Сцежкі, дарогі, прастор
- Автор: Брыль Янка
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- ISBN: 985-05-0380-7
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Сцежкі, дарогі, прастор». Краткое содержание книги:
І тады гаспадар, які, відаць, пра ўсё здагадваўся, параіў ёй пайсці ў райцэнтр, да папа, i ахрысціць дзяцей. Поп іхні, кажуць, добры чалавек.
Апроч папа, у гарадку былі яшчэ два немцы i некалькі мясцовых паліцаяў, аднак выбару не было. Яна ўзяла малых, адно на руку, другое за руку, пайшла.
Ужо вясна была, свяціла сонца, i спявалі жаўранкі. Загаласіць хацелася, кал i ніхто не ішоў насустрач, а з кожным сусрэчным віталася, нібы i весела:
— Добры дзянёк!
А то i пагаворыць, прыпыніўшыся...
— Дитя мое, ты по вере или безопасности ради?
Так спытаўся той поп, сам-насам у ягоным доме.
І яна адказала яму прастадушна:
— Безопасности... батюшка...
— Умница,— сказаў ён, пажылы ўжо, трохі пасівелы чалавек, у чорнай расе, з вялікім крыжам на грудзях. Такі далёкі i смешны, нават агідны ў яе... зусім яшчэ недалёкім па часе, а так жа далёкім па горы, па вопыце школьным ды камсамольскім мінулым.
Ён ахрысціў яе дзяўчынак, i гэта дапамагло ёй ад крыта хавацца далей, пакуль не забрал! ў лес партызаны. Той, з акружэнцаў, з кім яна спачатку пазнаёмілася, каму дапамагала як сувязная, а потым паверыла ў шчырасць яго, палюбіла i стала жонкай.
Гадоў з дванаццаць пасля вайны, калі ўжо
дзяучат i сына пакідалі дома адных, паехала з мужам у той гарадок i ў тую вёску, дзе ратавалася.
У гарадку якраз быў фэст, прастольнае свята "Спас", у царкве званілі, а па вуліцы ішоў i тут ужо шматлюдны хрэсны ход. Іконы, пратэсы, сякі-такі жаночы спеў. А спераду, ва ўсім бліскучым аблачэнні i з крыжам у руцэ ішоў той самы поп. Ужо зусім пасівеў i ссутуліўся. Асцярожна ступае па выбітым бруку i песню святую нібы вядзе.
Яна стаяла з мужам на трату ары. Абое ўжо таксама пажылыя i святочныя. Яна глядзела i дзівілася, што гэта ж ён яшчэ — той самы, што "дитя мое"...
І ён пазнаў яе. Хоць не ў лахмоцці ўжо, не маладзенькая i не ў вялікім страху. Ен, парушаючы важнасць моманту i сану, усміхнуўся ёй, павярнуўшыся ў ледзь прыкметным паклоне, i павітаўся:
— Здравствуйте!
— Добры дзянёк! — па-свойму, па-даўнейшаму адказала яна.
Таксама з усмешкай. Але ж i выймаючы з сумкі хустачку...
1981
КАСАТАЧКА
Касатка — ластаўка, птушка Hirundo domestica.
I тое самае, што мілая, галубка, золатка.