Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 366 367 368 369 370 371 372 373 374 ... 379
Перейти на страницу:

І падсеў да яго, слухаў і слухаў дзядка, не адрываючы ад яго вачэй.

Гадзіну сядзеў каля яго і назіраў, другую. І тады ж ляснуў сябе даланёю па ілбе, усклікнуў:

– Во мая тэма! Во каго ляпіць трэба! Гэта ж не трэба нічога выдумваць-прыдумваць, фантазіраваць, – бяры і капіруй жыццё... А праўдзівей за яго нічога не бывае!

Купіў у дзядка глечык (спатрэбіцца дома – Ганна будзе малако ў ім трымаць!), похапкам сабраўся, пабег з таго месца, на мяне забыўшыся... Ён ужо нічога не чуў, нікога не бачыў... Хутчэй у майстэрню! А ў яго і гліна гатовая на стале ляжыць, мокрай анучкай прыкрытая.

Пальцы, як зачакаліся сапраўднай працы, пачалі ляпіць-расціраць шэрую гліну, – і нечакана для самога Міколы вымаляваўся партрэт таго дзядка-гаршэчніка, – ды так удала атрымалася і трапна, што на твары мастака міжволі засвяцілася шчаслівая ўсмешка: “Вось ён, мой родненькі палешучок! Вось ён, мой галоўны вобраз, які пратопча дарогу да іншых сваіх паслядоўнікаў!..»

Пушкару падалося, што паляшук затоена падміргнуў яму,

прыкрыў вока калматым брывом, нешта хітрае і смешнае ўтойваў у сваёй кудлатай кужэльнай барадзе, – быццам пасміхаўся, што так доўга Мікола хадзіў далёка за сваімі тэмамі і сюжэтамі, а тут за такі кароткі час адбылося неверагоднае: адбылася галоўная сустрэча Творцы і яго Героя. У ім, дзядку-палешуку, было штосьці ад палескай зямлі, ад настрою і мудрасці працавітых і нястомных людзей.

Пушкар нават голас пачуў яго:

– Вітаю цябе, Майстра!..

Я непрыкметна зайшоў у яго майстэрню. На табурэціку сядзеў і замілавана глядзеў на свой першы сапраўдны твор мастак.

– Во ён, мой Паляшук, – не гледзячы на мяне, прамовіў Мікола Мікітавіч. – Зразумеў, што яго жыццё мае шмат адценняў і рысаў характару. Яно, здаецца, спакойнае і бясконцае ў сваёй прастаце і мудрасці, памяркоўнасці, яно – як цячэнне старажытнай Прыпяці, журботнае і самотнае, як тужлівы крык жорава, які пакідае родны край і збіраецца ляцець у невядомую далячынь, вясёлае і дасціпнае, з хітрынкай і радасцю, якое толькі і можа быць у палешука...

Які асветлены і шчаслівы твар быў тады ў майго сябра!І тады ж ён зразумеў, што убачыць вобраз – гэта яшчэ мала. Неабходна вывучаць гісторыю Беларусі. Ён чытаў паданні і казкі, дыярыушы і успаміны даследчыкаў, прыглядаўся да археалагічных знаходак у музеях...

І не толькі гэта. Яго натхнялі вобразы Сымона-музыкі, Лявона і Лявоніхі, Тараса на Парнасе, Несцеркі і Бандароўны, сівога гусляра... Жылі ў марах, у мроях, стукаліся ў сэрца вобразы вясёлыя, смешныя і няўрымслівыя, – яны як усё роўна ставалі да яго ў чаргу, каб ён абавязкова іх увасобіў у гліне... Ён ужо не мог іх адпрэчыць ад сябе, – а рукі і пальцы прасілі гліны...

І выйшлі з-пад яго рук – “Паляшук-лапатнік”, “Каваль”, “Дрывасек”, “Сваты”, “Паронкі” – дзесяткі і сотні іншых работ і вобразаў.

Мастак услаўляў у сваіх творах чалавека працы, чалавека-дабрадзея, чалавека-мудраца. А колькі стварыў ён жанравых сцэн-апавяданняў і гумарэсак, насычаных дабрадушным гумарам, непадробленай праўдай і працай жыцця! Што толькі ні тварылі яго нястомныя і таленавітыя рукі! Цешча і зяць, сват і свацця, прымак і кот, выпівохі і гультаі, – не пералічыць усіх вобразаў і герояў, што ён стварыў.

“Пасварыліся”, “Дудар”, “Стары са старою”, “Церабавец”, “Да цешчы на аладкі”, “Браткі-беларусы”...

Я асабіста выдзеліў бы адзін толькі твор – “Сейбіт”. Сціплая пастава палешука. Апушчаныя да сцегнякоў натруджаныя касцістыя рукі, а другая рука абаперлася на сявеньку. Вочы ж скіраваны некуды ў неба, з надзеяй просяць: “Божа літасцівы! Я адсеяўся, аддаў раллі апошняе зярнятка, і хачу ўвосень сабраць ураджай, каб пракарміць сям”ю. Не падвядзі, дожджык, а я ўжо не пашкадую сілаў для матухны-зямелькі..” Вось такія словы я чую яскрава кожны раз, калі гляджу на Сейбіта, і шчыра веру, што той дожджык, якога так чакае паляшук-сейбіт, абавязкова неўзабаве пральецца на зямлю...

А потым прыйшоў час, калі мастак вырашыў паказаць свае працы сябрам рады абласной арганізацыі Саюза мастакоў у Гомелі. Амаль усе створаныя ім вобразы былі адобраны і высока ацэнены. Здзіўляліся, як можна стварыць такія дасціпныя, на мяжы гумару і алегорыі, гліняныя сюжэты. І радаваліся, што з’явіўся такі таленавіты майстра.

Так адкрыўся шлях да выставак – абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных… Яго творы здзіўлялі гледачоў Польшчы, Манрэаля, на сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-70” у Японіі, Чэхаславакіі… Лепшыя працы адзначаны прэстыжнымі прэміямі.

Да мастака прыйшло прызнанне. А з прызнаннем ён не кінуўся ў даніну моды і часу, у павярхоўную стылізацыю, а пачаў яшчэ больш апантана працаваць над сваімі творамі, стараючыся ўносіць у іх не толькі нацыянальны каларыт, а і народнае ўспрыняцце багацця і разнастайнасці паўсядзённага жыцця з яго супярэчлівасцю і непрадаказальнасцю, недахопамі і дасягненнямі, радасцю і камедыйнасцю…

1 ... 366 367 368 369 370 371 372 373 374 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)