Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Клубок гадзюк
Клубок гадзюк - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Клубок гадзюк

Электронная книга - «Клубок гадзюк». Краткое содержание книги:

Клубок гадзюк
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 71
Перейти на страницу:

Мажная няўклюдная жанчына… Бледны маршчыністы твар… Выцвілыя рэдкія валасы… Непрыгожыя спрацаваныя рукі… Якая карыкатура на тую маладзіцу, што я калісьці кахаў! Яна ўглядаецца ў мяне сваімі яшчэ прыгожымі вачыма: «Калі б я сустрэла вас на вуліцы, — гаворыць яна мне, — напэўна, не пазнала б». А я? Хіба я пазнаў бы яе? Я чакаў ад яе ўсяго: папрокаў, злосці, помсты, толькі не гэтай маркотнай абыякавасці. Яна асунулася, атупела ад штодзённай нуднай працы ў нейкай канторы. Усяго на свеце баіцца. Асабліва асцерагаецца судовых улад, з якімі ў яе былі калісьці непрыемнасці. А я ж так падрабязна растлумачыў ёй і Рабэру свой план. Рабэр набудзе ў якім-небудзь банку сейф на сваё імя, а я перанясу туды сваё золата, грошы і каштоўныя паперы. Ён дасць мне даверанасць на права карыстацца сейфам і абавязацельства, што сам не дакранецца да гэтага сейфа да дня маёй смерці. Я, безумоўна, хачу, каб Рабэр напісаў заяву, у якой ён прызнае, што ўсе скарбы ў сейфе належаць мне. Не магу ж я цалкам аддаць сябе ва ўладу гэтага незаконнага сынка. Я яго зусім мала ведаю. Маці і сын пярэчаць, што пасля маёй смерці гэтыя дакументы абавязкова знойдуць і тады пачнецца… Ну і ідыёты! Ніяк не хочуць даверыцца мне! Я паспрабаваў ім давесці, што ў такім выпадку можна падключыць майго даверанага Буру, з якім я вяду справы ўжо сорак гадоў і які абавязаны мне ўсім. У яго захоўваецца мой пакет з надпісам: «Спаліць у дзень маёй смерці», і няма ніякіх сумненняў, што ён абавязкова гэта зробіць. Вось у той пакет я і пакладу заяву Рабэра. А я абсалютна перакананы, што Буру ўсё спаліць, — тым больш што ў гэтым пакеце ляжаць сякія-такія дакументы, якія яму асабіста выгадна кінуць у агонь.

Але Рабэр і маці зноў баяцца, што Буру нічога не спаліць і пачне іх шантажыраваць. Шчыра кажучы, я і сам пра гэта падумаў і вырашыў перадаць ім некаторыя дакументы, якіх будзе дастаткова, каб адправіць Буру на катаргу, калі ён пачне што вытвараць. Такім чынам, Буру будзе вымушаны спаліць заяву Рабэра ў іх на вачах і толькі тады атрымае ў свае рукі дакументы, што кампраметуюць яго. Ну, чаго можна яшчэ хацець?

Але да старой ідыёткі і маладога невука нічога не даходзіць! Я ім аддаю мільёны, а яны, замест таго каб кінуцца мне ў ногі, пачынаюць спрачацца, сумнявацца… Нават калі б тут і была нейкая рызыка, — дык ёсць жа за што рызыкаваць! Не, усё роўна не хочуць падпісваць заявы: «Потым жа давядзецца плаціць падаходны падатак, а тады ў нас і спытаюць: «Адкуль у вас узялося такое багацце?..»

Ах, як жа трэба ненавідзець сваю сям'ю, каб не выгнаць гэтых двух псіхапатаў і назаўсёды не замкнуць перад імі дзверы!.. Яны цяпер баяцца маіх законных спадчыннікаў: «Ды яны ж усё разнюхаюць і пададуць на нас у суд…» Рабэру і яго маці ўжо здаецца, што мая жонка і дзеці паднялі на ногі паліцыю і сочаць за мной. Таму сустракацца цяпер са мной можна толькі ноччу дзе-небудзь на ўскраіне горада. Ды хіба ў маіх гадах, з маім здароўем можна не спаць начамі і раз'язджаць на таксі! Не думаю я, каб мае дамачадцы што западозрылі: не ўпершыню я паехаў у падарожжа адзін. І адкуль ім ведаць, што ў тую ноч у Калезе я, нябачны ім, прысутнічаў на іх ваенным савеце. Ва ўсякім разе, яны яшчэ не паспелі асачыць мяне ў Парыжы. І на гэты раз нішто і ніхто не перашкодзіць мне дамагчыся свайго! А з таго моманту, калі Рабэр прыме маю прапанову, я буду спаць спакойна. Але ён баязлівец, і ўгаворваць яго, відаць, давядзецца доўга…

Сёння вечарам, трынаццатага ліпеня, на рагу вуліцы Брэа іграе аркестр. Кружацца пары…

О, ціхі, спакойны Калез! Успамінаю сваю апошнюю ноч у гэтым гарадку… Я тады не паслухаўся доктара, выпіў таблетку вераналу і моцна заснуў. Нечакана я прачнуўся, глянуў на гадзіннік: была гадзіна ночы. Да мяне данеслася гамонка. Я насцярожыўся. Акно ў пакоі было адчынена. Я прыслухаўся — ні на двары, ні ў гасцінай нікога няма. Я пайшоў у ванную — там акно выходзіць на поўнач, гэта значыць да пад'езда. Бачу — уся сямейка на ганку. У такі позні час там няма каго баяцца: навокал — ні душы, а на той бок выходзяць вокны толькі з калідора і ванных пакояў.

Ноч была цёплая і ціхая. Калі размова спынялася, я мог нават чуць частае дыханне Ізы… Кожнага свайго ворага я пазнаваў па голасе, смеху… І вось я на свае вушы пачуў:

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 71
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)