Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 241
Перейти на страницу:

Праўда, у настаўніцкую семінарыю яго першы год не ўзялі. Забракавалі, як сказалі выкладчыкі, «за моцны сялянскі акцэнт». Падлаўчыўшыся на вечерах у настаўніка, трапіў туды на другі год.

У Нясвіжы Алесь павучыўся, як мог падвучыцца сын небагатага селяніна, на настаўніка пачатковай школы. Некаторыя семінарысты гэтым i задаволіліся. Але ён не лайдачыў, шмат чытаў яшчэ i па сваёй ахвоце (і з семінарскай бібліятэкі, i з уласнага кнігазбору настаўніка рускай мовы Сідаровіча), сам паспрабаваў вывучыць нямецкую i англійскую мовы. A ў апошні год вучобы хтосьці прынёс i паказаў газету «Наша доля». Каторыя семінарысты са знявагаю пасмяяліся з яе, бо, бачыце, запахла для ix «глінаю ды хлявамі», каторыя былі абыякавыя, а той-сёй здзівіўся i ўзрадаваўся. Алесь быў з тых, хто не паверыў сваім вачам: няўжо можна на «мужыцкай», як многія кажуць, мове мець газеты, кнігі, тэатр, школы? Дык чаму цар не даваў на гэта дазвол раней 1905 года?

Ён задумаўся, i гэтьтя думкі зрабілі ў яго душы пераварот. Як i з'езд маладых йастаўнікаў у Мікалаеўшчыне. Хоць гэты з'езд паліцыя разагнала, але пра яго тады шмат гаварылі. Хвалілі тых настаўнікаў, што падалі свой голас — голас праўды i гневу супраць несправядлівага ладу. Яго калегі па семінарыі Васілевіч i Лашковіч прасілі ўсіх падтрымаць тых звольненых з працы настаўнікаў, заклікалі не займаць іхнія настаўніцкія пасады ў школах.

Муху, Васілевіча i яго, Алеся, паслалі ў «немяцежныя» школы; Лашковіча пасылалі ў тую, дзе раней настаўнічаў адзін са звольненых. Лашковіч не паехаў, нейкі час быў без працы, пазней далучыўся да сацыялістаў-рэвалюцыянераў, разам з імі рабіў замах на жыццё мінскага паліцмайстара, за што быў арыштаваны i сасланы на вечную катаргу ў Сібір.

Калі працаваў на Віцебшчыне настаўнікам, Алесь пачаў пісаць у «Нашу ніву», друкаваўся пад псеўданімам. Але па нечыім даносе дырэкцыя народных вучылішчаў даведалася, што ён піша i піша ў забароненую для настаўнікаў газету, i змусіла яго як «ненадзейнага» пакінуць Віцебшчыну. Ён папрасіўся на сваю радзіму. Яму дазволілі, i ён пранастаўнічаў у сваёй вёсцы з Кацярынай звыш трох гадоў. I Кацярыну, i дзераўнянскіх, i налібацкіх настаўнікаў (а ў Налібаках адным з ix быў яго знаёмы па семінарыі Лямбовіч) падбіваў жыць іначай, чым яны жылі дагэтуль. Алесь захацеў згуртаваць з ix i са здольнай тутэйшай моладзі хор, тэатр — не ўсе згадзіліся, многія толькі абсмяялі яго. Не пра люд, не пра яго прасвятленне ды заўтрашні дзень, а болей пра свой жывот дбалі. Пайшоў з ім у адну дарогу прудскі настаўнік, яны з ім усё ж з прудзян i янкавічан зляпілі певялікі хор, тэатрык, выпускалі рукапісны літаратурны часопіс. Звычайна перад спектаклем i хорам выступаў спачатку Алесь i расказваў пра гісторыю Беларусі, пра яе культуру, пра тое, што цяпер робіцца на свеце.

Пра іхні тэатр, хор, пра Алесевы прамовы ўсё больш i больш уведвалі ў тутэйшых вёсках. Калi прыходзілі ці прыязджалі на фурманцы ў новае сяло, дык ix сустракалі з ахвотаю. Бывала, падчас яго прамовы альбо пасля яе засыпалі яго рознымі пытаннямі. Пpa зямлю, пра царскую палітыку.

Аднойчы, калі выступалі ў Пільніцы, на іхні канцэрт наскочыла паліцыя. Яна паслухала яго прамову, а пасля паклікала на двор, адабрала паперы, з якіх ён чытаў, патрэсла яго i дома — канфіскавала літаратурны часопіс, дзе былі перапісаны яго прамовы, пытанні сялян і яго адказы на іх.

— Вот что, молодой человек,— сказаў яму на развітанне паліцэйскі чын.— Занимаетесь вы не невинными представлениями, а под видом шуток да плясок налицо пропаганда противоправительственных идей среди крестьян... А это уже преступление... Призываю прекратить всякую агитацию, навеки похоронить местнический хор и театр. После нашего отъезда никуда не отлучаться, ждать надлежащего ответа...

Так яно i выйшла. Неўзабаве дырэкцыя народных вучылішчаў прыслала i яму, i прудскаму настаўніку Кірыковічу запіскі, што яны звольнены з работы. Праўда, ні аднаму з ix не напісалі, за што яны вінаватыя. Звольнены — i ўсё.

Ix абодвух дапытаў сам станавы прыстаў, узяў іхнія тлумачэйні, распіскі, што нікуды не выедуць без дазволу, i знік. Пасля ўсяго гэтага пацягнулася доўгае чаканне: што будзе? Убачаць у іхнім хоры, тэатры, рукапісным часопісе «противоправительственное преступление» ці не ўгледзяць?

Час ішоў, навін ніякіх ні з павета, ні з губерні не было, i ўсё гэта страшэнна прыгнятала Алеся. Па-першае, хваляваўся за свой лёс, не хацеў, каб быў пазначаны судом i турмою, па-другое, пакутаваў без работы, ад бяздзеяння.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)