Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міланькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міланькі

Электронная книга - «Міланькі». Краткое содержание книги:

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 155
Перейти на страницу:

Але Павел пачуўся ўжо ў сенцах, зайшоў на кухню. Тады яна як апамяталася, зачыніла чамадан, разгарнула прасцірадла, якое не хацела зусім разгортвацца, і накінула на адзенне, што толькі што выклала. Яна не сказала «можна», калі Павел пастукаў сюды, з хваляваннем чакала, калі ён зойдзе, пакажацца, не думала нават, а толькі адчувала, што будзе многае значыць ад таго, як ён усміхнецца...

Ён прачыніў дзверы, зірнуў — і знаёма ўсміхнуўся, і ад таго, што ён усміхаўся, болей, шчаслівей, крышку знаёма шырыўся ў ноздрах яго кірпаты нос. Але яна не ступіла насустрач, разгубленая, відаць, пабялелая, чакала, калі падыдзе. Ён ішоў, акідаў яе позіркам з ног да галавы (ад чаго яна крыху сціскалася), ні то гарэзліва, ні то сарамліва ўсміхаўся, і яна пазнавала яго ранейшага, якога ведала ўжо даўно, з якім кахалася пазалетась, па якім сумавала гэты год.

І ўсё ж адчувала: яна такая, як і была, а вось у ім з'явілася і нешта новае, чаго яна яшчэ не можа разгадаць, і што яна хацела сустрэць яго такім, якім ведала летась вясною, больш за год таму. Але і ўявіць сабе не магла, што за гэтую пару можа неяк характарам, у паводзінах і адмяніцца чалавек, як відаць, для яго адмянілася і яна. І для іх цяпер самае важнае іх мінулае, якое павінна памагчы ім пазнаць адно аднаго, сённяшніх...

— Ну, здарова! — шапнуў ён, і яна зусім аслабла ад яго гэтага пяшчотнага позірку, слаба ўсміхнулася, гледзячы яму ў вочы, і падала руку.

Павел паціснуў яе руку, даючы адчуць сваю цёплую ладонь з цвердаватымі мазалямі ля пальцаў, а пасля крыху нагнуўся, наблізіўся і прыпаў да яе вуснаў, адціскаючы яе руку ўніз, а сваёй левай рукой абхопліваючы яе за спіну.

У яе адразу ж закружылася галава, павяло, затуманіла розум, і яна зусім не ведала, што з ёю робіцца. Бо нічога не думала, адчувала крышку чўжаватыя сухаватыя яго вусны, крышку халаднаваты нос і гладкія мяккія шчокі, чула і скрозь пінжак, як моцна тахкае і яго сэрца.

Пасля ён адпусціў яе правую руку, узяў яе галаву ў абедзве рукі і цалаваў шчокі, вусны, лоб, а яна з заплюшчанымі вачыма ахвотна яму паддавалася, слухала і пакрысе апамятвалася, адчуваючы, што да яе вяртаецца розум.

— Дарагая мая і мілая! — шапнуў Павел, і яна ўжо чула пяшчоту і радасць у гэтых словах, радасць сустрэчы, жаданне быць вось так блізка.

Яна не зірнула яму ў твар, уткнулася яму ў грудзіну, падняла рукі і абхапіла яго за шыю. А ён гладзіў яе рукі, плечы, узнятыя невялікія грудзі, і яго гэтыя дотыкі былі знаёмымі, надта ж прыемнымі ды жаданымі, і яна, разжаліўшыся, што столькі іх не было, а вось цяпер яны ёсць, ціха і радасна заплакала. Нават і не адчула, што заплакала, пачула толькі на сваіх шчоках слёзы.

Пачуўшы ці адчуўшы яе гэтыя слёзы, Павел прашаптаў: «Ларыса!» — сціскаў яе галаву рукамі, хацеў падняць і, відаць, зірнуць ёй у твар, але цяпер ужо яна не паддавалася.

— Што, Паўлік? — шапнула і яна, падняла аслабелую правую руку і выцерла ёю слёзы, радай, што стаіць побач з чалавекам, якога яна ўжо ведае восьмы год, моцна кахае, звязвае з ім усе свае лепшыя мары.

— Ларыса! — шаптаў і моцна сціскаў яе за плечы Павел.— Вось мы і разам!

Яна ўсміхнулася, на міг зірнула на яго — ужо свайго, а не чужаватага,— але пасаромелася многа пазіраць (можа, відаць яму слёзы, можа, пачырванелі ад іх шчокі?), зноў апусціла галаву, але ўжо не схавала яе на грудзіне, а пазірала яму ў шыю, бачыла знаёмую радзімку на ёй, знаёмы кадычок, добра выгалены, крыху сіняваты падбародак.

— Люблю цябе вельмі...— зноў шапнуў Павел.

— А можа, забыўся?.. Адвык?..— шчасліва прашаптала і яна.

— Што ты! — сказаў ён, і яна паверыла яму. Паверыла ўжо таму, што пазалетась ён быў стрыманы, асцерагаўся многа гаварыць такіх ласкавых слоў, болей стараўся паказаць сваю душу, а вось цяпер — засумаваўшы — рады і гаварыць гэтыя добрыя словы.— Кожнага дня хацеў убачыць цябе...

— І я... Цяпер ужо і каялася, што ты не прыехаў вясною да нас ці я ў Мінск не прыехала... Самі ж сабе горш зрабілі... Я зрабіла...

— Нічога, выцерпелі, дачакаліся,— супакоіў ён яе.— І вось мы разам.

Яна зноў не вытрымала і ўсхліпнула ад радасці.

— Прашу цябе, Ларыска, не трэба,— папрасіў Павел, відаць, не мог зразумець, чаго яна плача, падумаў, можа, што яна гэта робіць не ад радасці, а ад смутку ці жалю.

— Не буду,— паабяцала яна, але ізноў плакала, тут жа апраўдвалася: — Не буду... Самі во...

Яна выцерла слёзы, асмялеўшы, доўга глядзела яму ў вочы, усміхалася і пазірала, прывыкала да яго сённяшняга, і прывыкала з кожным мігам усё больш і больш, цешылася і нечакана адчула, што да яе прыплыло іншае пачуццё, іншае хваляванне. Цяпер яна ўжо адчула, што яны блізка і што гэтая блізкасць хвалюючая і жаданая...

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)