Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чарнобыльская малітва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чарнобыльская малітва

Электронная книга - «Чарнобыльская малітва». Краткое содержание книги:

Падзеям чарнобыльскай трагедыі прысвечана шмат мастацкіх твораў і дакументальных кніг. Але сярод усіх твораў пра Чарнобыль, мусіць, асаблівае месца займае кніга Святланы Алексіевіч Чарнобыльская малітва. Аўтар кнігі неаднаразова пабывала ў чарнобыльскіх раёнах, на свае вочы бачыла пакуты і смерць тысячы нявінных ахвяр мірнага атама. Перад намі гісторыі рэальна існуючых людзей, гісторыі, запісаныя крывёю сэрца. Чытаеш, а над усім гэтым нешта такое паўстае, перад чым душа ледзянее, сэрца заходзіцца ад болю і жалобы… Але ж гэта было, было… І гэта немагчыма забыць!.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 82
Перейти на страницу:

Сэнс майго жыцця адкрыўся…

Ноччу ў гасцініцы. Прачынаюся — аднастайны шум за акном, незразумелыя сінія бліскавіцы. Расхінаю фіранкі: па вуліцы ідуць дзесяткі уазікаў з чырвонымі крыжамі і мігалкамі. У поўнай цішыні. Зведаў нешта накшталт шоку. Усплылі ў памяці кадры з фільма… З дзяцінства… Пасляваенныя дзеці, мы любілі ваенныя фільмы… Ну, і такія кадры… Адчуванне… З горада пайшлі ўсе свае, і ты застаўся адзін і павінен прымаць рашэнне. А што самае правільнае? Прыкінуцца, што ты не жывы? Альбо як? А калі нешта павінен зрабіць, дык што? У Хойніках у цэнтры горада вісела Дошка гонару. Лепшыя людзі раёна. Але паехаў у заражаную зону і вывез дзяцей з дзіцячага садка шафёр-п'янюга, а не той, з Дошкі гонару. Усе сталі самі сабой. А вось яшчэ — эвакуацыя. Першымі вывозяць дзяцей. Пагрузілі ў вялікія аўтобусы "Ікарусы". Я лаўлю сябе на тым, што здымаю, як гэта бачыў у ваенных фільмах. I тут жа заўважаю, што не я адзін, але і людзі, якія ўдзельнічаюць ва ўсім гэтым, паводзяць сябе падобным чынам. Яны паводзяць сябе так, як калісьці, памятаеце, у любімым усімі намі фільме "Ляцяць журавы": скупая слязіна на вачах, кароткія словы развітання… Выходзіла, што мы ўсе спрабавалі знайсці форму паводзін, якая нам ужо была вядома. Стараліся нечаму адпавядаць. Гэта засталося ў памяці: дзяўчынка махае маме рукой, што, маўляў, усё ў парадку, яна мужная. Мы пераможам!..

Я падумаў, што прыеду ў Мінск, а там таксама эвакуацыя. Як я буду развітвацца са сваімі — жонкай, сынам? Уяўляў сабе ў тым ліку і гэты жэст: мы пераможам! Мы — ратнікі. Мой бацька, колькі я памятаю, насіў вайсковае адзенне, хоць не быў вайскоўцам. Думаць пра грошы — мяшчанства, пра сваё жыццё — непатрыятычна. Нармальны стан — галодны. Яны, нашы бацькі, перажылі рэзрух, і мы павінны яго перажыць. Інакш сапраўдным чалавекам не станеш. Нас вучылі ваяваць і выжываць у любых абставінах. Мне самому пасля тэрміновай службы ў арміі цывільнае жыццё падалося прэсным. Ноччу хадзілі па вуліцах у пошуках вострых адчуванняў. У дзяцінстве чытаў цудоўную кнігу "Чысцільшчыкі", аўтара забыў, там лавілі дыверсантаў, шпіёнаў. Азарт! Паляванне! Такія мы. Калі штодня праца і добры харч, — невыносна, некамфортна!

Жылі мы ў інтэрнаце нейкага пэтэвэ разам з ліквідатарамі. Маладыя хлопцы. Гарэлкі выдалі чамадан. Выводзіць радыяцыю. Раптам высвятляецца, што ў гэтым жа інтэрнаце размясціўся атрад медслужбы. Адны дзяўчаткі. "Ну, зараз гульнём!" — кажуць хлопцы. Пайшлі двое і тут жа вяртаюцца во-ось з такімі вачыма… Карцінка: ідуць па калідоры дзяўчаткі… Пад гімнасцёрку выдаюць штаны і кальсоны з завязачкамі, яны ў іх па падлозе цягнуцца, матляюцца, ніхто не бянтэжыцца. Усё старое, бэу (было ва ўжытку), не па росце. Вісіць, як на вешалках. Хто ў тапачках, хто ў ботах расхлябаных. А паверх гімнасцёркі яшчэ прагумаванае спецадзенне нацягнута, нейкім хімічным рэчывам насычанае… Некаторыя і нанач не здымаюць. Жудасна глядзець… I ніякія яны не медсёстры, узялі іх з інстытута, з ваеннай кафедры. Паабяцалі, што на два дні, а калі мы прыехалі туды, яны ўжо месяц там былі. Распавядалі, што іх вазілі на рэактар, яны там наглядзеліся на апёкі, але пра апёкі я толькі ад іх чуў. Цяпер яшчэ бачу — блукаюць па інтэрнаце, як у сне…

У газетах пісалі, што, на шчасце, вецер дзьмуў не ўтой бок… Не на горад… не на Кіеў… Яшчэ ніхто не ведаў… Не здагадваўся, што ён дзьмуў на Беларусь… На мяне і на майго Юрку. Мы з ім тым днём гулялі ў лесе, шчыпалі заечую капусту. Божа, як жа мяне ніхто не папярэдзіў!

Вярнуўся з экспедыцыі ў Мінск. Еду ў тралейбусе на працу. Далятаюць абрыўкі гаворкі: здымалі фільм у Чарнобылі, і адзін аператар проста там памёр. Згарэў. Ну, думаю: "Хто ж такі?" Далей слухаю: малады, двое дзяцей. Імя называюць Віця Гурэвіч. Ёсць у нас такі аператар, зусім малады хлопец. Двое дзяцей? Што ж ён не прызнаваўся? Пад'яджаем да кінастудыі, нехта ўдакладняе: не Гурэвіч, а Гурын, і завуць Сяргей. Божачкі, дык гэта ж я! Смешна цяпер, але тады я ішоў ад метро да кінастудыі і баяўся, што адчыню дзверы і… Недарэчнейшая думка: "А дзе яны фатаграфію маю ўзялі? У аддзеле кадраў?" Адкуль гэтая чутка пайшла? Несупадзенне маштабаў таго, што адбывалася, з колькасцю ахвяр. Напрыклад, Курская бітва. Тысячы загінуўшых… Гэта зразумела. А тут — у першыя дні быццам бы ўсяго сем пажарнікаў… Пасля — яшчэ некалькі чалавек…А далей занадта абстрактныя азначэнні для нашай свядомасці: "праз некалькі пакаленняў", "вечнасць", "нішто". Пачыналіся чуткі: лятаюць трохгаловыя птушкі, куры задзёўбваюць лісіц, рыжыя вожыкі…

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)