Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Рудабельская рэспубліка
Рудабельская рэспубліка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рудабельская рэспубліка

Электронная книга - «Рудабельская рэспубліка». Краткое содержание книги:

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 110
Перейти на страницу:

— Жаліцца прыйшоў, таварыш Салавей,— пачаў глускі шавец.— Самі тут ваюеце, а я шэршняў абшываю, чаравічкі з высокімі халяўкамі шляхцянкам падганяю. Хіба ж я дзеля таго ішоў еюды?

— О, дык гэта ніштаватая работа, абы халяўкі даўжэйшыя былі,— пажартаваў Нічыпар Званковіч.

Хлопцы пырснулі смехам. Быццам не было нядаўняга бою з легіянерамі, быццам не па ix стралялі з карабінаў. Салавей падняўся з-за стала.

— Тут толькі свае, усе бальшавікі,— камандзіры i члены рэўкома. Так што можаш не апасацца. Расказвай, што там на хутарах. А наваявацца яшчэ паспееш.

Мазалеўскі шчыльней прычыніў дзверы, падумаў, як лепш пачаць.

— Лічы, уся засцянковая шляхта —бандзюкі. Добра, што хеўра Казіка Ермаліцкага не стукнула вам па патыліцы. Відаць, сюды патыкацца яшчэ не адважваюцца, a ў Ляскавічах разагналі рэўком, старшыню Анікея Ходку застрэлілі каля воласці. Шчасце яшчэ, што жонка з дзецьмі схавалася, дык яны, гады, хату спалілі.

Усе панура слухалі сумныя навіны партызанскага разведчыка. Ён доўга жыў у кулацкіх засценках. Пераходзіў з хутара на хутар, шыў боты, падбіваў падноскі, спаў у закутках за печчу, моўчкі сёрбаў зацірку на сваім варштаце. Што б ні гаварылі, ён прыкідваўся глухім.

«Што? Га? — перапытваў.— Гаварыце мацней, нічога не чую». I яму крычалі ў самае вуха. Тады ён ківаў галавою, часам усміхаўся, нібы ад радасці, што пачуў, зноў набіраў губамі бярозавыя шпількі i жалезныя цвічкі i маўчаў. Шляхцянкі пакеплівалі з яго. Скажа каторая: «Іван, ідзі есці»,— а ён i не зварухнецца, ляскае сабе малатком, шмаруе варам дратву i вухам не вядзе. «От глухі цецярук»,— кпілі з яго.

A Іван лавіў кожнае слова, кожны гук, прыслухоўваўся i прыглядаўся, што рабілася на двары, у сенцах i ў клеці. Ноччу хроп i мармытаў «у сне», але чуў, пра што шэпчуцца гаспадары ў каморы, па ціхім стуку ў шыбіну пазнаваў начных гасцей.

Яны прыязджалі па авёс, забіралі абрэзы, тупалі i гаманілі ў сенцах, пілі самагонку. Гаспадар, ківаючы на запечча, супакойваў ix: «Не бойцеся. Глухі, як пень. От дашые боты i — з богам...»

З тыдзень абшываў Іван Андрэя Ермаліцкага. I не сам хадзіў набівацца — людзі нараілі гаспадару добрага шаўца, што зграбна шые i дзешава бярэ. Наказаў Андрэй, каб прыходзіў на ягоны хутар. Іван i пайшоў.

Дома былі толькі старыя. Анэта ўсё вохкала i пазірала ў акно, ці не ідзе дачка, хрысцілася на абразы i шморгала мокрым носам. Андрэй болей маўчаў, цэлымі днямі корнаўся ў аборы i свірне, некуды знікаў i з'яўляўся толькі к ночы.

Неяк пасля першых пеўняў у хату з двума бандзюкамі пастукаўся Казік. Увайшоў, азірнуўся, як ганчак, угледзеў капылы i начынне на зэдліку i адразу да бацькі:

— Што за чалавек?

— Шавец, сынок. З Глуска шавец. Старой валёнкі падшыў, мне саюзкі новыя ставіць. Рахманы чалавек i глухі, як пень. Не бойся, Казічак.

— Мы сваё адбаяліся. Няхай цяпер нас баяцца. Круцяцца, гады, бы падсмаленыя. У нас онь якая сіла! А яшчэ чалавек дваццаць прыбудзе, па Рудабелцы грымнем, паслухаем, як гэтыя салаўі завыюць. Ходку ўжо ўходалі ў Ляскавічах.

— Ляснулі, ляснулі,— раўнуў граміла ў суконным фрэнчы сваёй работы.

Іван Мазалеўскі не прапускаў ніводнай падрабязнасці, ніводнага слова, расказваў усё па парадку.

— A Казік — у афіцэрскім мундзіры i пагоны пачапіў. Пра сястру пытаўся. Кажа: «Злаўлю сучку, сам бізуном спаласую, каб не летала, а гэтага парабчука на першай асіне павешу сушыцца».

— Дзе ж яны хаваюцца? — запытаў Салавей.

— Як тыя каршуны: дзе начуюць, там не днююць. Болей загальскіх хутароў трымаюцца. У атамана дзеўка ў Падлузе е. Каля яе трэцца.

Салавей i ўсе рэўкомаўцы насцярожана слухалі, нават курыць перасталі. У Лявона Адзінца патухла цыгарка, прыклееная да ніжняй губы, i тырчала з рота, як гарохавы стручок.

— Анікея мы ім не даруем, i вабчэ з гзтай хеўраю шаршнюкоў трэба канчаць.— Жаўлакі кабухлі i захадзілі на абветраных скулах Салаўя, губы выцягнуліся ў тонкую нітачку.— Гэта ж дэлы ўзвод Мусніцкага ў нашым тыле. Учора забілі Анікея, a заўтра любога з нас могуць прыстукнуць.— Салавей паглядзеў на Ляўкова.— Бяры, Максім, хлёсткіх хлопцаў i абкладай хутары. Пакуль пераловіце шляхцюкоў, мы з Анупрэем i Пракопам будзем упраўляцца тут.

— Максімка, вазьмі мяне. Я гэтага Ермальчука як аблупленага ведаю,— папрасіўся Цярэшка.

— Бяры, Максім. Дзед будзе самы хлёсткі хлопец у тваім атрадзе,— пажартаваў Малаковіч.

— А што? I не зломак,— заказырыўся стары,— абстрыгу бараду, дык яшчэ ого-го!

— Дальбог, праўда. Ён бегае, што падмецены, i за маладзіцамі яшчэ ўлягае, бы малады жарабок,— ні то напраўду, ні то жартам сказаў Максім Ус.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)