Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Загоны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Загоны

Электронная книга - «Загоны». Краткое содержание книги:

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 68
Перейти на страницу:

— Тата! — амаль уголас крыкнула Кіра і замахаўшы ад радасці рукамі ссунулася ў дрыгву. Саша скочыў у куст, упёрся нагамі ў спле-ценыя карэнні, і з цэлай сілы цапнуў Кіру за руку, цягнучы яе да сябе.

Бацька падбег да іх. У Кіры падралася сукенка. У Сашы да крыві падзёрты голлем твар.

— Затрымаем іх перад кладкаю, калі будуць нясці кошыкі з зямлёю, — гаварыў бацька. — Тут няма як...

Калі, прайшоўшы праз небяспечную кладку ўбеглі ў лес, цень дзяўчыны стаяў каля валуна на гары.

— Чагосьці замарудзілі яны, — бацька ўсміхнуўся ў цемнаце. — Тым ляпей для нас. Ідзем.

Ад лесу падкраліся да валуна з таго боку, адкуль не было відаць дзяўчыны. Пад валуном скрыгат лапаты.

Бацька вышаў з-за валуна. Дзяўчына віснула і кінулася ўцякаць.

— Не ўцячэш, — засмяяўся бацька і грозна крыкнуў у нару шахты: — Вылазь, хлопча!

Кіра і Саша паабапал.

З чорнай нары выскачыў дзікі крык.

— Ратунку!!! — залямантаваў хлопец. Яго лямант заглушыла бульгатанне, быццам пасыпаўся на ваду раптоўны вялікі град.

Бацька прысеў ля нары і пасвяціў ліхтарыкам. Першае, што кінулася ў вочы, гэта пабялелы твар у вадзе, якая гвалтоўна падымалася. Пад валуном студня з дубовых бярвенняў, са шчылін сыплецца пясок, засыпаючы хлопцу вочы. I ён ніяк не можа намацаць звісаючую вяроўкавую леску.

Перакрыкваючы жудаснае бульгатанне бацька тлумачыў:

— Леска налева ад тваёй рукі!!

Крыкнуў заголасна, у студні загрымела бы выбух і хлопец яшчэ страшней завыў.

— Ратуй!!! Ратун-нку-у!!

Аслеплены пяском штораз хапаўся абедзвюма рукамі ў надзеі адшукаць леску, але чапляючыся за бярвенні студні тапіўся з галавою. Зноў выплываў і зноў гэтаксама тапіўся.

Бацька ўзяў канец лескі, прымацаваны ў падножжа валуна, махнуў ёю раз і другі так, як робіцца гэта з ланцугом, калі апушчанае ў студню вядро не чэрпае вады. Стараўся падаць леску проста ў рукі хлопцу.

— Зважай, татачка! Упадзеш! — непакоілася Кіра.

Саша свяціў у студню ліхтарыкам і маўчаў. Вада падымалася, пясок сыпаўся і сыпаўся са шчылін паміж бярвеннямі. Урэшце, за каторымсьці разам, бацьку ўдалося падаць леску і хлопец заціснуў на ёй рукі, як шалёны. Ён ані мог ані не быў здольны вылезці на верх па гэтай турыстычнай лесцы.

— Выцягнем! — крыкнуў бацька, не было чаго траціць ні мінуты. Хлопец, калі самлее, загіне тут! Бацька падаў Сашы канец лескі, памагала Кіра. Саша кінуў ліхтарык у траву; ляжаў непагашаны і свяціў дзесьці на Зялёную бухту.

— Не тузайце, бо ўпадзе! — гаварыў бацька. I ўсе цягнулі далікатна і плаўна, як скарб, які павіс на апошняй нітцы.

Твар хлопца паявіўся ў нары, бацька мамантальна абхапіў яго за шыю і вывалак. Ён ледзь дыхаў, цэлы дрыжучы, мокры і халодны. На свежым паветры страціў прытомнасць і трызніў.

Бацька ўзваліў хлопца сабе на плечы.

— Хутка, дзеці!

Паваротная дарога выдалася доўгай. Хацелася знайсціся ў доміку, палячыць хлопца і пагаварыць з ім. Кіра спераду асвятляла ліхтарыкам дарогу, Саша крочыў ззаду і часта разглядаўся па баках, ці не ідзе хто за імі? Меў на ўвазе дзяўчыну, якая ўцякла ў невядомым кірунку. Мо скліча сяброў?

Паміж дрэвамі агеньчык доміка, далей шэрая паласа цудам уцалеўшага снегу: гэта воды Зэльвы.

У доміку, апрача маці, і ляснік Мацюкевіч.

— А, папрыходзілі партызаны, — дабрадушна сказаў ляснік, паглядаючы на ўпэцканых балотам Кіру і Сашу.

— Саша, прынясі з возера вады, — сказала маці. — А, ты куды ўлезла!? — здзівілася, глянуўшы на Кіру ў падранай сукенцы.

З хлопца знялі мокрую вопратку, укладавілі ў Сашавым ложку, нацерлі плечы і грудзі камфоравым алеем, а калі дайшоў да памяці, напаілі малінавым адварам, выпрактыкаваным маміным лекам ад прастуды. I далі таблетку аспірыну. Ён заснуў.

Ляснік Мацюкевіч тады дакладней прыгледзеўся да яго ўпаўшага твару.

— Та ж гэта вігранчыхі сын, — здзівіўся ляснік. — А тая дзеўка та напэўна сястра...

Мацюкевіч пашоў поначы да леснічанкі.

Саша даў нырца з памосця, любіў перад сном паплываць у цёплым вечаровым затонні. Ля берага зашахацеў чарот, выплыла лодка, вёслы білі па вадзе, быццам дзесяць шчупакоў хвастамі. Хтосьці ўцякаў, як толькі мог! Знайшоўшыся на гладкай тоні лодка параскідала хвалі і паперла бы апантаная, намагаючыся скінуць з ся-бе чыйсьці вёрткі цень. Саша пашкадаваў, што не мае плаўнікаў, дагнаў бы гэту лодку.

— Гэй! — крыкнуў бацькавым голасам. — Не ўцячэш, дзяўчына!

Вёслы захісталіся як маятнік насценнага гадзінніка, які спяшае на ліха ведае колькі мінут за суткі! З па-за Змеевай паляны выглянуў месяц, цікаўліва зірнуў, але пакуль засвяціў на возера, лодка наблізілася да процілеглага берагу.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)