Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Знаёмы салдат
Знаёмы салдат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знаёмы салдат

Электронная книга - «Знаёмы салдат». Краткое содержание книги:

Знаёмы салдат
1 2 3 4
Перейти на страницу:

— Гэта ўжо хто кiм пажадае… — працягнуў Рычардас.

У баку моста раптоўна шугануў слiпучы слуп полымя. Белае ненатуральнае святло азарыла балота; i мужчынам падалося, што каркас моста ажыў, узняўся ў паветра i застыў — у адно iмгненне.

Даляцела запозненая выбуховая хваля.

— Няўжо… памылiўся? — прашаптаў Вiлюс.

— Напэўна, вучэбная грукнула. Або звер нейкi на мiну напароўся, — спакойна запярэчыў Рычардас.

— Заўтра з самай ранiцы iдзём адгэтуль.

— Ды ўжо ж, пасля гэтага журавiны збiраць не станеш… Такое ўражанне, быццам на фронт трапiлi.

— Якое шчасце, што можна iсцi спаць i заўтра мiрна прачнуцца, — умiхнуўся Вiлюс.

Гэты выбух быў апошнi. Сталася зусiм цiха. Пагаслi промнi пражэктараў адначасна, разам з рэхам выбуху.

Зноў танюткiм галаском пiскнула iвалга i тут жа змоўкла, вырашыла, што не пасуе ёй, дзённай птушцы, спяваць сярод начы.

* * *

Да шашы было далёка. Гужам iшлi яны вузкай сцяжынай, пратаптанай цераз поле, i Вiлюс крочыў апошнi. Дзецi хутка ўцiхамiрылiся, але потым сталi ныць, i маткi моўчкi цягнулi iх за рукi, быццам баючыся спазнiцца. А спяшацца не было куды.

Нарэшце паказалася шаша. Здалёку свяцiўся аўтобусны прыпынак, адзначаны жоўтым дыскам.

Дошка з раскладам аблупiлася. Але Рычардасу ўдалося неяк разабраць, што аўтобус на Вiльню прыйдзе праз гадзiну. Ён азiрнуўся.

Вiлюс стаяў убаку i глядзеў некуды ўдалеч.

— Паслухай… — сказаў, падышоўшы да яго, Рычардас. — Не, бадай, не варта…

— Ды кажы.

— Лухта, — махнуў рукой Рычардас. — Праўда, часам усялякае глупства ў галаву лезе. Нават дзiўна… Давай пагуляем, чаго тут тырчаць…

Вiлюс паслухмяна пайшоў за Рычардасам.

Крочылi яны ўскрай шашы. Прайшлi даволi далёка, але Вiлюс нi пра што не пытаўся — куды яны iдуць, што хацеў сказаць Рычардас. Бадай, Вiлюс нават не заўважыў, як далёка яны адышлi ад прыпынку.

— Мне ўвесь час здаецца, што я ўжо бачыў гэтага салдата, — нарэшце загаварыў Рычардас. — Сапраўды дзiўна.

— Трэба было спытацца.

— Я толькi сёння ўзгадаў.

— Шмат ездзiш. Сустракаешся з людзьмi.

— Вось менавiта, сустракаюся…

Трохi далей ад шашы стаяў доўгi цагляны будынак, абнесены жывой загароджай з глогу. У двор вяла пасыпаная друзам дарожка.

— Школа, — паведамiў Рычардас. — Зойдзем?

Вiлюс толькi пацiснуў плячыма. Часу яшчэ было багата, i яму ўсё роўна, куды iсцi. Не хацелася вяртацца на прыпанак, яму не было пра што размаўляць з жонкай.

Калiдор з белымi сценамi, на якiх вiселi плакаты, дыяграмы i насценгазеты, пуставаў. Толькi ў класах, за дзвярыма, на якiх чарнелi таблiчкi з светлымi рымскiмi лiчбамi, прыглушана гучалi галасы настаўнiкаў.

— Усе на ўроках, — сказаў Вiлюс i чамусьцi груба дадаў: — А ты, вядома, надумаў карэспандэнцыю напiсаць? На аўтобус не паспеем.

— Спадзяюся, дзверы не замкнёныя…

Вiлюс не зразумеў.

Рычардас штурхнуў адны дзверы, i яны прачынiлiся.

На палiцах былi раскладзены пагнутыя шлемы, iржавае дула кулямёта, асколкi снарадаў, пажоўклы сшытак. Насупраць, на сцяне, вiсеў вялiкi партрэт салдата, вiдаць, перазняты са старой фатаграфii.

— Я ведаў, што гэта ён, — нягучна сказаў Рычардас. — Не памылiўся…

Пад партрэтам чарнеў надпiс: «Загiнуў 22 чэрвеня 1941 года, узрываючы мост з фашысцкiмi танкамi».

— Не! — закрычаў Вiлюс. — Не!..

1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)