаюцца рэхам гады
Адклікаюцца рэхам гады - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адклікаюцца рэхам гады

Электронная книга - «Адклікаюцца рэхам гады». Краткое содержание книги:

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў. А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам. Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей. (В. Грыцкевіч, Уступнае слова, фрагмэнт)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:
Мой край святы
1
Малюся небу над Нявою, На Поўнач вывела сцяжа, Ды ачышчаецца Табою Мая душа...
2
Малюся ціхім зорам і світанкам — Так навучала, так жадала ты... І стаў адзіным мне каханкам Мой беларускі кут святы, Дзе поўны велічнай красы Лужок квяцісты срэбна-росны, Мае маўклівыя лясы І пошум рэчак ваданосны.
3
Дзе б ні бывалі, ні жылі, А водар матчынай зямлі З намі заўсёды — Яе і захады, і ўсходы, Росныя ранкі і калыханкі.
* * *
Да лесу тулішся, На сонцы песцішся, Зямля зялёная, Ты ўся нявесцішся. Мая спазнаная, Людзьмі прывечана, Пакуль ні з кім, ні з кім Яшчэ не венчана.
* * *
Блакіт нябёсаў чысты і празрысты, Якая звонкая і глыбіня, і вышыня! Прыслухваецца месяц залацісты, Праглядвае ваду, чакае дня.
А зорачкі ў пяшчотным трапятанні, Склікаючы нябесную радню, Таксама, як і месяц, у чаканні Шлюць пазыўныя будучаму дню.
Плывуць аблокі, дрэў маўклівых цені Дрыжаць, трапечуць там, у глыбіні, І хочацца схіліцца на каленях З малітваю да гэтай чысціні.
* * *
Беларусь, душа мая... Чую песню салаўя, Подых ветру, шум дажджу, — Гэта змалку кожны чуў.
Дрэва корань разаўе, Сонца фарбы разалье. Ноч рассыплецца расой, Дзень умыецца слязой.
Беларусь, душа мая, Казка летняга жніўя. Я цябе перахрышчу — Ў сэрца дабрыню ўпушчу.
* * *
Пакуль яшчэ блакіт над дахам І ўсё ідзе сваім парадкам, Задумайся цяпер над шляхам, Які пакінецца нашчадкам.
* * *
Жывіцай жывіцца жыццё, З грудзей матулі п'е дзіцё Незамянімую жывіцу. З бярозы, елкі і сасны Слязінкай праз кару сачыцца.
З глыбінь зямелькі... Ночы, дні Працуюць, цягнуць карані Так неабходную жывіцу, Каб не з пачатку, а з канца Жыццём салодкім паўтарыцца.
* * *
Наш голас паўторыцца рэхам, А слова не стане смехам: «Р» цвёрдае будзе гучаць. Беларусы не могуць маўчаць. Яны маюць гонар і годнасць І зберагуць сваю роднасць.
* * *
Мой народзе неўміручы, Не памрэ ніколі мова. Бо настой ты п'еш гаючы — Ад зайздроснікаў замову. Хоць таўкуць цябе балюча І адгэтуль і адтуль, Мой народзе неўміручы Загавораны ад куль, Загавораны ад злога. Дай, Бог, светлую дарогу!..
* * *
Мой лёс падзелены двума вякамі, Сустрэчамі жыву я з землякамі. Да іх душой збалелаю хілюся — Сябе ў іх бачу і дзіўлюся Цвярозасці неверагоднай І повязі з Айчынай роднай.
* * *
А ўсё, з чаго хлеб спяку, Я на ток валаку. Мне ўсё гумно адкрыта: Валаку пшаніцу і жыта. Каб жарэбчык падрос, Валаку ячмень і авёс. Ну і лён валаку — На кашулю дзіваку. Будзе каго адзяваць, Будзе з кім бедаваць.
* * *
Лес, абаронца мой разумны, Ты не расказвай казкі сумнай Пра тое, што амаль штовечар Ў тваіх цянётах нехта енчыць. Не гавары, што злыя цені Кагосьці ставяць на калені, Што хтось пятляецца наўзгад... Ты вочы ўскінь на зоркапад, Пад купалам, такі прыгожы, Не страх — ён прыгажосць памножыць, І стане радасным зачын... А лепей, мудры, памаўчым...
* * *
Дарога дахаты бядою абжыта, Была камяністаю — стала разбітай. На той і другой ліхаманка трасе, А ўвосень цярпі, калі ў гліну засеў. Тут будзеш клясці і сватоў, і дзядоў І выкажаш поўную лесвіцу слоў. І, ссекшы апошнюю ў полі бярозку, Зноў вернешся па дапамогу у вёску.
Там, дзе плачуць бярозы
Машына стала на дарозе Каля нямых гранітных пліт, Дзе і ў спякотны дзень марозіць Зямлі няшчаснай краявід.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)