Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Тамбурны маскіт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тамбурны маскіт

Электронная книга - «Тамбурны маскіт». Краткое содержание книги:

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, аўтар стварае сваю беларускую Афрыку, бо ў ягоным арсенале не толькі эпатаж і эстэтычны радыкалізм, але і сваё філасофскае бачанне свету. Шмат што з прадстаўленага ў новым выданні перакладалася на шведскую, фінскую, французскую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы свету.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Перейти на страницу:
***
Размазалі ботамі крушон. Апоўзень бранявых тылітаў. Мая клятчастая душа.
***
Я — Вішнёў — ля кіпарыса. На галаве агнямётны шаль. На шыі Эфа пясчаная.
***
Мой сябра ў шлафроку. На плячы клінтух. Ён занадта геніяльны.
***
Выкпалі з даміно небасхіл. Прыклеілі пажаваную гумку. Самі размаляваліся.
***
Рэвалюцыйны слон скокнуў уніз. Ляпаліся крумкачы. Мяне не было.
***
Чуліся гукі маракаса. Я ляжаў у Мерычлеры. Цябе не было.
***
Я паўлін-маўлін, сапселы канчаткова, не падлеглы рэтардацыі
***
Свабода мая - паліхромія! Акружаная! Зарэтушаваная! Прышпіленая! Заражаная ксенафобіяй!
***
У піўных бутэльках сядзяць бегемоты. Яны ўсмоктваюцца, угрызаюцца у мой страўнік, артэрыі, мозг. Уключаецца музыка Шастаковіча. Узлятае сімфонія.
***
Вялікая подласць. Усе мы падлюгі. У кожнага халодная зброя.
***
Калі я напіваюся чорнай вадкасці, з мяне выкочваецца каменны страх. Я бадзяюся па няправільных траекторыях. Я шукаю сярод цьмяных ліхтароў начное сонца.
***
Я — купрыт — глытаю сасіскі, сардэлькі, курагу і іншую юшку барвовага колеру!
***
Глытаючы таблеткі трэнталу, гледзячы на амялу — з'язджаю з глузду.
***
Здыхаю пад крыкі. Але паўзу... Цягну шаблю.
1994-2000
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)