Зямля пад крыламі Фенікса
- Автор: Балахонов Сергей Александрович
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Зямля пад крыламі Фенікса». Краткое содержание книги:
Фэніксы ня сталіся зьявішчам штодзённым. Іх вобраз захоўваў арэол загадкавасьці і казачнасьці як для многіх абывацеляў ВКЛ, так пагатоў для жыхароў суседняй Масковіі. Дзіва-птахам уражвалі сваіх сяброў і расчульвалі сэрцы каханых жанчын. Запісы 1695 г. гавораць, што нейкі «пан Михал Богадановский оповедал и до актовых книг головных трибунальских справ вечистых уписати дал светченье, же пан Францишек на Ополю Копаць — каштелянич брестянский — през ботяна-фенекса панов Миколя Кгедройтя, Криштофа Малхеровича а Бальцера Кукшу злякал до хоробливости вомитной. А имали пред тым банкет, игде тылко водку злую за колнер проливали. А Копаць оный пил мизерне, бо юж a priori постанову собе учынил: фортель який-колвек пред другове свои выкинути. Гды тыя три паны добре пьяныя уробилися а хотели кони седлати и ехати до шуканья пригод на подспинье свое, пан Копаць мовил хитре: «Рыцареве, паны-братья мои, ходемте валей цмока звальним». Панове смехом ся пробрали, але рушили веспол в показуемое Копцем мейсце»25. Захмялелая брацьця сьцяміла, хто сядзіць на ўзгорку, і стала «похвалки чынити», цьвелячы фэнікса выклікамі на бой: «Пане цмоче, растули очи. Имаем мечы готовы ку сечы». Птах тым часам драмаў і «в ленитве своей велькой» пракрумкаў: «А лоха в дар?» Гэтае пытаньне з «цмачынае» зяпы зрынула шляхцюкоў да ўцёкаў. І беглі яны так хутка, што апынуліся неўзабаве ў страшэнным для здароўя стане, калі «похмелье еще не зачалося, а глова южболестна ест». Як вынікае, праўдзівы сэнс бацяновай фразы быў інакшым, чым многім здавалася. Птах цікавіўся, ці атрымае ён у дарунак за сваю працу цмокаімітатарам лоха. Лохамі ў тыя і крыху пазьнейшыя часы называлі конскіх самцоў (прыраўн. суч. дыял.: «лошадзь», «лашак», «лашонак»).
У верасьні 1715 г. шляхціц з Ашмяншчыны Ян Ранок, кінуўшы жонку і дачку-падлетка, адправіўся ў вёску Сухадолы сватацца да маладзенькай Талімэны Андрыеўскай. Бацька ейны супраць ня быў, мысьлячы, што «старыконьмаладое баразныне сапсуе, афанабэрыю бабскую, якая з дачкібязладу прэ, утаймуе». Фанабэрыя, паводле сьведчаньня т. зв. «Леапардавага раптуляра» Ранка (1714–1718), сапраўды з Талімэны фантанавала. Што ў бацьку, што ў бок ягоных пахолкаў, што ў неспадзяванага жаніха ляцелі ня толькі кепікі ды кпіны, але й глякі ды збаны. «Я чакаю князя», — цьвердзіла ўпартая паненка. Вырашыўшы даць Яну гарбуза, яна шмыгнула із сваіх пакояў да гародчыка. Талімэна меркавала неўпрыкмет для ўсіх падрыхтаваць ганебны падарунак. У блізкіх ліпах ганарліўка ўчула дзіўнаваты шолах, азірнулася на гук і аж зьнерухомела: велізманыя вочышчы плюскалі ў цемры. «Ну шо, красуня? Паляцелі?» — так запыталася няведамае ёй страшыдла. Паненка колькі часу стаяла з разяўленым ротам, урэшце разгледзіўшы «дзюбу, скрыдлы і крывыя капцюры» фэнікса. «Чаго я з табой палячу? — азвалася-такі яна. — Я ўжо вялікая дзяўчына, каб лётаць. Дый ня ведаю я цябе, дзядзьку. А во зараз мой жаніх прыйдзе, ён табе хваста накруціць-надзярэ». Нібыта выпадкова побач апынуўся пан Ранок і як мага больш сур’ёзна спытаўся:
— Хіба князь да пані прыехаў?
Тая толькі кіўнула ў бок ліпаў. Ян з барочнай велягурыстасьцю ўзяўся крычаць да фэнікса:
— Ах ты, злосны, паскудны, брыдкі, нехарошы дракон! Гэта мая нявеста, я абараняцьму яе, хоць бы месяц і зоры абваліліся на галовы збройных чужаземнікаў, нячэсных прыяцеляў нашага гаспадарства!
— А лоха ў дар? — прагучэў прадказальны, але незаплянаваны для гэнага спэктаклю запыт.
— А ў вока даць? — перапытаў кемлівы шляхцюк і кінуўся на фальшывую бітву. Разам з бацяном яны схаваліся за дрэвамі ды сталі «водкужаландковую бахусаваці», а каб Талімэна думала, што «валка цягнецца», ушчалі «па дзераве, каменьніізялезе грымеці». Па ўсім паненка выйшла замуж за «пераможцу фэнікса», але так і не змагла даўмецца, чаму пасьля бязьлітаснага бою ад рыцара ейнага сэрца патыхала гарэлкай26.