Пяты этап
- Автор: Пясецкі Сяргей
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Галіяфы
- ISBN: 978-985-6906-91-9
- Переводчик: Язэп Янушкевіч
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Пяты этап». Краткое содержание книги:
Ракаў, 30 верасня 1922 г.
Учора раніцой прыехаў у Воўкаўшчыну. Прывіталі мяне, ледзь не сумеснымі паклонамі, тры браты Каліноўскія. Натуральна, накармілі яечняй і абвясцілі навіну:
— А ў нас бальшавіцкая банда прайшлася.
— Дзе, калі? — спытаўся я, здзіўлены, бо дагэтуль увогуле не чуў пра дзейнасць дыверсійных атрадаў з «таго» боку.
— У Бузунах прайшлі. Солтысу сабаку падстрэлілі.
Зразумела, чыіх рук гэта справа.
— Няўжо вялікая банда? — спытаў я Каліноўскіх.
— Больш як дваццаць чалавек, — сказаў Браніслаў.
— З гранатамі, стрэльбамі, левальвэртамі, — дадаў Юзаф. — Стралялі ў бузуноўскіх сялян. Хацелі вёску спаліць.
У той вечар адбылося здарэнне, якое магло мець наздвычай непрыемныя наступствы. Мяркуючы, што спынюся ў Воўкаўшчыне, я прывёз некалькі бутэлек спірту. Зладзіў гулянку і спаіў гарэлкай усю сям’ю, нават жанчын; сам таксама быў моцна п’яны. Адвячоркам малодшы з братоў, Адам, выклікаў мяне на падворак па «вельмі важнай справе» і таямніча абвясціў:
— У Меляховіча ў склепе сядзяць людзі. У кайданках. Б’е іх, голадам морыць. Плачуць і енчаць удзень і ўначы. Каб гэта вы як іх вызвалілі. Вы ж маеце зброю. Можаце гэта зрабіць?
Я абурыўся і загадаў Адаму, які казаў ужо, што Меляховіч бальшавіцкі камісар, весці мяне туды.
Меляховіча дагэтуль я не ведаў. Як праз сон памятаю, што рабілася далей. Апынуўся ў нейкім памяшканні, дзе ўбачыў перад сабой мужчыну сталага веку, які выглядаў вельмі паважна.
— Рукі ўгору! — скамандаваў я ад парога.
Той выканаў загад. Я вывеў яго на падворак, паставіў пад варотамі велічэзнай стадолы і адмераў 20 крокаў. Напэўна, неадкладна яго расстраляў бы. Прагнуў гэтага. Якая вар’яцкая думка можа прыйсці ў замглёную гарэлкай мазгаўню? Каля мяне мітусіліся нейкія дзяўчаты (мабыць, дочкі Меляховіча) і ўмольвалі падараваць бацьку жыццё. Здолелі адвесці мяне ў бок і бацьку некуды схаваць.
Назаўтра раніцою вырушыў у Ракаў. З Адамам я больш не размаўляў, бо ўстаў вельмі рана. Не магу зразумець: навошта ён справакаваў такую авантуру, якая магла мець фатальныя наступствы, калі не для мяне, дык для Меляховіча. Нельга растлумачыць гэта нават тым, што быў я п’яны. У будучым трэба мне гэта высветліць.
Я ў карчме ў Малкі, спрытнай габрэечкі сярэдняга веку. Вычысціў зброю і прывёў у парадак рэчы. Маю 15 грамаў какаіну «Мэрцка» ў трох малых, жоўтых бутэлечках, па 5 грамаў кожная. Гэта не для мяне. У Менску, падчас нямецкай акупацыі, спрабаваў нюхаць какаін, але неўзабаве кінуў тое.
Заканчваю. Заўтра я іду «туды».
ІV. «БАЛБАТУН — ЗНАХОДКА ДЛЯ ШПІЁНА»
«Я той (дастае пасведчанне), хто можа кінуць за краты цябе, твайго каня, твой воз іўсю тваю сям’ю...»