Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жменя сонечных промняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жменя сонечных промняў

Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:

Дырэктар аж пачырванеў.

Чаго?

Пажылы артыст выступаў у школе.

Пакуль ён грымеў сваім падношаным ужо, рыпучым басам, сямі i васьмікласніцы хіхікалі з яго грымасаў. Пасля цікавалі праз дзверы, як ён за кулісамі частаваў сваю акампаньятарку цукеркамі з партфеля — «нібы з конскай торбы»,— а потым пераабуваўся з туфляў у валёнкі. I шкарпэткі яго былі абедзве з працёртымі пятамі...

Бацька адной з дзяўчатак расказаў пра гэта на рабоце.

Таварыш яго аказаўся суседам артыста. Пасмяяўся з гэтага дома, толькі з жонкай, калі ўжо іхняя малая спала.

Назаўтра малая, што «спала», сустрэлася з басам на лесвічнай пляцоўцы:

— Дзядзя Бора, а чаму гэта ў вас, калі вы спяваеце, усе шкарпэткі без пят?..

У дзіцячым доме выступалі паэт i празаік. Пасля выступлення адзін з астрыжаных пад машынку аматараў сур'ёзнай літаратуры звярнуўся да паэта:

— Дзядзя, вы таксама пішаце кнігі ці толькі вершыкі?

Збянтэжаны паэт:

— Ну, разумееш... з вершаў таксама складаюцца кнігі...

Вучань:

— Кнігі — гэта кнігі...

Мама прыйшла!..

Хлопчык сядзіць побач з ёю на сваім бальнічным ложку, есць салодкую булку, махае ножкага ў гіпсе і радасна расказвае:

— Сястра казала, што я такі худы, што няма дзе банькі ставіць — адны косці. А паставіла, дык палавіну банькі мяса нацягнула!..

У піянерскай газеце надрукавана анкета КЦС— «клуба цікавых сустрэч».

Праглядаю дзіцячыя пісьмы, адказы на анкетныя пытанні.

Пытанне:

«З кім са слаўных людзей нашай рэспублікі ты хацеў бы сустрэцца ў новым навучальным годзе на пасяджэннях нашага клуба? Чым цябе зацікавіў гэты герой?»

Адказ вясковага сямікласніка:

«З таварышам I. А. Грыбовічам. Ён не адказаў на два мае пісьмы».

Таварыш Грыбовіч — салідны, заакуляраны супрацоўнік рэдакцыі, адзін з арганізатараў таго КЦС.

Малец з чацвёртага класа піша ў піянерскую газету пра непаладкі ў іхняй школе.

— Здольнасці ёсць, але ж залішне ён нейкi сур'ёзны, не па гадах,— кажа сваім супрацоўнікам цёця рэдактар, поўная строгая дама. I яна вырашае заняцца гэтым талентам сама.

«Напішы нам, Валодзя, як вы святкавалі ёлку».

У адказ апісана ёлка ў вясковай школе, а потым — прыпіска:

«Наш дырэктар, Мікалай Пятровіч Чыжык, купіў на сабраныя вучнямі грошы цукерак i большую палавіну забраў сабе...»

Цёця рэдактар піша яшчэ больш педагагічны ліст:

«Напішы нам, Валодзя, пра вясну — як яна прыйшла ў ваш калгас, колькі радасці яна прынесла рабятам вашай школы. Паспрабуй апісаць гэта вершам».

Вершык прысланы доўгі, грунтоўны i... з празаічнай прыпіскай:

«А наш дырэктар усё ж такі злодзей».

Цётка рэдактар пакуль што ў часовым адчаі.

Хлопчык глядзіць на маладзік. Дадумаўся:

— Ён прабіў трохі неба i вылез!

Пра старэйшых сястрычак:

— Аню люблю да самага сонца, a Нінку толькі да правадоў.

Позна ўвечары, калі ён вяртаўся з завода, дома яго чакала амаль заўсёды тое самае.

Алеся ўжо спала. На радыятары пад акном сохлі ці проста грэліся да раніцы яе маленькія, нястомныя валёнкі. Чорны плюшавы мішка сядзеў побач з ложкам на тумбачцы. Цярплівы мядзведзік, з адной-адзінай лапай застаўся, і смешны сёння — абвязаны хусткай, з-пад якое відаць толькi вострая мызачка і чорныя гузікі бяссонных вачэй. Лялька Зося ляжыць побач з «мамай» Алесяй, клапатліва накрытая коўдрай. Сёння «мама» памыла яе сукенку, якая сохне на радыятары побач з валёнкамі.

Нібыта поўны парадак...

А гэта што?

Заяц у штоніках пакрыўджана ляжыць каля тумбачкі, уткнуўшыся носам у куток.

— Хадзі сюды,— усміхаецца малады гаспадар, Ён паднімае шарака і садзіць яго побач з мішкам. Зухаватае вуха вясёлага зайкі зноў апускаецца, як заўсёды, калі ён бывае ў добрым настроі, а на вусатай мордачцы ажывае усмешка. Так i здаецца, што вось ён возьме зараз і ўтрэ лапкай слязу са шчакі. Як у казцы.

— Сплю,— шэпча бацька, схіліўшыся над Алесяй.

— Не пабудзі,— ад стала кажа маці-настаўніца.— Ты ж з холаду. I яшчэ не памыўся.

Бацька, аднак, напінаецца і асцярожна цалуе сваю ненаглядную радасць, нібы здымаючы з цёпленькіх вуснаў салодкую ўсмешку. Дзе там пабудзіш! — малая нават не зварухнулася. I губкі таксама смяюцца праз сон.

— Сцяжок успомніла,— усміхаецца, падыходзячы, мама — ужо не настаўніца.

— Які сцяжок?

— Ты ведаеш, яна ўжо добра, добра ўсё памятае. Прыйшла сёння з двара i пытаецца: «А калі я пайду са сцяжком, як тады? Калі будзе сонейка, траўка?..» Я заходзіла сёння на Камсамольскую. Няма яшчэ першамайскіх сцяжкоў...

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)