Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » Страсці па Аўдзею
Страсці па Аўдзею - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страсці па Аўдзею

Электронная книга - «Страсці па Аўдзею». Краткое содержание книги:

Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва пьесы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:

Як дамаўляліся, Аўдзей Усцінавіч, так і зробім.

Усе, акрамя першага мужыка, падыходзяць да стала, за якім сядзіць Эленька. Жабрак зноў лажыцца на печы і накрываецца кажухом.

Эленька. Аўдзей, здароў быў! Як жывеш, даўно цябе не бачыў. Што ты маеш з гэтым прайдохам (ківае ў бок другога мужыка)?

Другі мужык. Маўчы, у цябе свае справы, у нас свае, мы да цябе не мяшаемся, ты да нас не лезь.

Аўдзей дастае з-за іконы грошы, адлічвае і аддае другому мужыку. Мужыкі адыходзяць убок. Першы мужык працягвае руку, другі аддае яму грошы. Першы пачынае пералічваць.

Я ж гаварыў, ён нічога не ведае. Са мной не прападзеш! Сёмка — прайдоха, а справу ведае! I ўсё чыста: твая малатарня добрая? Добрая!

Першы мужык. Не мяшай!

Зноў пералічвае грошы, кладзе іх у кішэню.

Другі мужык. Капітонавіч, а мне?

Першы мужык незадаволена паглядае на другога, дастае грошы і дае спачатку рубель, потым, падумаўшы, яшчэ адзін.

Ты ж абяцаў пяць рублёў?

Першы мужык. Хопіць з цябе і двух.

Першы мужык выходзіць, другі спачатку абурана глядзіць услед, потым спяшаецца наўдагонку.

Другі мужык. Капітонавіч, можа, яшчэ што трэба, дык толькі скажы, я ўсё, што трэба…

На сцэне застаюцца Эленька і Аўдзей, тут жа за сталом моўчкі сядзіць Андрэй, жабрак ляжыць на печы.

Эленька. Ты купіў малатарню?

Аўдзей. Добрая малатарня.

Эленька. Не звязвайся з Сёмкам! Ты ж ведаеш, што гэта за чалавек!

Аўдзей. З малатарняй мяне не ашукаеш, я яе як свае пяць пальцаў знаю.

Эленька. Ты ўсё купляеш! Каня купіў, малатарню купіў! Ці ж ты не бачыш, які час! Усе прадаюць, а ты купляеш!

Аўдзей. Галыдзьба глядзіць прадаць ды праматаць, прапіць, прагуляць. А гаспадар — купіць.

Эленька. Эх, Аўдзей, Аўдзей! Ты разумны чалавек, талковы гаспадар, трэба разумець!

Аўдзей. Ты чаго прыехаў?

Эленька. Ты панімаеш, мне патрэбны грошы. Я табе казаў — можаш не спяшацца, аддай потым, але напярод ніхто нічога не ведае. Прыехаў мой кампаньён, ён патрабуе грошы, мы разам прадавалі скот. Я павінен разлічыцца з ім.

Аўдзей (незадаволена). Я думаў аддаць табе вясною, калі за хлеб можна больш узяць.

Эленька. Але ж цяпер такі час, такі выпадак. У цябе што, няма грошай? Што ты за гаспадар?

Аўдзей. У мяне ёсць грошы, не хвалюйся. Як табе гэтак патрэбна, я аддам.

Эленька. Мы з табой усё падлічым.

Пачынае лічыць.

Ты браў на каня. Ты замяніў карову, мы дамовіліся, што гэта пяць рублёў. Я браў у цябе два бычкі, а ты ўлетку браў трыццаць рублёў. А я браў сорак пудоў жыта. Будуць патрэбны грошы, я аддам.

Аўдзей. Я не чакаў, што ты спытаеш гэтыя грошы. Мы ж заўсёды разлічваліся вясною.

Эленька. Так, але прыехаў мой кампаньён. Мне патрэбны грошы. У цябе няма? Што ты тады за гаспадар?

Аўдзей. Я аддам табе грошы.

Эленька. А калі табе пасля спатрэбіцца, я дам табе зноў. Не хвалюйся. Я ж ніколі не браў з цябе працэнт.

Аўдзей. Як не браў? Браў!

Эленька. Калі гэта было. Ты тады яшчэ не ведаў мяне, я не ведаў цябе, а цяпер мы ж сябры. Дурні б’юцца, а разумныя людзі заўсёды дойдуць да згоды.

Аўдзей падыходзіць да іконы, дастае грошы, каля стала пералічвае і аддае Эленьку. Эленька забірае грошы і падымаецца з-за стала.

Эленька. Да пабачэння, Аўдзей! Паслухай старога яўрэя, не купляй малатарню, не купляй коней. Ты павінен усё сам разумець, ты разумны гаспадар. Бывай здароў.

Эленька выходзіць. Уваходзіць Андрэй.

Аўдзей (Андрэю). Вось прыспічыла яму. З года ў год гэтыя грошы пераходзяць: а тут, як больш за ўсё трэба, — аддай! Усе грошы з рук… Але малацілка добрая. Што там Эленька плёў — не наша справа, малацілка добрая, гэта такі выпадак нам трапіўся. А свая малацілка — о, ета, брат, вялікае дзела! От каб свой млын — тады ніхто табе не ўказ, нікога прасіць не трэба, нікому кланяцца не трэба. Млынар з памолу жыве; зямлю не арэ, неяк спытаў у Івана-млынара, маўляў, чаго зямлю кінуў — не разарвацца, кажа. А я б разарваўся! Я б зямлю не пакінуў. Тады толькі і будзеш нешта мець, як перарвешся, перасілішся, як возьмешся са ўсяе сілы. Я еты хутар з аднаго каня пачаў ды з даўгоў — а выкарабкаўся. Людзі гулялі, пілі, прадавалі, маталі, з мяне смяяліся, кулак, гаварылі, пад сябе грабеш, пуп нарвеш, лопнеш! А ў мяне свой розум! Прагуляць лёгка, прахам пусціць — лёгка! Нажыць цяжка! Хто гняздо ўе, у таго і ўецца, у таго і ёсць, а ў каго ёсць, той і жыве, так на етым свеце спакон веку ўстроена!

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)