Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 59
Перейти на страницу:

У сувязі з гэтым ён наважыў падаць да Ўправы распрацаваную ім шкалу сталых цэнаў на зацьверджаньне. Рыгор ня раіў падаваць такую цыдулку, бо што да цэнаў, казаў ён, то на гэны конт яшчэ ня спушчана ніякіх дырэктываў, і пытаньне тымчасам вісьне ў паветры.

Сымон даў больш практычную параду:

— Ты, — кажа, — сяньня на рынак выкідай ватоўкі й душагрэйкі, бо цяпер на іх самы сэзон, а картовыя пінжакі й нагавіцы прытрымай да вясны. Увесну пойдуць як вада, і цэны тады будзеш сам дыктаваць. Гандляваць, браток, трэба ўмеючы. Бальшавікі дваццаць год крычэлі «Вучыцеся гандляваць» і то не наўчыліся, а ты хочаш за адзін год усіх пераплюнуць.

Гэта супакоіла Круглова.

10 лістапада. Пакуль што выбраў патэнт на майстру музычных інструмантаў. Чаму? Я й сам ня ведаю. У Рыгора узяў паламаную гітару, павесіў на цьвік, купіў францускі ключ і малаточак. Такім парадкам, майстроўня абсталявана цалкам. А заказчыкі мне не патрэбныя. Я тымчасам і бяз іх пражыву.

11 лістапада. Яшчэ раз пераканаўся, што культура — непатрэбная рэч. Язэп Супрынайц (працуе недзе каля Ўправы) зацягнуў у сваю сталоўку на полудзень.

— Хадзем, — кажа, — у мяне лішнія талёны ёсьць. Паглядзіш, як мы харчуемся.

Пайшлі. Далі на пачатак буракоў па талерцы, а пасьля — каму курыцы кавалак, каму рыбіну — на выбар. Пасёрбалі гэта мы буракоў, а тады ўзяліся рыбіну калупаць — хто дзераўлянай лыжкай, а хто пальцамі, бо відэльцаў не далі. Толькі гэта я дакалупаўся да хрыбеціны, як пры суседнім стале падняўся вэрхал. Якісь хлапец, чыста апрануты, запатрабаваў, каб яму далі відэлец.

— Які гэта, — крычыць, — парадак? Есьці рыбу-карася мне далі дзераўляную лыжку! Я, можа, да заходне-эўрапэйскай культуры далучыўся, а вы што падсунулі? Хамства!

Але афіцыянтка, да якое адрасаваўся гэты хлапец, відаць, была моцнага марксысцкага ўзгадаваньня. Яна навет і ня зірнула ў ягоны бок, бразнула лыжкамі аб стол і толькі мімаходзь кінула:

— Нічаво, жраць захочаш, дык зжарэш.

Чалавека, які пасьпеў далучыцца да Эўропы, супакоіў ягоны сусед:

— Дарэмна, даражэнькі, порах траціце. Відэльцаў не дадуць, бо іх няма. А вы лепш так рабіце, як я: з сабой прыносьце ўвесь інвэнтар.

Другі сусед таксама параіў:

— А то можаце яшчэ й так зрабіць, як мы робім: узяць карася-рыбіну дахаты і ўжо там яе, падлу, раскалупаць па-культурнаму, з дапамогаю відэльца.

Не пасьпеў усьцішыцца эўрапэец, як на другім канцы сталоўкі ўзьняла лямант мясцовая кабеціна:

— Дзе, — крычыць, — навар ад курыцы? Чаму, — крычыць, — курыца вараная, а буракі тымчасам нішчымныя? Хто схлёбвае навар?

Тут і ўсе агледзеліся. Праўда. Буракі абсалют посныя, а курыца тымчасам недзе варылася. То дзе-ж падзеўся курыны навар? Народ пачаў хвалявацца. Больш актыўныя рынуліся да загадчыка, але той, як гэта заўсяды бывае ў такіх выпадках, недзе зьнік. Рушылі на кухню, да галоўнае кухаркі.

— Ты што, — крычаць, — зараза, без навару даеш? Дзе навар ад твае курыцы?

Наперад высунуўся кухар, ейны памагач.

— Я шчэ не наварыў, - рагоча, — таму й навару няма.

Сунуліся да яго бліжэй, але кухар, здаравенны дзяцюк, з бліскучым чырвоным тварам, падхапіў нейкі вялічэзны зялезны палонік.

— Асадзі, - кажа, — бо як дакрануся да каторага гэтым начыньнем, адразу звару. Вось вам і навар будзе.

Актывістыя асадзілі. Тут пасьмялела кухарка.

— Што я, — кажа, — разьмеркавальнік які ці што? Вы чаго прыліплі? Нашая справа дробная — нам што даюць, тое й кідаем у кацёл.

— Нам хоць і ката падсунь, — падтрымаў кухар, — мы й таго шурханём. Мы, кажа, усё роўна з вашага катла не ямо.

Гэтыя цьвярозыя словы супакоілі народ. «Запраўды, — кажуць, — кухары маюць рацыю. Ім што ні дай — усё закалбоцяць. Ізноў-жа, не ад усякай курыцы навар будзе». Актывістыя разышліся.

Калі мы ўжо дакалупалі рыбіну й меліся адыходзіць, ля парогу, дзе стаяла бочка з півам, пачалі адыгрываць новы нумар. Цяпер кон павёў нейкі мастак.

— Дзе загадчык? — крычыць. — Давай загадчыка! Бясчынства!

Гэтым разам зьявіўся й загадчык.

— Вы што, — пытаецца, — грамадзянін, у сталоўку прыйшлі бузу церці ці сваю порцыю зьесьці? Аб чым лямант?

Тут мастак вельмі вобразна й маляўніча пачаў выкладаць, што ў сталоўцы няма парадку, што ён стаў пры хвасьце дваццатым, а як дайшоў да бочкі, то ўсё піва «па блату» выпілі. «А мне, — крычыць, — у конаўку засіпела адна пена. Чаму так, калі я мастак і хачу конаўку піва?»

Загадчык зноў-жа досыць талкова растлумачыў, што назіраньне за правільным ходам чарады — справа самых трудзяшчых, спажыўцоў, а ягоная адказная справа — забясьпячэньне паводле формы.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)