Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «След ваўкалака». Краткое содержание книги:

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман Меч князя Вячкі, Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы Меч князя Вячкі і След ваўкалака. Раман След ваўкалака расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. 
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 132
Перейти на страницу:

Урачысты голас біла гучаў над лясным селішчам. Сонца сыпала ў хатку залатыя грыўні. На парозе стаяў рахман.

— Мір вам, людзі, што па любоў прыйшлі, — сказаў рахман. — Ідзіце за мной. Вас чакаюць браты.

Белавалод з Ульяніцаю пераглянуліся. Ульяніца галавой упала мужу на грудзі.

— Не бойся. Я з табою, — пацалаваў яе Белавалод.

Рахманы, як і заўсёды, стаялі кругам. Дубок шумеў пад свежым ветрам. Лісце было бліскучае, вымытае начным дажджом.

На твары Добрага, на тварах рахманаў ніякай злосці Белавалод не ўбачыў. Наадварот, вочы ва ўсіх былі лагодныя, спакойныя, нібы цёмнью і сінія лясныя ягады, якія абмыў дождж.

Рахманы моўчкі расступіліся, прапусцілі іх усярэдзіну круга і зноў сышліся, як рачныя воды. Добры лёгкім ківам галавы прывітаў Белавалода і Ульяніцу, загаварыў:

— Сёння вы вяртаецеся туды, адкуль прыйшлі. Мы вас шкадуем, бо там анёл і д'ябал спляліся ў чалавеку, бо там можна паслізнуцца не на ранішняй і вечаровай расе, якой Бог асвяжае, лашчыць зямлю, а на людской крыві.

— Так, ісцінна так, — прашалясцела між рахманамі.

Добры глянуў з лагодаю на свой люд, і голас яго пазванчэў:

— А ці бачылі вы, як расце трава? Як мурашкі збіраюць ля дрэў ігліцу? Ці чулі вы піск птушанятак, што дзюбаю прабіваюць сабе ход з цёмнай шкарлупіны на белы свет? Не, не бачылі, не чулі. Няшчасныя вы.

— Так, ісцінна так, — ціхенька загулі рахманы.

— У нас кожнаму цёпла, як авечцы ў чарадзе, — казаў далей Добры, а Белавалод з Ульяніцаю ўсё чакалі, што вось-вось скончацца ўсе гэтыя словы і рахманы схопяць кійкі і лазовыя дубцы і пачнуць хвастаць іх, як таго ідала, прыгаворваючы: «Гэта вам за Гнеўнага, за Гнеўнага...» Не можа быць, каб смерць падземнага цемралюба не заўважылі. Ды ўсё было спакойна, і Белавалоду з Ульяніцай думалася, што гэта нейкая хітрасць. Яны чакалі горшага, чакалі самага благога.

Але здарылася невераемнае. Добры абвясціў усхваляваным урачыстым голасам:

— А зараз, каб развітацца з вамі, на белы свет са сваёй чорнай келлі выйдзе наш бяссонны брат, наша нядрэмнае вока — Гнеўны. Дзесяць сонцаваротаў не рабіў ён такога і толькі дзеля вас рашыў парушыць свой зарок ніколі не падстаўляць твар нябесным промням.

Вялікі радасны гул пракаціўся між рахманамі. Вочы заззялі шчасцем. Пачуліся крыкі:

— Уславім Гнеўнага! Уславім Сумленне рахманаў!

I хоць ніхто не аддаваў загаду, неўзабаве ўсе рахманы стаялі на каленях, малітоўна прыклаўшы рукі да грудзей. Бліжэй за ўсіх да ўвахода ў падземную пячору стаяў на каленях Добры. Найглыбейшая пашана была ў позірку.

3-пад зямлі пачуліся асцярожныя мяккія крокі. Той, хто ішоў, часам прыпыняўся — ці то цяжка было, ці то прыслухоўваўся, што робіцца на паверхні. Вось галава Гнеўнага вытыркнулася над зямлёю. Вочы былі завязаны белым ільняным ручніком, каб не асляпіла іх сонца.

— Слава! — закрычалі рахманы. — Слава Гнеўнаму!

Ён стаяў над усімі імі, высокі, хударлявы, з паголенай галавой, з дубовым кіем у бледнай руцэ, які вянчала Вока Савы. Некалькі імгненняў гусцела цішыня. Потым Гнеўны злёгку нахіліўся, пагладзіў Добрага па плечуку, сказаў ціхім прабачлівым голасам:

— Устань, брат. Хіба я Бог? Навошта вы ўсе моліцеся на мяне?

I ніхто не ведаў, ніхто не здагадваўся, што ў гэтую самую хвіліну найвялікшая, найвастрэйшая асалода спальвала кожную жылку і кожную клетачку Гнеўнага. Нікога ён не прымушаў, усе гэтыя людзі добраахвотна кланяліся яму, добраахвотна прызнавалі ягоную перавагу над сабой. Улада, узятая сілай, пагрозай, змусам, няпоўная ўлада. Толькі тады адчуваеш кропельку, часцінку несмяротнага Бога ў сабе, калі бачыш, як самыя магутныя, самыя разумныя і харобрыя восеньскім лісцем валяцца да тваіх ног, валяцца не таму, што за іхняю спінаю стаяць бічаносцы, гатовыя караць, а таму, што палюбілі цябе, зразумелі тваю вышэйшасць. Вось ціхмяна стаіць на каленях Добры. Разам яны прыйшлі сюды, у пушчу, разам капалі гэту пячору, збіралі, навучалі, як дзяцей, рахманаў, і ў той час нават здавалася, што ён, Добры, будзе першым сярод роўных, будзе пчалінай маткай абшчыны. I тады Гнеўны (да абшчыны ён быў Яфрэмам, купецкім сынам) палез пад зямлю, у змрок, у цішыню, зрабіўся пакутнікам за рахманскую ідэю. Добры недаацаніў яго і прайфаў яму, застаўшыся толькі другім.

— Устань, брат, — сказаў Добраму Гнеўны. — Устаньце, браты.

АказваецІІа, ён усё і ўсіх бачыў, хоць і былі завязаны вочы. Ён павярнуў паголеную, бліскучую ад промняў сонца галаву туды, дзе стаялі Белавалод і Ульяніца.

— Мір вам, ІІгго па любоў прыйшлі, — звяртаючыся толькі да іх, загаварыў Гнеўны. — Вы пакідаеце нас, ідучы ў грахоўны свет, дзе ўсё купляецца і прадаецца: воля, чалавечая плоць, каханне. Успамінайце там, у садомскім свеце, чысціню нашай абшчыны.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 132
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)