Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Ролянда - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Ролянда

Электронная книга - «Гісторыя Ролянда». Краткое содержание книги:

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 144
Перейти на страницу:

«Што мы зрабілі ня так?» – спыталі мы ў таты з мамай, вярнуўшыся. Тата заўважыў, што толькі дурні ходзяць у рэстаран, бо там табе могуць плюнуць у талерку, але мама патлумачыла: ані ў якім разе нельга даядаць ежу да канца, гэта верх непрыстойнасьці. Ідзіце і паспрабуйце яшчэ раз, у вас усё атрымаецца.

«Што за абсурд і бязглузьдзіца?» – падумалі мы, але паслухаліся мамінае парады і вярнуліся ў рэстаран. Зараз, дачакаўшыся падачы супу, мы нават не дакрануліся да яго, і толькі дакорна маўчалі, зрэдку прамакаючы лбы хустачкамі. Вынік быў імгненны: афіцыянты занепакоіліся, забегалі вочкамі, заскублі бародкі. Зьмяніце! – крыкнуў Колік празь дзесяць хвілін. Прыбралі суп і прынесьлі наступныя стравы. Цяпер афіцыянты сьмешна драбязілі і лісьліва падхіхіквалі. Мы моршчыліся і адсоўвалі прыборы далей. Мы закурылі і стрэсвалі попел са зьдзіўленай пагардай, быццам попельніца была заплёваная. Прыбярыце! Нясіце кампот! – загадаў Валік празь дзесяць хвілін. Падлашчваючыся і зазіраючы ў вочы, афіцыянты вынесьлі кампот. Стоячы за нашымі сьпінамі, яны зьняважана горбіліся і манежыліся, як малпы. Мы кінулі на стол сурвэткі, кінулі банкноты і падняліся. Яны пабеглі да нас, падаючы паліто, капелюшы і пальчаткі. У змрочным маўчаньні мы выйшлі. Я выходзіў апошні і бачыў краем вока, як ахоўнік працягнуў нам усьлед малітоўна складзеныя рукі. Уся ягоная пастава выяўляла роспач. Трагедыя адрынутага апостала.

Вось так з кожным аўторкам няробленых спраў заставалася ўсё менш. Мы глядзелі ў будучыню з некаторай асьцярогай – што будзе, калі мы зробім абсалютна ўсё?

4C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пляваньне

На шчасьце, аўторкі хутка канчаліся, упэўненасьць і аптымізм вярталіся да нас, і мы з палёгкай казалі адзін аднаму: не, справы ніколі ня скончацца! Таму што адна справа цягне за сабой дзесяць іншых. «Жыцьцё невычэрпнае, прынамсі невычэрпнае чалавекам», – так мы думалі па серадах, і з гэтае думкі нам рабілася лёгка і радасна. Мы спаборнічалі: хто хутчэй прыдумляў новую справу, таго на ўвесь дзень менавалі трыюмфатарам. Аднойчы Валік прыдумаў пайсьці паглядзець, як гатуюць ў рэстарацыі. Дакладней, спраўдзіць татавы словы, ці на самой справе кухары й афіцыянты плююць у ежу, і калі так, дык у які менавіта момант? Бо калі плюнуць, прыкладам, у гарачае да гатовасьці, дык палкі пар мусіць абясшкодзіць заразную сьліну? Мы пераапрануліся ў кухараткаў і пракраліся на кухню праз чорны ход, беззабаронна абмінуўшы ахову. Мы адразу зразумелі, што прыйшлі не дарма – на кухні было надзіва весела! Кухары з рогатам спаборнічалі, хто трапней заплюне ў харчо: адыходзілі на дзесяць крокаў, на дванаццаць, мылялі вуснамі і шчокамі, стымулюючы сьліну. У піццу плявалі пад кожную каўбаску, у сушы плявалі пад кожную рыбку. Афіцыянты не адставалі, на бягу падплёўвалі ў мусы, соўсы і чызкэйкі, а нажы і відэльцы перад падачай аблізвалі сваімі распухлымі ад празьмернасьцяў языкамі. Мы запыталіся ў самога тоўстага кухара, па выглядзе шэфа, ці перадаецца сьнід празь сьліні? Вядома! – важна пацьвердзіў ён, і ўсе іншыя кухары згодна заківалі. І ня толькі сьнід, і ўсё астатняе таксама! Давайце, дзеткі, ну! Плюйце ў салаты! Мы спачатку крыху саромеліся, але потым увайшлі ў смак і з гіканьнем заскакалі па кухні, заплёўваючы ня толькі салаты, але й чыстыя талеркі. Вось малайцы! – нахвальвалі нас кухары, – вось прыгажуны! Яны хутка-хутка шаткавалі моркву і кідалі нам аранжавыя кружочкі, а мы лавілі ратамі і хрумсталі. Потым у ахоўнікаў надышла перазьменка, і яны далучыліся да нас, але ім больш падабаўся студзень. Ну дык што, тлумачылі нам ахоўнікі, ну дык што, што ў яго наплявалі? Па-першае, сьліна нячутная на смак, па-другое, мы самі сухотныя і бацылу не баімся, па-трэцяе, ганарыстасьць нам чужая. Ахоўнікі падарылі нам вялікі сьвісток, крыху абкусаны па краі, з аксаміцістым белым шарыкам усярэдзіне, а кухары падарылі зручную прыхватку зь сінімі васьміножкамі.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)